December 13, 2025

Кшталт Слова. Паэтычны Вечар #4. Выступоўцы. Частка 3.

Каб азнаёміць вас з выступоўцамі Паэтычнага Вечара #4, мы запыталіся ў іх наконт жыцьцёва важных пытаньняў, а таксама папрасілі пагадаць на альбому "Сьвяты Вечар", каб даведацца ня толькі сьвядомыя адказы, але й анты-сьвядомыя.


Uładz Lankievič

Uladz Liankievič

купляю штораз ежы менш
каб голад выганяў з кватэры часцей.
самота ва ўсім.
ці памагло б, калі б мяне касірка абняла?
быць можа далонь закране
калі будзе рэшту даваць?

бязлюдны востраў, але ж мы тут
паскудны монстар зацягне ў кут

я сёння навін не чытаў
галоўнае само даляціць.
цела доўгай белай хмары расколецца
як века крышталёвае труны.
хай промні ўшчэнт пасякуць
мой горад імжы ды хаўтур

так рэдка сонца і дзьмухаўцы
самазабойца адклаў на потым
суіцыд

гора горада сонца — уласна сонца тут няма
слабасць горада хмар — вострыя промні прамяні
промні прамяні промені промні прамяні
промні прамяні помні памяні

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— мой выступ прысвячаецца дню народзінаў Джыма Морысана.

2. Хто ты з калядных вобразаў?

— дзед.

3. Гаданьне па альбому "Сьвяты Вечар". Мы папрасілі Ўладзя задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць песьню і радок. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "куды мы ўсе разам ляцім?"

Адказ: "Gloria, gloria in excelsis Deo!"

Сац. Сеткі Музыкі: www.instagram.com/liankievic/


Andruś Kapeła

Гэтым разам гурт Andruś Kapeła зайграе дуэтам, які складаецца з непасрэдна Андруся Такінданга і гітарыста Андэрэя Лугіна. Абодва ўдзельніка далі нам свае кранальныя адказы на трапныя пытаньні.

Andrus Kapela

Andruś Takindang

Andruś Takindang

Ваўкалака

Доўга дома я не быў, Уначы на поўню выў, Поўсцю шэраю парослы, Воляю пракляты злоснай. У абліччы ў ваўчыным. Тры гады без супачыну. Доўга дома я не быў, У начы на поўню выў.

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Я зайграю песні з новага альбому " Car Vužyny".

2. Хто ты з калядных вобразаў?

— Дзед.

3. Гаданьне па альбому "Сьвяты Вечар". Мы папрасілі Андруся задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць песьню і радок. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "Як справы?"

Адказ: "Зьвіняць званочкі зьвіняць..."

Сац. Сеткі Музыкі: www.instagram.com/takindang


Andrej Luhin

Andrej Luhin

Сувязі

Сувязі Ў цішыні ткуцца, Іх не разарваць Лозунгам гучным.

Пераплятаюцца, Нас не пакідаюць так, Паасобку, У сваіх раскіданых кропках.

Заўсёды, калі ты побач ідзеш - Гэта мастацтва, Затрымаць бы час так. Застаюцца далёка прывычныя межы, Там там там пакідаем маскі. Там там там пакідаем маскі.

Пошукі Патрэбных дазволаў Павялічваюць хаос - Ён становіцца фонам.

Ты ўсё атрымаеш, Калі ўмееш карыстацца свабодай.

Паміж тым, каб ад усяго адрачыся Або каб усё здабыць - Я хачу далучыцца, Я хачу далучыцца Да крокаў тваіх Да крокаў, да крокаў, да крокаў тваіх Да крокаў, да крокаў, да крокаў тваіх

Заўсёды, калі ты побач ідзеш - Гэта мастацтва, Затрымаць бы час так. Застаюцца далёка прывычныя межы, Там там там пакідаем маскі. Там там пакідаем маскі. Там там там пакідаем

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Выступ прысвечаны сустрэчы.

2. Хто ты з калядных вобразаў?

— Чалавек.

3. Гаданьне па альбому "Сьвяты Вечар". Мы папрасілі Андрэя задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць песьню і радок. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "Што такое сувязі?"

Адказ: "Gloria, gloria in excelsis Deo!"

Сац. Сеткі Музыкі: https://www.instagram.com/znaxtop/