August 13, 2012

Det liknar ingenting

На самай справе ні на што не падобна.
Па-першае, кніга, што мы разам чыталі і спрабавалі разумець. У нейкі момант нават думаў, а ці не перакласьці нейкую навелу. Мой імпэт спыніўся на набыцьці другой кнігі Эйнэра Аскестада.
Па-другое, усё іншае.
Даларна. Конікі, скуравыя вырабы, лясы, чырвоныя сядзібы. Каб такое ўбачыць, трэба пакінуць крупныя гарады.
Увогуль Швэцыя вельмі ўтульная краіна.
Людзі, зь якімі мы разам жылі гэтыя тры тыдні. Калі б не яны, наўрад ці кінуўся б ўсіх абдымаць напрыканцы курсаў.