October 14

Вандроўка і Італію

Пачаць варта з таго, што я ніколі не хацеў у Італію. Заўсёды былі цікавыя паўночныя скандынаўскія краіны, Англія, Германія. А вось Італія, Гішпанія, Партугалія, здаваліся занадта паўднёвымі. Зараз, пасля наведання, маё стаўленне кардынальна змянілася. Калі сцісла: Італія класная, вельмі спадабалася) Далей можна не чытаць)))


Пачалося наша з Сашай падарожжа ў 5 раніцы на Полескім вакзале. Халодны, пусты электравік да Ліды, цьмяныя ліхтары і трывалае адчуванне, што гэта адбываецца не з намі. Столькі ўсяго давялося зрабіць у кароткія тэрміны, каб гэта падарожжа адбылося: дакументы на візу сабралі за 2 дні, ездзіў уначы ў банк, каб папоўніць карту і купіць квіткі пакуль не падаражэлі. Давялося першым разам разбірацца з букінгам, рейнеир і з італьянскімі электравікамі. З усім гэтым нам вельмі дапамагла Іра: і з візай, і з маршрутам і з букінгам. Больш за тое, яна з мамай ехала ў тыя ж дні, таму мы падладзіліся пад іх маршрут і па сутнасці скапіявалі лагістыку.

У Лідзе, у нас пакусалі блогеры, таму было вырашана наздымаць шмат кантэнту, за гадзіну да адпраўлення аўтобуса ў Вільнюс кінуліся шукаць штатыў па крамах. Выявілася, блогеры мы так сабе, нічога не знялі)))

Вільнюс сустрэў нас хмурным небам. Не доўга думаючы, патрацілі пару вольных гадзін на шпацыр у "ікея", пасля чаго адправіліся ў аэрапорт.

На момант прылёту ў Treviso Airport на зямлю апусціўся змрок. Толькі шыльды на італьянскай мове, за акном аўтобуса, нагадвалі пра тое, што мы ў Італіі. Першую палову тыдня мы жылі ў невялікім горадзе каля Венецыі, пад назвай "Местре". Мяне як чалавека, які ўжо шмат гадоў не выязджаў за межы сінявокай, уразіла колькасць карычневых і чорных людзей. Не ведаю, ці расізм гэтага, але пачуцця трывогі не пакідала ў час вечаровых шпацыраў па Местре. Гаспадар нашых апартментов, сказаў, што індусы звычайна добрыя, а вось выхадцы з некаторых афрыканскіх краін, часцяком бываюць агрэсіўныя. Гэтак жа папярэдзіў пра вялікую колькасць кішэннікаў у Венецыі. Ніводнага, дарэчы не сустрэлі.

Венецыя

І вось яна, Венецыя! Горад, дзеля якога я сюды і прыехаў. Уражвае ўяўленне, як толькі выходзіш з вакзала Санта Лючыа.

Выгляд на выхадзе з вакзала

Складана паверыць, што горад стаіць на вадзе. Гэта ўнікальнае відовішча і досвед. Звычайны еўрапейскі стары горад, але ўвесь пранізаны вялікімі і маленькімі каналамі. Тут я зразумеў, што не хачу фатаграфаваць. Крута гэта зрабіць у мяне не атрымаецца, а глядзець на Венецыю хочацца не праз экран. Таму пары фота і рухаемся далей.

З мінусаў: велізарны натоўп турыстаў. На галоўных вуліцах бывае проста не праштурхнуцца. І гэта ўжо канец сезона. Здавалася, што карэнных венецыянцаў практычна не засталося. Тым больш кантраставымі здаваліся абсалютна пустыя вузкія вулачкі, найдалей ад асноўных турыстычных маршрутаў.

У Венецыі былі 2 дні. Першы аддалі пад пешыя шпацыры. Наведалі плошчу Сан Марка (лічыцца, што там знаходзяцца рэшткі аднайменнага вучня Ісуса ), усе знакамітыя масты, некалькі храмаў. У прынцыпе, у нас не было пэўнага маршруту, проста гулялі. Вельмі складана ўбачыць рэальнае жыццё горада, за натоўпам турыстаў.

Другі дзень у Венецыі мы каталіся па вадзе. 25 еўра з чалавека і ў цябе абанемент, на мясцовую водную маршрутку, пад назвай Vaporetto. Праехаліся па Гранд каналу. Гэта галоўны канал, што праходзіць праз увесь горад. Напэўна лепшы спосаб паглядзець Венецыю.

Паблізу Венецыі ёсць некалькі асноўных турыстычных астравоў. Мы наведалі востраў "Лідо". Па сутнасці курортавы востраў з кубінскай (як мне здалося, ніколі не быў на Кубэ) архітэктурай. Там Саша ўпершыню ўбачыла мора, гэта было цудоўна. Пасядзелі на беразе, з'елі астыглыя, не смачныя бутэры, пазбіралі ракушкі.

Наступны прыпынак - Востраў "Бурано". Славіцца сваімі шматкаляровымі хаткамі, рыбай і карункамі (кружево). Там прыгожа, але знаходзіцца ён даволі далёка і калі сумленна, здалося, што яно таго не варта. Затое там мясцовая прадаўніца палохала свайго сына намі. Кажа, мол будзеш сябе дрэнна весці, гэтыя рускія цябе забяруць. Зразумеў па інтанацыі.

Завяршэннем дня, стаў паўторны шпацыр па Гранд каналу, але ўжо на заходзе, сярод мноства агеньчыкаў і ліхтарыкаў. На гэтым, мы стомленыя, вярнуліся ў Местре. Нехта кажа, што ў Венецыі сумна, адзін раз паглядзеў і можна не вяртацца. Нешта ў гэтым ёсць, але мне б хацелася вернуцца, але не проста каб паглядзець славутасці, а паспрабаваць пажыць тут. Цікава, як адчуваецца руціна ў такім месцы.

Возера Гарда і сюрпрыз ад банка

Наступнай кропкай нашага падарожжа стала возера Гарда і мястэчкі, што знаходзяцца на яго берагах. Жылі мы ў горадзе ""Пескьяра дэль Гарда". Невялікае мястэчка можа пахваліцца старажытнай крэпасцю, камяністымі пляжамі. Тут ужо зусім іншыя турысты. Калі ў Венецыі мы ўвесь час чулі ангельскую, рускую гаворку, вельмі шмат азіятаў, то на Гардзе больш немцаў і мясцовых. Шмат кемеперов. У дзень заезду нікуды не спяшаліся, спакойна пашпацыравалі па пляжы)

Наступнай раніцу, пачаліся праблемы, пра якія мы не падазравалі. Перастала працаваць карта, на якой было 70% нашых грошай, і амаль уся гатоўка (налічка) засталася ў гатэлі. Даведаўся я пра гэта калі спрабаваў аплаціць абед у пераацэненым рэстаране, дабра гатоўкі хапіла, каб не трапіць у няспрытную сітуацыю, аднак нашыя далейшыя планы былі пад пагрозай. Наступныя 5 разоў транзакцыя здрадніцка не праходзіла, патраціўшы на разбор гэтай сітуацыі пару гадзін, нядрэнна перанерваваўшыся, мы наскрэблі 22 еўра з іншых кард і гатоўкі, каб арандаваць ровары і адправіцца ў суседняе мястэчка, пад назвай "Сермионе". Цікава яно старажытнай крэпасцю і тым, што знаходзіцца на такой вузкай вузкай паўвыспе. Дарагая туды гэта літаральна вада з 2 бакоў.

Цікава, што тут пры наяўнасці веладарожак паміж гарадамі, нават дзядкі ганяюць па праезнай частцы. Адвёў душу)))

Гара Монтебальдо

Чаго мы дакладна не чакалі, таго што падымемся у горы, дзякуй Іры, што паклікала. Нідзе так не адчуваецца маштаб, як на вяршыні гары. 1780 метраў над узроўнем мора досыць, каб перахапіла дух. Аўтобус спазніўся на 45 хвілін, чарга на фунікулёр заняла 50, але гэта таго каштавала!

Разам з намі падымаліся хлопцы з вялікімі заплечнікамі, там былі парашуты, яны дадалі антуражу. Не ведаю, што пісаць пра горы, там трэба проста глядзець.

Дарога дамой

Падышоў час вяртацца дахаты. Цікава, што гэта не стала для нас трагедыяй. Так, сумна з'язджаць з такой прыгажосці, ад сонца ў беларускую восень. Але пачуццё, што мы тут турысты і часова, пакідала толькі ў хвіліны захаплення прыродай ці архітэктурай. Пачуце, што трэба ўсюды паспець, не спазніцца на цягнік, самалёт, ды проста моўны бар'ер не давалі адчуць сябе як дома. Хоць яшчэ некалькі дзён потым аўтамаце казаў "граци" і "бонджорно". Усё ж такі дом, гэта дом.

Вільнюс быў такім жа хмурным як і тыдзень таму, сонечная Італія засталася недзе ва ўспамінах. Затое шмат радасці нам прынесла сям'я якая дала нам прытулак у Вильнусе. Неверагодна прыемна сустрэць у чужой краіне сваіх людзей. Атрымалася нават нядзельнае набаженства наведаць у мясцовай царкве. А вось дождж не дазволіў пашпацыраваць па старым горадзе.

Мяжу прайшлі хутка, і да ночы дабраліся дахаты. Дзіўна, нягледзячы, на тое, што Італія мне вельмі спадабалася, вяртанне ў шэрыя Баранавічы не стала шокам. Так, тут не так прыгожа і месцамі вельмі депресіўна. Вельмі мала індывідуальнасці. Усё квадратнае і прамысловае, утылітарнае. Але гэта ўсё маё, роднае і звыклае. Вуліцы якія ведаю напамяць. Пэўна яны прыгожыя па свойму, нам бы гэта разгледзець і трошачкі ім дапамагчы.