December 9, 2024

Мастацкі нататнік: Уладзімір Стасюк — Інтым мытні

Гартаючы 20-ы нумар колішняга часопісу "Вясковыя могілкі", мы заўважылі там адзін парадаксальна надзённы твор. Верш-п’еса- паліндром "Інтым мытні" — мацнейшы рэліктавы прамень, прачытаўшы каторы можна ўявіць, як Наша мова адчувалася на мяжы тысячыгоддзяў.

Цяпер, акром ветэранаў той эпохі, так ужо амаль ніхто ня піша: індустрыяльныя рытмы, хвацкія рыфмы, графаманскія спробы і "абышто"-мэтадалёгія сышлі з мэйнстрыму. Жанравыя эксперымэнты пасунуліся глыбей, да цэнтру зямлі.

Сучасныя рыцары падзем'я ж вырабляюць абсалютна іншы кантэнт, хаця сувязь з папярэднікамі відавочная настолькі ж, наколькі і не наўмысная.

То даем азнаёміцца з тым, як гэта ўсё выглядала ў сьвятым Тады. Мы думаем, што гэта ўсім нам будзе карысна.

Уладзімір Стасюк

Інтым мытні

А сепаратара п'еса

аб'ёмам — амёба

Хатка ў актах

Анна —

мадам

Натан —

аматар атама

і лам, эратаман, аматар эмалі

Ткаў акт №1

Зала давыбараў, арабы, вадалаз.

Сыр. Баабаба абрыс.

Тут

Анна

і

Натан.

Натан

(матам):

Дзе баабаба аб'езд?

Дзе, зараза, раз'езд?

Анна

(але з' ела) :

Тут.

я, Анна, танная,

Увяла хана на халяву!

Натан

(тыпа запыт) :

Марам хіба баб і хмарам

Матацца там?

Анна:

Дар баб — абрад,

А дар дзіцяці — здрада.

Натан:

Ага!

Тыповы вопыт!

Ткаў акт №2

Атола балота

драпае лысы леапард.

Анна

i

Натан

Анна:

Яме цалавала цемя

Таты — цара цытат!

Натан:

у таты цалавала цытату —

А таты цю-цю цытата!

Анна:

У

Таты цытат

Тут

І

Там шмат!

Натан:

Акта ты цытатка!

Анна

(матам):

Сам такі! Ліс і сілікат мас!

Адагнутага рагатун гада

Агалелага

Аратара-варатара!

Ткаў акт №3

Я і Сіма. Камісія

Pужа баб. Aбажур.

Яма лам’я

Аратара тара.

І

Тут

Анна

І

Натан

Анна:

А тэма мастака — масам, а самакат — самамэта...

Самамэта — тэма мас...

А тэма масы — самамэта…

Пісар асіп

Натан:

А ці здала, маладзіца,

Тыповы вопыт?

Анна :

Я і хімія,

Я і сесія,

А не здадзена.

Жах аж!

Анна

і

Натан:

Мара там — атарам,

Мара мас — амарам,

Мара фана — фарам,

Марам хіт і хмарам!