Кшталт Слова. Паэтычны Вечар #3. Выступоўцы. Частка 2.
Каб азнаёміць вас з выступоўцамі Паэтычнага Вечара #3, мы запыталіся ў іх наконт жыцьцёва важных пытаньняў, змусілі даслаць фотаздымак свайго любімага паліто, а таксама папрасілі пагадаць на Альфабэце Дэлёза, каб даведацца ня толькі сьвядомыя адказы, але й анты-сьвядомыя.
Віталь Рыжкоў
мы ніколі не вернемся бо вяртацца не будзе куды нібы рыбы шукаючы нерасту ў рацэ без вады
паўзучы адчуваючы рэбрамі як палохае невядомае так нікому мы тут непатрэбныя але не былі і дома
без сям'і без роду і племені без падворку свайго і могілак але ўсё адно не вернемся бо не будзе прычын увогуле
ні бізуном і ні пернікам ні наіўнай надзеяй на лепшае мы ніколі не вернемся сабою ранейшымі
1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?
— Памяці апостала Фамы (19 кастрычніка праваслаўныя вернікі сапраўды згадваюць яго). Мяркую, атмасферы недаверу, якая лунае ў беларускай дыяспары, гэта карысна.
— Рыфма / Час рабіць са зжаўцелых чарнавікоў гербарый.
3. Гаданьне па Альфабэту Дэлёза. Мы папрасілі Віталя задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:
Пытаньне: "Як (ці калі) здзейсніцца беларуская мара?"
Адказ: "Ён прайшоў вайну 1914-18 гадоў, сьветавую вайну."
Вашкевіч, пераклаў Лянкевіч
сабачы маніфест з тлумачэннямі
сабака паняцце шырокае сабака можа быць вадкім тады сабаку можна незнарок выпіць калі ваш сабака - вадкасць звярніцеся да псіхатэрапеўта, каб пахваліцца калі ты хвалішся камусьці, каму плоціш грошы гэта ніяк ня сорамна
сабака можа быць колерам кволым ці стракатым, лагодным ці тыгрыстым калі ваш сабака колер напрыклад, рыжы пакладзіце яго на палатно крамзоляй і будзе вам прыгожая карціна
сабака мае права быць любой іншай жывёлай і актыўна права гэтае карыстае не дзівіцеся, калі ён дыхае агнём гэта значыць цяпер ён дракон а калі сабака скубе траву значыць ён больш не гаў-гаў, а му-му (расейская класіка тут ні да чога) калі сабака харчуецца чарвякамі значыць ён жывёла-рыбак, а гэта на ўдачу калі сабаку можна завабіць сырамі значыць ён парыжанін (чалавек пэўнага кшталту: чужы грамадзянін)
яшчэ сабака можа быць каўбасой і яго кусаць тады
сабака бывае розных адлегласцяў неймаверна доўгі і надзвычай блізкі сабака
сабака вельмі любіць нюхаць, бо сабака гэта заўсёды нібы ў чарзе ў школьнай сталоўцы
сабака бывае розных гатункаў амстаф, ламбардор, харошы, пірог, сабака-цыган
і ўрэшце сабака вядома ж верны сябрук бо ў іх прыемны язык і яшчэ часам лапамі так прыкольна
1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?
— Прэзэнтацыі перакладаў Лянкевічам старых расейскамоўных тэкстаў Вашкевіча.
3. Гаданьне па Альфабэту Дэлёза. Мы папрасілі Данііла задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:
Адказ: "У кожны курс укладваецца пачуццё, пароўну пачуццё і інтэлект, а калі пачуцця няма, то курс страчвае сэнс, ён не цікавы. Так што гэта не значыць, што трэба сачыць за ўсім і слухаць усё. Трэба проста мець пільнае вока, каб разгледзець тое, што будзе цікавым табе асабіста. Таму мне важная размаітая аўдыторыя, бо я добра адчуваю, як ссоўваюцца фокусы зацікаўлення і пераскокваюць з аднаго на іншае, утвараючы багатую тканіну, тэкстуру."