Высновы-24: Данііл Вашкевіч
Год пачаўся з буйнай завеі рок калядаў 2024. Цяжка выказаць тую бадзёрую сумесь добрых энэргэтык, якія пераліваліся пад час гэтай з’явы. Выказаць цяжка, але апісаць само мерапрыемства я паспрабую.
Рок Каляды 2024 — гэта мы са Славам Кмітом, а таксама Лёхай зь Берасьця, Lo-Fi Adater’ам й яшчэ паў мільёнам насельніцтва Варшавы ў інстаграме запосьцілі аб’яву пра тое, што хто-кольвек можа напісаць нам, і мы імаверна прыйдзем да іх у навагоднюю ноч да сыграем самыя сэксуальныя песьні бел рока, пачастуемся пачастункамі й добра прабавім час.
Аб’ехалі мы ўсяго адрэсы, пэўна, чатыры. За тое ўспамінаў і знаймстваў хапіла на цэлы год.
Такім чынам адкрыўся новы рок-2024 год.
Канцэрты. З канцэртаў запомніліся, вядома, найперш, кшталты.
Кшталты. Электрычны, улетку, з дэбютам новага складу The Tranzistors, а таксама Вішнёвым Тартом, Лабер Луі й Ковельскімі Псамі. Ад слэму ў мяне не засталося аніводнага сухога месца на целе.
А вось на Кшталце акустычным, было першае, на маёй памяці, выкананьне "Зоркі Венеры" Ільлём Сіўцовым — гэта ўжо не пакінула на мне ня воднага сухога месца ўжо празь сьлёзы.
Атрымліваецца, што Кшталты на першым месцы па ўзроўню аддадзеных вадкасьцяў. Міжвольна, задумаўся пра тое, што добра, што з такой метрыкай я не хаджу на догму.
Забыў пра Кшталт узімку з Варшаўскім дэбютам Сындрома Самаванца. Падрабязна яго апісаць цяжка, але з другога боку, па-простаму, адным словам — лёгка: раз’ёб. Нават на курылцы хтосьці пачаставаў цудоўным напоем Аліварыя Белае Золата, што неяк настолькі моцна перанесла маю сьвядомасьць на акцябрскую, што я пабаяўся, што ў мяне адбяруць МЗ.
Гурт Змора. Важнай падзеяй для мяне безумоўна быў таксама дэбют гурта Змора, у якім я непасрэдна граю. Поўным складам (дагэтуль пасьпелі сыграць адін са скарочаным) з Ваням Гарошкай на басу й Зьміцерам Сяргеевічам на бубнах мы ўпершыню сыгралі ў Беластоку, дзе атрымалі ганарар у выглядзе высокіх эмоцыяў і кубка піва.
Гэны канцэрт прынёс плён ня толькі нашаму гурту: Бялькевіч, напрыклад, дапісала добры калядны верш, а Плотка даведаўся, што на ягоныя вершы піша музыку яшчэ адзін гурт.
Пад іншых выступоўцаў — Транзістараў, Нажоў й Псоў — я слэміўся запар гадзіны дзьве з паловай і чамусьці не стаміўся, што з’яўляецца паказчыкам таго, што энэргэтыкі, якія віравалі на пляцоўцы, былі зараджанымі, слэм каманда — добрай, а таксама ўказвала на карысьць наведваньня басэйну.
Рок-Горад. Пры гэтым цяжка не заўважыць, што лепшыя акустычныя канцэрты адбываліся ў Познані. У гэтым горадзе моцная канцэнтрацыя актыўнай моладзі, якая, насуперак Варшаве, досыць скансалядавана й зараджана на варушняк. Меркавана, па гэтых прычынах кожны канцэрт у гэтым месьце гэта сьвята любві, узаемаразуменьня й буйнага раз’ёбу. Дзякуй яму за гэта, Познані дастаецца намінацыя Рок Горад 2024. Рэспект.
Рок-Пікнікі. Шмат любасьці й узаемапавагі было таксама згэнэравана на дзьвух рок-пікніках: на маіх народзінах 7-га чэрвеня й на народзінах Лёхі зь Берасьця 9 жніўня. Макс Корж, напрыклад так натхніўся, што вырашыў зрабіць у той жа дзень, але ўжо 25-ым годзе падобную імпрэзу, пры чым практычна ў тым жа самым месцы: каля берагу ракі Вісла на Празскім баку Панятоўскага маста.
Рок-Пікнік – гэта традыцыя, пачатая Саней Бабарыным, якая палягае ў тым, каб сьвяткаваць народзіны на берагу вадаёмаў разам зь сябрамі-музыкамі й проста сябрамі, якія радыя іграць песьні пад акустыку й добра бавіць час.
Так яно й было, так яно й будзе.
Іншым адметным мерапрыемствам для мяне быў Паэтычны Вечар #1.
Добры й рознакаляровы паэтычны склад, у якім удзельнічалі паэты розных узростаў, стыляў, узроўняў, і гэта я не кажу, што рэпрэзэнтаваных гендэраў на мерапрыемстве было плюс-мінус тры.
Усё гэта пад мастом з зэдлікамі з БМХ, арэндаваным сьвятлом і ўзмацненьнем, а таксама гукавай афарбоўкай трамваяў, якія праяджалі па-над намі. Яшчэ да гэтага мы зрабілі самадрукаванкі зь вершамі выступоўцаў. Татальны раз’ёб.
Асабліва прыемна было працаваць з арганізацыйным складам — усе ўдзельнікі Сербскага Нажа ўклаліся неймаверна, Лёня з The Tranzistors умела кіраваў сьвятлом і гукам, а Ковельскія Псы пазычылі нам гукавае абсатлаяваньне.
Пакуль пісаў, зразумеў, што, атрымліваецца, у тым жа складзе мы ездзілі й да Беластоку. Спадзяюся, што ў новым годзе мы робім шчэ больш мерапрыемстваў розных кшталтаў, а нашая дрым тым спрацуецца яшчэ мацьней.
Любімае адкрыцьцё БелСцэны. Сінія Горы, хоць я й адкрыў іх у 23, але больш цеснае знаёмства адбылося менавіта ў гэтым годзе. Асабліва раптоўны канцэрт Дзяніса ў Варшаве, на які спачатку прыйшло 3 чалавекі, а потым ужо дайшло яшчэ пяць.
На ім я даведаўся, што песьня, якую я ўжо пачаў сьпяваць на канцэртах — Каралева — гэта песьня гурта Yellow Power, а геніальны адступ у версіі Сініх Гор ўзяты зь песьні Oh, Comley гурта Neutural Milk Hotel.
Любімае адкрыцьцё сьветавой сцэны. І тут маю прадставіць іншага лаўрэата — па-выніку самая праслухоўваемая песьня гэтага году (па статыстыцы ютуб м’юзік я слухаў яе 260 разоў) менавіта яна — "Oh, Comley". Neutural Milk Hotel — увогуле рэспектовы гурт, акустычны, экспэрэментальны, з досыць псіхадэлічнымі тэкстамі, вечна напружаным вакалам, і нейкімі рандомнымі цыганска-славянскімі ўстаўкамі — адну зь якіх сінія горы й узялі сабе. Карыстайцеся гэтымі ведамі й вы.
Сакральныя песьні гэта ня тыя, якія будзеш слухаць штодзённа, але помніць кожны момант праслухоўваньня іх – даволі.
Калі гэта апісваць па, ужо знаёмай вам, метрыкі страчанай вадкасьці: больш за ўсё сьлёзаў аднамомантна ўцякло пад новы альбом БГ+ квадратны корань сонца, а дакладна пад песьню «5 утра».
Песьня неяк узяла мяне й трымала да самага апошняга радка, дзе адпусьціла так, што Вісла рызыкавала выйсьці з уласных берагоў.
Нечаканая 10-ці хвіланная гістэрыка з галашэньнем яшчэ раз пацьвердзіла няўмольны факт: Барыс Бырысавіч усё яшчэ адзін з найлепшых у сьвеце прадстаўнікоў у жанры добрая песьня, а з тым зьняла нейкі нябачны ябаны груз з маіх плячох.
Раю й вам крыху вызваліцца ад нябачанай цяжасьці праз праслухоўваньне гэтага шэдэўра.
А Барысу Барысавічу дзякуй, што не забывае.
Паэзія. За дзёньнікам сьлёзаў сярод пазіі, можна сачыць у рубрыцы мастацкі нататнік, у гэтым годзе мяне асабліва кранулі:
- Алесь Плотка – Раса й Малітва Ль (гэтая нататка ўжо Сярогі);
- Максім Танк – Зацьменьне Сонца;
- Наста Кудасава — Я прашу тваёй літасці;
Вынікі. Агулам год быў добры. Адметны вялікай колькасьцю рэлізаў і іншых музыкальных падзеяў. Вось канцэртаў белсцэны у Польшчы мне крыху бракавала, але спадзяюся ў новым годзе будзе больш імпрэзаў, больш гуртоў, больш альбомаў і любоў. І сам пастараюся нарэшце грымнуць новым поўнафарматным альбомам, а таксама панарабіць больш івэнтаў.
І вам, дарагі чытач, зычу плённасьці, здароўя, грошыкаў ды сусьветнага шчасьця!