October 13

Кшталт Слова. Паэтычны Вечар #3.  Выступоўцы. Частка 1.

Каб азнаёміць вас з выступоўцамі Паэтычнага Вечара #3, мы запыталіся ў іх наконт жыцьцёва важных пытаньняў, змусілі даслаць фотаздымак свайго любімага паліто, а таксама папрасілі пагадаць на Альфабэце Дэлёза, каб даведацца ня толькі сьвядомыя адказы, але й анты-сьвядомыя.


Марыя Дзмітрусік

Марыя Дзмітрусік

на всех языках растрескиваются слова ўсё намаганні - лускі mylę się przy kasach так нібы прыехала ўчора і яшчэ не do końca rozumiem што трэба адбудаваць зноўку life, work, friendship myself "мне так тяжело и плохо" - кому поведать? тут кожны ва ўласным пекле или хотя бы в сером чистилище или в инстаграмной радости что, в общем-то, тоже то ещё bullshit а нават калі б і był ktoś na kim można się oprzeć who cares?

Любимае паліто Марыі Дзмітрусік

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Эрас, дэпресія і матэматыка.

2. Што для вершаў восень?

— Спрыяльнае асяроддзе для размнажэння: уяўляю багністую мясцовасць і адкладзеныя яйкі кагосьці земнаводнага, і як вылупляюцца незразумеласці ў тумане і цішы.

3. Гаданьне па Альфабэту Дэлёза. Мы папрасілі Марыю задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "А як нам усім адчуваць сябе лепш?"

Адказ: "Клэр Парнэ: Як ты вучыў іх з дапамогай музычнай пілы? Як ты выкарыстоўваў яе ў сваім курсе?

Жыль Дэлёз: Я выкарыстоўваў яе, калі распавядаў пра крывыя, бо, як ты ведаеш, трэба сагнуць пілу, каб здабыць гук з крывой, і гэта былі чароўныя крывыя, якія падабаліся студэнтам. Гэта ўжо нейкая бясконцая варыяцыя... Так, але я ніколі не рабіў гэтага ў межах праграмы бакалаўрыяту — там я быў добрасумленным выкладчыкам."


Стась Бутрын

Стась Бутрын

В каждом дуновении ветра — Красота и, тут же, смерть. Вмиг пройдёт и это лето — Я стараюсь не смотреть.

Всё лишь пробегает мимо — Только отвожу глаза. Только в телефоне снимок. Только не вернуть назад.

Тутака плыве павольна І, амаль, спыніўся час. І няхай сьпяе Хор Вольны Паніхіду за ўсіх нас.

Усі выставы і канцэрты, Усі музеі і кіно — Гэта толькі танец сьмерці, Мошка, што ляціць на шкло.

Там остановилось время — Только дети подросли, Только те, кто слепо верил, Не выходят из тюрьмы. 

Лишь кассирша в Евроопте, Лишь туристы из Москвы, Только эмигрантский очерк, Только тина из Двины.

Мы зьвяртаем свае вочы Быццам у новае жыцьцё, Але толькі цёмнай ноччу Толькі страху пачуцьцё.

Мы пяем Магутны Божа, Але толькі сьмерць чуваць. Нам ніхто не дапаможа, Ды і як дапамагаць?

Ходит белая маршрутка, Ездят в гости в Петербург, На Московском стая уток Магазинный жрёт продукт.

На Гагарина квартира, Там, что время унесло. Может, взрывом от тротила Стены школы разнесло.

Вось — Варшава без аблічча, І, без твару, стаю я  Перад тварам папялішча Надыходзячага дня. 

Витебск от дождя помятый  Глупо замер в свете дня. Только Бог за всех распятый — Даже, лично за меня.

Паліто Стася Бутрына

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Прачытаю новыя і старыя вершы, прысвячаю яго ўсім, хто будзе гэта чуць.

2. Што для вершаў восень?

— Найлепшы час, нараджэньне, вялікі падман.

3. Гаданьне па Альфабэту Дэлёза. Мы папрасілі Стася задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "Як хутка ўжо лета? І ці будзе лета ўвогуле?"

Адказ: "Філязофія — зноўку паўтару тое, аб чым гаварыў з самага пачатку — займаецца стварэньнем канцэптаў, а гэта не прадугляджывае камунікацыю. Мастацатва не камунікатыўна, мастцтва не рэфлексійна. Мастацтва, навука, філязофія не сузіральныя, не рэфлексіўныя, не камунікатыўныя. Яны крэатўныя і кропка."


Уладзь Клаўкін

Уладзь Клаўкін

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Гільгамешу, Гектару, Раланду.

2. Што для вершаў восень?

— Сястра, крыніца інцэсту.

3. Гаданьне па Альфабэту Дэлёза. Мы папрасілі Уладзя задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "когда

неисчислимое древо спирали взрывается по вертикали и солнце заката его омывает,

и параллельная стае движется смерти прямая, как улица,

хрустальный лоб детства проламывающая молчанием?"

Адказ: "Так, я бачыў дэманстрацыі Народнага фронту, гэта праўда. Я бачыў, як мой бацька разрываўся паміж сумленнасьцю і антысемітызмам... Так, дакладна... Я быў дзіцём... Я заўсёды скардзіўся — у тым сэнсе, што людзі не разумеюць важнасці няпэўнага артыкула... Б’юць дзіця, б’юць каня бізуном і гэтак далей... Гэта не значыць: мяне, мяне... У няпэўным артыкуле ёсць велізарная разнастайнасць."