Вандроўка ў Ісландыю
Старая нататка з 2019 года, выкладваю, каб не згубілася!
Гэтак жа вялікай нявырашанай праблемай было пытанне з жыллём. Здымнае жыллі каштуе дорага, каля 40 еўра за суткі, а нам трэба было спыніцца недзе на 3 ночы. Тут пачаліся цуды. Выявілася, што Марына за некалькі тыдняў да гэтага пазнаёмілася з хлопцам з Ісландыі, які прыязджаў у Беларусь на імпрэзу якую праводзiла ССХ (Саюз СтудэнтаўХрысціян). Яго клічуць Нони і ён ласкава пагадзіўся даць нам прытулак у сваёй хаце на гэты час. Больш за тое, ён асабіста вазіў нас на сваёй машыне ўсе 4 дні, што дазволіла нам сэканоміць 60-80 еўра ў дзень на арэндзе машыны. Ён нават грошы за бензін браў з скрыпам. Увогуле, Нони быў самым вялікім бласлаўленнем для нас у гэтым падарожжы.
Добра, уступ і так атрымаўся вельмі доўгім, хоць можна яшчэ расказваць і расказваць. Маршрут мы спланавалі так, каб у нас быў цэлы дзень паглядзець Рыгу і Вільнюс, па дарозе назад. У Рызе прыгожа, але спыняцца на гэтым не буду. Пацешна, што палет доўжыўся 3 з паловай гадзіны, і не гледзячы на тое, што выляцелі мы прыкладна ў 8 гадзiне вечара, у Рэйк'явік прыбылi а 9 гадзіны. Гэта быў мой першы палет на самалёце, ну буду хітрыць, гэта было і хвалююча і страшна. У фільмах самалеты летаюць цiха i роўна, на самой справе рухавікі гудзяць, і ён увесь дрыжыць, вушы закладвае, пачынаеш маліцца і ўяўляць, што будзеш рабіць на таямнічым востраве, на які мы ўсе звалімся. (Будзе ўсе як у Рабінзону Круза ці як у ЛОСТЕ). Па дарозе назад надвор'е была горшае і пасадка складаней, але я ўжо быў бывалы пасажыр))
Першым месцам якое мы наведалі быў ледавік, са складанай назвай: jökulsarlon glacier lagoon i нацыянальны парк Svartifoss.
Гэта была самая далёкая кропка ў нашым маршруце. Ад Рэйк'явіка давялося ехаць амаль 400 км, але гэта было не дарма! Адзін з айсбергаў раскалоўся на 2 часткі проста ў мяне на вачах. Возера ўтварылася на месцы, дзе ледавік сходзіць з гор і ўпадае ў Атлантычны акіян. Тут вельмі халадна і ветрана, быў шчаслівы, што ўзяў куртку. І канешне, тут вельмі прыгожа.
Другiм месцам, кое мы наведалi ў першы дзень быў нацыянальны парк Svartifoss. Ен знакамиты сваiмi вадаспадамi, а дакладней, незвычайнымі шасціграннымі калонамі чорнай лавы паўстала его назва Svartifoss (чорны вадаспад).
Другi дзень. Чорны пляж (Reyisdrangar) і разбiты самалёт.
На другі дзень мы наведалі адно з самых цікавых месцаў на планеце, а менавіта Reynisdrangar (180 км ад Рэйк'явіка). Гэта і пляж з чорным пяском і дзіўнымi базальтавымi калонамi непасрэдна ў акіяне. Па легендзе - гэта тролі, якія скамянелі ад сонечнага святла. Гэтак жа на пляжы багата пячор утвораных з камянёў незвычайнай формы. Ах ды, яшчэ квадратныя, ступеністыя скалы, ну як жа не залезці туды!
На пляжы вельмі халодна, з-за ветру, мы некалькі разоў амаль што не страцілі шапкi. А хвалі абяцалі праглынуць кожнага, хто адважыцца падысці досыць блізка. Гэтак жа пляж заўсёды поўны турыстаў з самых розных краін і людзей з прафесійнымi фотакамерамi. Але нават калі ў цябе на руках толькі тэлефон, усе роўна не можаш спыніць фатаграфаваць, таму што вакол неверагодна прыгожа!
Да самалёта прыйшлося ісці каля 3 кіламетраў па пясчанай пустэчы. Ён хаваецца за ўзгоркам, так што з дарогі яго не бачна. Аднак прапусціць яго не атрымаецца, натоўпы ідуць у адзін і іншы бок. Больш за 40 гадоў таму амерыканскі самалёт быў змушаны здзейсніць экстраную пасадку на беразе Ісландыі. Ніхто не загінуў, але нехта сцягнуў крылы, вайскоўцы забралі прыборы, а сам самалёт стаў "Мекай" для турыстаў. Калі сумленна, на фота ён выглядае цікава, але ў жывую не ўражвае. Другі раз, я б да яго 3 кіламетры не ішоў.
Дзень трэці. Gatklettur і чорная царква.
Пасля двух сонечных дзён, дрэннае надвор'е здавалася нам стэрэатыпам. Нони расказаў ісландскую прымаўку: "Калі табе не падабаецца надвор'е, не хвалюйся, праз 5 хвілін яна зменiца". Неяк так яна гучыць. У трэці дзень мы ўбачылі і праліўны дождж і непраглядны туман.
Пачаўся дзень з непрыемнага моманту, зламалася машына. На наше шчасце гэта адбылося на выездзе з Рэйк'явіка. Затрымайся мы дзесьци пасярод поля, доўга прыйшлося б чакаць дапамогу. Да пункта прызначэнне трэба было ехаць прыкладна 200км, але мы ўжо звыклiся з тым, што паблізу нічога няма. Ехалі мы глядзець велічныя базальтавыя скалы і аркі якія самі неяк утварыліся. І гэта менавіта тая Ісландыя якую мы ўсе сабе ўяўляем. А туман рабіў усю карціну яшчэ больш за таямнічай і нерэальнай.
Наступная кропка нашага маршруту не вельмi уражалiва, але ўсе роўна даволі цікавая. Гэта чорная царква, вядомая тым што яна чорная і выглядае вельмі стылёва. Бо ўсе чорнае выглядае вельмі стылёва. Спыніліся там не на доўга, зрабілі фота і паехалі дахаты. Калі я не памыляюся, гэта самая старая драўляная царква Ісландыі. Увайсці ўнутр не атрымалася, але і знадворку дзякуючы туману, пустой прасторы вакол, а гэтак жа чорнаму колеру, выглядае яна вельмі цікава і адзінока.
Чацвёрты дзень. Адпачнулі, наведалі нядзельнае набажэнства, пагулялі ў настольныя гульні, паглядзелі Рэйк'явік, сабралі чамаданы і выправіліся дахаты.
Набажэнства ў цэркве Нони пачынаецца ў 2 гадзіны, таму мы мелi магчымасць спаць колькі душа пажадае, але з-за розніцы ў часе (+3 гадзіны) прачнуліся ўсе да 8 (11 па нашым). Паснедалі, пагулялі ў настольныя гульні, іх было вельмі шмат і выправіліся ў царкву. Служба праходзіць на ісландскай мове, але для гасцей (праз навушнікі) ідзе сінхронны пераклад на ангельскую. Са сваімі ведамі мовы зразумеў палову, чым вельмі ганаруся) Песні, за выключэннем адной ці двух былі на ангельскай, вельмі цiкава разумець, што ў цэркве за тысячы кіламетраў ад тваёй, спяваюць такія ж песні. Будынак знаходзіцца ў самым цэнтры Рэйк'явіка, таму пасля мы змаглі крыху пошпацыраваць, паглядзець выбітнасці, а менавіта Hallgrímskirkja, так званую царкву Ракету, а гэтак жа проста пранікнуцца атмасферай горада, з ягонымi маленькімі крамкамі, вулічнымі выставамі і скандынаўскімі жыхарамі. Да таго моманту я ўжостаміўся фатаграфаваць, але Марына нестамілася, і нават зрабіла некалькі кадраў на плёнку.
Нажаль, не усе фатаздымкі захаваліся. Яшчэ зрабіў маленькае відэа. Прашу выбачэння за тое, як яго пафарбаваў... малады быў)))