«Пераклад з розных моваў ў субтытрах да фільма "Жыве Беларусь!"»
Анатацыя: Адпраўным пунктам гэтай доктарскай дысэртацыі стала магістарская дысэртацыя, абароненая ў 2017 годзе ў Фэдэральным Унівэрсытэце штата Баія (UFBA), Бразылія, пад назвай "Кіно ў выгнаньні: пераклад і палітыка ў постсавецкай Беларусі", дзе аналізуецца міжсэміятычны й міжмоўны пераклад, які пранізвае фільм "Жыве Беларусь!" (2012) і блёг, які яго натхніў, "Армейскі дзёньнік Франака Вячоркі" (2009).
Засяроджваючыся на перакладзе субтытраў, у сьвятле культурных і посткаланіяльных дасьледаваньняў, гэтая праца з бібліяграфічнай мэтадалягічнай асновай, мае сваёй галоўнай мэтай паразважаць над перакладам з розных зыходных моваў, якія прысутнічаюць у фільме – беларускай, гішпанскай, францускай, ангельскай, летувійскай, польскай, расейскай і трасянкі – на партугальскую, арыентуючыся на бразыльскую публіку, у дадатак да дасьледаваньня спосабаў раскрыцьця гэтых моваў у перакладзеных субтытрах. Грунтуючыся на тэарэтычных працах Хола, Лао-Монтэса, Ойвумі, Бандзі, Бэрнардына-Косты й Грасфогеля ў галіне культуралёгіі, а таксама Акудовіча, Быкава, Арлова й Сагановіча, для разуменьня сацыялягічных і гістарычных аспэктаў краіны, якая, мяркуецца, таксама разглядаецца ў посткаланіяльным кантэксьце, імкнемся правесьці рэфлексыю канфліктных дыскурсаў Беларусі, паказаных у фільме.
Да дыскусыі далучаюцца Фанон, Фуко й Дэлёз, з адносінамі ўлады ў ґлябальным кантэксьце, дыялёгам зь Бэкус, Фядутам і Сіліцкім у лякальных дыскурсах.
Для перакладчыцкага вывучэньня корпуса, які складаецца з двух тэкстаў субтытраў, аднаго з зыходных моваў і аднаго на партугальскай, падрыхтаванага пераважна аўтарам у фармаце SRT, выкарыстаныя дасьледаваньні Барбозы ў галіне працэдур тэхнічнага перакладу, ужытыя ў субтытрах з рэкамэндацыямі, складзенымі Фэрэйры Філью й інш., Навіс і інш., і Карамітраглоў.
З дапамогай гэтага ўкладу ў спалучэньні з эмпірычнымі дасьледаваньнямі замежных фільмаў прапануецца стандарт субтытраў для слухаючай аўдыторыі, які вылучае зыходныя мовы зь мінімальнай інтэрфэрэнцыяй, і які будзе апрабаваны ў пазьнейшых працах.
З аргумэнтам, што зыходныя мовы адыгрываюць апавядальныя ролі ва ўсім сюжэце, яны вывучаюцца з розных пунктаў гледжаньня, ствараючы профіль кожнай з моўных, гістарычных і палітычных. У гэтым кантэксьце цэнтральнае месца ў працы займаюць дасьледаваньні балта-славянскіх моваў, праведзеныя Сасэксам і Кабберлі; Мячкоўскай, Цыхуном і Сэндэр у дасьледаваньні трасянкі, і Дзіні, дзеля большага разуменьня летувійскай мовы й яе адносінаў зь Беларусьсю.
Гэтыя й іншыя крыніцы ўказваюць на доўгую й складаную гісторыю сувязяў паміж беларускім і суседнімі народамі, фактар, які дасьледуецца ў фільме для тлумачэньня праблематыкі цяперашняга дыктатарскага рэжыму, ролі мастацтва ў распаўсюдзе праўды й станаўленьня сапраўднай вольнай краінай. Спадзяемся, што гэтае дасьледаваньне паспрыяе запаўненьню прабелу тэмы Беларусі ў дасьледаваньнях аўдыёвізуальнага перакладу, асабліва ідэнтычнасьці, і зробіць унёсак у славянскія й посткаланіяльныя дасьледаваньні.