Кшталт Слова. Паэтычны выезд #1. Познань. Кшталт Дэсант. Хто Мы?
Цяпер мы азнаёмім вас з Варшаўскім крылом Паэтычнага Выезду #1, распавадзем усю агульную інфармацыю й паспрабуем паглыбіць вас у сталічныя варушнякі.
Кшталт Дэсант
Кшталт — арганізацыная арганізацыя андэрграундных і класных канцэртаў у Варшаве.
Кшталт Слова — тэкстацэнтрычны філіял Кшталта. Перыядычна пішам агляды на музыку і літаратуру, публікуем вершы, афішуем івэнты ў ТГ-канале, а таксама запісваем падкасты і ладзім паэтычныя імпрэзы.
Кшталт Дэсант — гэта арганізатары і ўдзельнікі Кшталта, якія прыедуць да Познані з Варшавы. Гэтым разам гэта гурт Сэрбскі Нож і Данііл Вашкевіч.
Сэрбскі Нож
Сербскі Нож можна назваць панкам, cхаваным пад мэлёдыкай постпанку. Адчувальная агрэсія пад мелянхалічныя гітары і энергічную рытм-сэкцыю — выбухная сумясь, якая падрывае танцпляцы і аскепкамі трапляе да самых сэрцаў слухачоў.
Канцэрт Нажа хутчэй з’ява, чым проста дэманстрацыя матэрыялу. Людзі круцяцца ў лагодных слэмах, танцуюць, плачуць, сьмяюцца — шчасьце быць неяк асабліва тонка адчуваецца падчас іхніх перформансаў.
Падрабязна пра гурт можна пачытаць у інтэрв’ю сэрбскаму BBC, дзе ўдзельнікі гурта дасканала распавялі пра сваю дзейнасць.
Гэтым разам гурт прыедзе ў акустычным фармаце, які, можа, і не цалкам перадае апісаную вышэй атмасферу, але затое ў такім стыле можна лягчэй пачуць тэксты, адчуць мэлёдыку.
Паслухаць гурт можна вось тут: linktr.ee/serbskiy_nozh.
Сэрбскі Нож, Паэты
Як можна было заўважыць, удзельнікі Сербскага Ножа не вялым хуем зробленыя — яшчэ й замаюцца паэзіяй. Частка з іх — Сярога і Стас — прачытаюць свае творы на імпрэзе.
Дрыжыць кіламетр пад колам,
Трымціць абыякавы гальштук.
Дождж як заўсёды хлусіць,
Раніца -вось сапраўднае гора.
Сьмяецца далёкая зорка Холадам вуснаў чорных. Нас аб’яднала хвароба, Сонца сяброўка — роспач.
Горад вядзе размову, Гулам жалезных джалаў Тут, між вантробаў болю, Памяці гнуткі кінжал.
Сабака пазбыўся лета. А што засмучала цябе? Ахвяра сучаснага дня? Камета дзяцінства ў вакне?
Крыштальнай кішэні вока Балюча глядзіць у чэрап. Кішэня рвецца, а пырскі неба Далёка, зусім далёка.
Ты всегда стоишь за спиной: Каждый раз, Когда нарываюсь на драку в очереди в гардероб; Кричу стихи глухие и бессмысленные; Пытаюсь петь, не зная зачем, немые песни; Когда отплясываю, как в последний раз, В надежде хоть как-то приблизиться И почувствовать жизнь В её пугающей красоте, В скуке и несчастье, В оставленности и одновременном присутствии. Ты есть даже в отсутствии. И каждый раз, После нашей мистической встречи, Я кутаюсь в одеяло И хочу снова погрузиться в тот сон, Но больше не вижу тебя И на глазах моих гной. Поэтому приходится жить, Ожидая следующей встречи, Зная, Что ты всегда просто стоишь за спиной.
Данііл Вашкевіч
Здавалася б, чалавек, сусьветна вядомы ў вузкіх колах, не мае патрэбы, каб яго адрэкамендоўвалі. Але мы не былі б сабой, калі б не зьдзівілі вас зноў.
Акрамя добра знаных песьняў, Данііл можа пахваліцца паэзіяй, якая ўся пранізана вясной нават там, дзе гэта цяжка сабе ўявіць. Тут сьветаадчуваньне, успрыманьне навакольля нараджаюцца ў лірыку, празь якую можна адчуць прыгажосьць нават нашага сучаснага, здавалася б зусім непрыгожага, сьвету.
твая далонь да маёй далоні я прыклеены і праклёны шлюць мне ўсе хто не жадае верыць у праўдзівае каханне
я ж толькі дакрануцца да цябе хачу каб выданні потым павыходзілі пра тое як становяцца датычным да мастацтва? так становяцца датычным да мастацтва!
і мне пляваць што нелегальна каго на людзях за любоў асудзяць той будзе дараваны й апраўданы ледзь бачным ценем ад запясця
гэтак у спёку ў музейный холад двайная асалода на цябе глядзець але больш цягне дакрануцца насуперак законам для стрыптызу і карцін і дотык мой настолькі моцны што гэта запісалі ў актывізм