December 6, 2018

Арт Сядзібе спаўняецца 7 гадоў. ВЯЛІКАЯ ПРАГРАМА

Сёлета Арт Сядзіба збіраецца святкаваць свае народзіны цэлых 7 дзён.

За свае 7 гадоў мы правялі тысячы імпрэзаў, буйных фестываляў, сярод якіх шматтысячнае святкаванне #БНР100, зладзілі дзясяткі дызайнерскіх, музычных, паэтычных конкурсаў, паднялі свае сацыяльныя сеткі да 35 тысяч чалавек, правялі ў Беларусі ўпершыню Дзень вышыванкі, раздалі больш за 10 тысяч кіламетраў стужкі з арнаментам, выдалі дыскі з беларускай музыкай, знялі некалькі фільмаў, адкрылі ўласную школу арт-менеджараў, апранулі ўсю краіну ў вышымайкі. А столькі яшчэ наперадзе!

Нам 7 гадоў, а таму 7 дзён святкаванняў, 7 пляцовак і 7 розных мерапрыемстваў: ад невялічкага ўтульнага ў Арт Сядзібе да вялікага буйнога канцэрта з круцейшымі артыстамі.

Напрацягу тыдня вас чакае тэатральны спектакль, паэтычны вечар з удзелам знакамітых беларускіх паэтаў, вялікі канцэрт і шмат іншага.

17 снежня — прэм’ера фільма пра Арт Сядзібу. Запісацца: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSectaDMrl9Q_nFyf-OwSu7q4Nz3fqk-gLfTkphcwxgHUaeG4g/viewform

18 снежня — спектакль «Францішак», прысвечаны беларускаму драматургу, «айцу беларускага тэатра» Францішку Аляхновічу. SOLD OUT

19 снежня — ВЯЛІКІ СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ з удзелам AKUTE, SUPERBULLZ, AMAROKA, АЛЕСЯ ЛЮТЫЧА, ЯЎГЕНА ЗМУШКІ і іншых. Квіткі: https://bezkassira.by/akute_the_superbullz_amaroka__narodzny_art_sjdzby-5022/

20 снежня — чакаем у госці ў Арт Сядзібу на Машэрава, 18.

21 снежня — паэтычны Дзень народзінаў Арт Сядзібы. Дар'я Бялькевіч, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Алесь Сьнег, Мікіта Найдзёнаў, Андрэй Адамовіч, Андрэй Хадановіч, Ехе Кім Ург, Уладзь Лянкевіч, Янка Каліноўскі. Другі паверх (пр-т. Машэрава, 9, к.8). Уваход вольны.

22 снежня — святочная імпрэза «Беларускамоўныя». Падрабязней: https://vk.com/belaruskamounyja

23 снежня — распачынаюцца дзіцячыя праграмы «Калядныя ялінкі»: https://bezkassira.by/kaljdnyj_jlnk-5036/