Ноч расстраляных паэтаў
Вось прайшло ўжо 87 год з адной з самых цёмных дат у гісторыі беларускае культуры — расстрэлу інтэлегенцыі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка, наўпрост перад дзядамі. А колькі было зьніклых, перажыўшых і не перажыўшых ссылкі, забітых у іншыя дні пад час панаваньня саветскае улады — цяжка пералічыць. Адзінае цешыць, што беларусы з кожным годам усё больш аддаюць увагі нашым папярэднікам і намагаюцца не забываць тых, хто стараўся будаваць беларушчыну на пачатку яе дзяржаўнага існаваньня.
Сёньня мы, аўтары Кшталту Слова, зрабілі невялікую складанку твораў некаторых зь іх. Кожны з нас падзяліўся дарагімі для яго вершамі і даў каментары зь іх нагоды.
Вядома, гэта ня поўны сьпіс улюблёных аўтараў і твораў, але у гэтае падборке вы знойдзіце вершы Алеся Дудара, Уладзіміра Жылкі, Сяргея Астрэйкі й Міхася Чарота.
Вядомы верш Дудара, за які ён атрымаў 3 гады ссылкі, верш, які ня столькі антысавецкі, сколькі абураны і злы на тое, што наш край з'яўляецца аб'ектам у чужых руках, пры чым ня толькі расейскіх. Яго актуальнасьць не падлягае дыскусіі, таму проста раім азнаёміцца:
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта - вам, а гэта - нам,
Няма сумлення ў душах рабскіх.
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.
І думаць без крамлёўскай візы,
Калі б ён знаў, як торг над намі
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?
Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець,
Нашчадкам мураўёўскім гэтым...
Быць можа, шмат каго не ўбачым.
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.
Верш Дудара "Маліліся пад крыжам" — маніфэст паэтычнай і духоўнай свабоды. Прага збаўлення ад вечнай барацьбы паміж Усходам і Захадам, адмовіцца ад звычайных чалавечых абмежаньняў, перадумоваў культуры, геаграфіі гістарычнай лёгікі.
Вышэйшыя мудрасьці і вышэйшыя сэнсы, якія б перавышалі "занадта чалавечае" — вось мара лірычнага героя.
Людзі абмежаваліся адзін ад аднаго сьценамі вышынёй да неба, але праўда нябёсаў вышэй за муры і Азій і Эўропаў.
"І спазнаеце праўду, і праўда зробіць вас свабоднымі."
Верш Дудара "Скарына" — прыклад выдатнай працы з формай ды рытмам.
Не люблю, калі з роднай краіны
птушкі рвуцца ў далёкі вырай...
што у Полацку княжацкім вырас.
Што Дзвіна!.. Для яе ўсё роўна,
О, Францішак... Францішак Скарына,
што над гранкай друкарскаю гнуўся!..
мы успомнім Францішка Скарыну,
што радзіўся калісь над Дзвіною,
ў неўміраючы гнуткі пергамент.
Мы не заўсёды заўважаем як плыве час. Наша адчуваньне часу — вельмі адноснае. Ён плыве то хутка, то вольна, але, здараецца, і быццам абуджаешся, зачынаеш заўважаць. У гэты момант стаіш проста перад абліччам сьмерці і згубіцца стае вельмі проста.
Заход бясшумным, светлым пасам
А смутак дзіўны сэрца крышыць,
Без назвы смутак і без слоў...
Калі кажуць пра Страчанае ў 37-м, я заўсёды найперш прыгадваю Сяргея Астрэйку. Савецкая машына дала, а потым гвалтоўна забрала ў нас, моўнага генія, за якім мы ўсе дагэтуль скрушна сумуем.
Няма чалавека, каторага не кранаюць вершы, якія Астрэйка, пісаў сястры з Ірбіту. Давайце перачытаем іх зноў, каб не забывацца.
Вот хутка сьнег, і сьнег, і сьнег.
На двор ты кінешся... і скрозь
Расьці, сястрычка. Добра жыць!
Вялікай, чулай, слаўнай быць —
Дождж перасьціх. Прыпаўшы нішкам,
Прыду дамой, счакаўшы крышку, —
Чарот з’яўляецца бадай аднім з самых вядомых з расстраляных паэтаў. Яно й вядома, удзельнік антыпольскага падпольля, галоўны рэдактар Савецкай Беларусі, адзін с засноўнікаў “Маладняка”, аўтар купалінкі й ягоныя рэгаліі можна пералічваць яшчэ доўга. Нават ёсьць чуткі, што, калі чэкістам прыйшла разнарадка прымяніць “высшую меру пакараньня” да кагосьці з буйных паэтаў Беларусі, яны абіралі паміж ім і Купалай.
Быў ён заўзятым камуністам, але заўзятарам Беларушчыны ён дакладна быў не ў меньшай ступені. Гэта заўважна адлюстроўваецца ў ягоных вершах. Але яшчэ больш заўважна ў ягоных вершах адлюстроўваецца добрае пачуцьцё самой паэзіі.
Ацаніце, напрыклад, вартасьць метафары ў гэтым апісаньні беларускае вёскі. Тут іх так шмат, што нараджаецца адчуваньне, што чытаеш два розных верша адначасова.
А тут прасякніцеся тым, што аўтар — які прайшоў першую сьвятавую — апісвае з гэтай падзеі, якімі чыстымі вачыма ён абірае тэматэку твору. Вось уж праўда, “жыў з адкрытаю душою”.
Бо вясна сум дзяўчыны расьсее,
А каханка… забіў якісь злыдзень.
Дзень вясновы жальбы не разьвее,
Пакуль ёсьць войнаў дзікіх пагрозы..
Не расу, а дзяўчыны той сьлёзы.
Ты ня плач, толькі помні аб гэтым…
Ты ня траць ні надзей, ні красы.
Сьлёз ня бачу, а каплі вясеньняй расы.
Дзякуй што прачыталі нашую складанку. Раім больш падрабязна азнаёміцца з тэматыкай (калі вы яшчэ не) праз, напрыклад, кнігу «(Не) расстраляныя» і адпаведны курс лекцыяў, а таксама праз шматлікія іншыя крыніцы.
Шануйма й незабывайма нашых папярднікаў, хай іх праца жыве ў стагоддзях.