April 23

Кшталт Слова. Паэтычны выезд #1. Познань. Выступоўцы. Частка 2.

Каб азнаёміць вас з выступоўцамі Паэтычнага Выезду #1, мы запыталіся ў іх наконт жыцьцёва важных пытаньняў, а таксама папрасілі пагадаць на Сымпазыёне Плятона, каб даведацца ня толькі сьвядомыя адказы, але й надсьвядомыя.


Ганна Шакель

Ганна Шакель

360

я ёсць шлях і праўда і жыццё

ніхто не прыходзіць да бога акрамя як праз сябе

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Другой гадавіне майго дэбютнага зборніка. Пакуль не нараджу другога анёлачка, слухачы будуць вучыць на памяць першую кніжку.

2. Познань гэта сталіца чаго?

— Пытання “чаму не Варшава?”

3. Гаданьне па Сымпазыёну й Іёну Плятона. Мы папрасілі Ганну задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "Які кшталт у слова?"

Адказ: "...ствараючы нагоду да розных сузграмаджэньняў людзей, падобных да сягоньняшняга, ён становіцца нашым кіраўніком на сьвяткаваньнях, хараводах і пры складаньні ахвяраў".

Сац.Сеткі паэткі: linktr.ee


Фрыдрых Самотны

Фрыдрых Самотны

Жыцьцё Няўдалы жарт Стомленых вечна адсутных бацькоў У каго яны наогул былі Забойства часу Марнаваньне здароўя паветра прасторы Дзеля нейкага цьмянага посьпеху Сярод гэткіх ж няўдахаў Няма калі жыць – усе на вечным паляваньні Наедак удача дастатак Уласны статак дзяльба пірага Хвасты і вушы Падзякі Зямельцы бацькам і багам Маскам і Цукэрбэргам За сьвет стракатых магчымасьцяў Мянтам прэзыдэнту іншай нечысьці За мірнае неба страху За цьмяныя лесьвіцы холаду За вечныя калідоры будняў і шэрасьці Посьпехі дзядоў Што адно ваявалі Бо жыцьця не было Цяпер наша чарга але Мы хочам жыць зьбіраемся жыць Нам важна пасьпець гэта наш посьпех Адкладзены скрадзены Але мы зьбіраемся Усё яшчэ

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Выступ прысьвячаецца ўсё тому ж - высьцёбваньне збудаванай гома сапіэнсам рэчаіснасьці і яго самога.

2. Познань гэта сталіца чаго?

— Познань гэта не сталіца нічога для мяне, проста невялікае мястэчка. Але для кагосьці сталіца, то трэба пытацца ў іх.

3. Гаданьне па Сымпазыёну й Іёну Плятона. Мы папрасілі Фрыдрыха задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "як доўга будзе яшчэ трываць гэтае непаразуменьне (чалавецтва) і ці ўзаб'ецца хоць калісьці на які-небудзь наступны ўзровень?"

Адказ: "Затым кажны з нас зьяўляецца часткаю чалавека, бо мы раскроеныя, быццам плоская рыба, з аднаго сталіся дзьве часткі."

Сац.Сеткі музыкі й паэта: linktr.ee


Ільля Сіўцоў

Ільля Сіўцоў

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Мой выступ прысьвечаны Дзіяне і Беларусі.

2. Познань гэта сталіца чаго?

— Познань – культурная сталіца Беларусі.

3. Гаданьне па Сымпазыёну й Іёну Плятона. Мы папрасілі Ільлю задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "Кім ёсьць бог?"

Адказ: "Іён: Я думаю, што адно".

Сац.Сеткі музыкі: YouTube