September 21, 2024

Кшталт. Слова. Паэтычны вечар #1. Выступоўцы. Частка 3.   

Каб азнаёміць вас з выступоўцамі, мы запыталіся ў іх наконт жыцьцёва важных пытаньняў, а таксама папрасілі пагадаць на Песьні Песьняў, каб даведацца ня толькі сьвядомыя адказы, але й надсьвядомыя.

Гэтым разам мы троху ашукаліся й нам засталося прэзентаваць толькі Фёдара Жывалеўскага. Што цалкам ня блага, бо адказ у яго падрабязны.


Паэты


Фёдар Жывалеўскі

( 0l Юнацтва - гэта тое, што чалавек нясе праз усë сваë жыццë. Мы - гэта тыя, хто на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва стварае і узводзіць паняцце юнацтва ў заўчасную прастору.

( 0l Маргіналы Правінцыялы Савок параша Ты будзеш нашым

Саюз юнацтва Загонных нацыя Палёт асобы Вышэйшай спробы

Рок н рол пад хвост кату Мы ўжывалі наркату Выплываў адзін з пяці Той, хто кінуў пры жыцці Мы ўжывалі наркату Не любілі гапату Рок н рол пад хвост кату

Ліхая справа Дзеля забавы Душа ў пажарах Гары ўсё гарам

Д'ябал змораны Езус няскораны

1. Якая заўвага наконт тваёй творчасьці табе запомнілася больш за ўсё?

Вашыя альбомы незразумела дзе і як размешчаныя (альбо любыя заўвагі на тэму ціпа пачэму нет на споціфай ці яшчэ ў якой срацы) — звычайна такую херню нясуць людзі, якія не толькі не ведаюць што разумнае сказаць у тваёй прысутнасці, а яшчэ і не маюць мазгоў рацыянальна карыстацца прыладамі, якія набылі за прыстойныя грошы, хутчэй за ўсё нават не за свае. Я зарабляў вядомасць як музыка напачатку 00х, распаўсюджваючы аўдыёзапісы праз лакальнае сеціва з сервера на сервер, яшчэ калі інтэрнэт быў далёка не той якасці, якая адпавядала патрэбам любога карыстальніка. Прынцып памера альбомаў 45-60 хвілін пайшоў ад памераў магнітнай стужкі, які тады сэнс цяпер адпавядаць гэтым стандартам, калі можна прымяняць любую зручную для сеціва колькасць трэкаў і іх даўжыню? І чаму менавіта там альбо не там, а слабо размясціцца з альбомам на порна сайце і атрымаць мільёны слухачоў, напрыклад? Я вельмі пакутую ад дыялогаў з вузкалобымі "спецыялістамі" у любой галіне і на ўсе тэмы любіцелямі вучыць мяне як правільна трахацца з дрэвамі.


2. Калі б ты была Варшаўскім мастом, то якім?

— Мост Панятовскего ў Варшаве нагадаў мне Стары мост у Гродна, па якім у дзяцінстве я вяртаўся з цэнтра горада ў дом да бабулі, на вуліцу Гагарына — тое месца, дзе я нарадзіўся і рос. Мне падалося, што Панятовскего — гэта і ёсць той самы Стары мост, а высокія будынкі ўдалечыні сведчылі мне аб тым, што я трапіў у Гродна далёкай будучыні, бо хмарачосаў у Гродна нават сёння няма. Магчыма вунь там, калі ідзеш з боку каложскай царквы і глядзіш на другі бераг, па правай старане жыў калісці маленькі, а цяпер ўжо стары я, з белай галавой як мая бабуля. А калі гэта той час, калі я б ужо і не жыў, то я напэўна хацеў бы стаць на адзін дзень альбо вечар гэтым Старым мастом, бачыць горад майго светлага дзяцінства і фантастычнай будучыні. Месца, дзе я жыву і мрою нібыта бясконцае лета яшчэ ёсць наперадзе, каб ехаць на сваім трохколавым веласіпедзе далёка-далёка, далей ад тых мясцін, да якіх я даўно прывык. Бо там далёка-далёка ўсё вельмі цікавае і падарожжа туды абяцае быць па сапраўднаму пазнавальным. Але вярнуцца назад для мяне будзе шчасцем. Я буду вялікі і разумны, з мноствам гісторый і ведаў, якія спатрэбяцца мне, каб зрабіць гэтае месца яшчэ больш цікавым і самым шчаслівым месцам на нашай зямлі.

3. Гаданьне па песьні песьняў. Мы папрасілі Фёдара напісаць пытаньне, радок і старонку. Але быў унесены шэраг правак. Па выніку мы пагадалі па Кнізе Эклезіяста, а таксама Фёдар падзяліўся інтэрпрытацыяй вынікаў гаданьня. Насалоджвайцеся:

Пытаньне: "Што (альбо ў чым) для мяне шчасце?".

Адказ: "бо дарма ён прыйшоў і ў цемру сышоў, і імя яго ўкрылася змрокам"

Інтэрпрытацыя: Гэта 6:4, але калі не паглядзець 6:3, тады не зразумела пра што ідзе гаворка. Гаворка ідзе пра дзяцей. Атрымліваецца, што адказ на пытаньне: маё шчасьце ў маіх дзецях. Якіх у мяне няма. Акурат пра гэта размаўлялі з журналістам.

6:3 Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго, 6:4 бо дарма ён прыйшоў і ў цемру сышоў, і імя яго ўкрылася змрокам:

У размове са Зміцерам Казакевічам, з якім мне пашчасціла пазнаёміцца пасля таго, як я атрымаў ад вас квэст задаць пытанне сусвету, узнікла наступнае пытанне: што для мяне ёсць шчасце. Я паабяцаў, што знайду адказ і распавяду яго. Але, мяркую, у нашай размове Зміцер часткова сам адказаў на гэтае пытанне.

У свае 42 гады я так і не змог нарадзіць дзяцей, і Зміцер сказаў, каб я зрабіў гэта і перастаў быць нешчаслівым праз дадзены факт. Як бачым, загаданы мной верш з кнігі Эклезіяста хоць і распавядае аб філасофскім значэнні чалавечага існавання, але папярэдні верш таксама закранае тэму дзяцей. Я думаю, шчасце - гэта не жыць безсэнсоўна.

Не пакутаваць безсэнсоўна, не быць безсэнсоўна шчаслівым. Можна бясконца маляваць сабе шматпакутніцкі вобраз, але на ўсё існуюць простыя тлумачэнні. Ёсць безсэнсоўныя пакуты, ці ведалі? На гэтае ўменне спатрэбіцца і эмоцыя, і досвед, і нейкі выпадак - мець на ўсё сэнс. Там, дзе нічога няма, звычайна нічога не адчуваеш.