October 19

Кшталт Слова. Паэтычны Вечар #3.  Музыкі

Каб азнаёміць вас з выступоўцамі Паэтычнага Вечара #3, мы запыталіся ў іх наконт жыцьцёва важных пытаньняў, змусілі даслаць фотаздымак свайго любімага паліто, а таксама папрасілі пагадаць на Альфабэце Дэлёза, каб даведацца ня толькі сьвядомыя адказы, але й анты-сьвядомыя.

Няміга

Гурт Няміга

1. Чаму будзе прысьвечаны твой выступ?

— Першаму жоўтаму лістку і апошняй кроплі сонцаахоўнага крэма.

2. Што для песьняў восень?

— Для песняў восень — небяспека прастудзіць горла, а для восені песні — незаменны элемент, каб не патануць ў туманнай меланхоліі.

3. Гаданьне па Альфабэту Дэлёза. Мы папрасілі гурт Няміга задаць пытаньне сусьвету, а потым напісаць радок і старонку. Вось што атрымалася:

Пытаньне: "Ці паглядзелі госці вечара наш апошні кліп?"

Адказ: "Калі я зразумеў, што коткі й сабакі ўвасабляюць сацыяльную абароненасьць, мая антыпатыя да іх узмацнілася."

Голая Манашка

Фёдар Жывалеўскі

Федар традыцыйна вырашыў творча паставіцца да адказаў на пытньні й даслаў нам наступную інфармацыю:

"Лёс склаўся так, што граю на пяці струнах. Люблю шостую "рэ". Такім строем прыгожа гучыць C# з трох струн на трэцім ладзе. Акурат у гэтым выпадку першая струна лішняя. Я нават ня ўпэўнены што ў мяне там дакладны C#, бо ладую гітару на слых - гэта першае чаму я навучыўся. Часта ўзгадваю легенду пра згублены акорд з кнігі "Дурная мудрасць" ад музыкаў Біла Драммонда і Марка Мэннінга, часам нагадваю сабе Санта Клаўса, які паводле сюжэта кнігі выконвае згублены акорд на таннай гітары. Няхай будзе 12я старонка, 30ты радок з гэтай кнігі"

Адказ: "Піць або прымаць наркотыкі — усё гэта можна рабіць, калі гэта не перашкаджае працаваць. Калі гэта стымулы, то нармальна знаходзіць нешта ахвярнае ва ўсім гэтым. А стаўленне да спіртнога і наркотыкаў заўсёды мае адценьне нечага ахвярнага. Пытаньне — чаму гэта становіцца ахвярным? Таму што яны маюць справу з нечым настолькі моцным, што немагчыма перанесьці без алькаголю. Пытаньне ня ў тым, каб не пераносіць сам алькаголь. Магчыма, алькаголікі думаюць, што сапраўды маюць патрэбу ў гэтым, каб перажыць нешта, вытрымаць нешта, але справа ў тым, што яны маюць патрэбу ў нечым невыносным, каб вытрымаць сам алкаголь, наркотыкі і гэтак далей."

Старое фота вопраткі з пінхал камеры Федара Жывалеўскага.