June 17, 2025

1.21.6 — Насустрач нябёсам і верным зменам

Minecraft 1.21.6, таксама вядомы як падарунак «Насустрач нябёсам» ужо тут! Новы моб/блок, змены ў зеллях, рэцэптах і наладах. Пра гэта і іншае — у артыкуле!

Новы моб — Шчаслівы гаст

Анансаваны на першым Minecraft Live 2025, Шчаслівы гаст ужо ў гульне!

З'яўляецца ён у выглядзе блока ў Нэдары, побач з шкілетамі ў даліне душ, яго можна стварыць самастойна з дапамогай 8 слёз гаста і 1 блока пяску душ ці набыць у піглінаў;

Каб "намачыць" засмаглага гаста, вам спатрэбіцца размясціць яго ў блоку вады і пакінуць яго на 15 хвілін рэальнага часу. Праз кожныя 5 хвілін ён будзе змяняць "эмоцыю" па якой вы і можаце адсочваць колькі прыкладна засталося да вырастання наступнага этапу — Гасцяня.

Напіўся вады і лётае

Каб паскорыць рост гасцяня, вам трэба будзе карміць яго сняжкамі, пакуль ён не вырасце ў шчаслівага гаста. Таксама, ён будзе лётаць вакол свайго "дома", новы гульнявы параметр, і, калі што, ісці за некаторымі пасіўнымі дарослымі мобамі, таму абавязкова знявольце яго, каб не згубіць!

Каб ездзіць на гастах вам спатрэбіцца вупраж. Яе можна пафарбаваць у 16 колераў, а ствараецца яна з 3 штук скуры, 2 штук шкла і воўны любога колеру.

I feel so good about Happy Ghast T_T

Дарослы "незавупражаны" шчаслівы гаст будзе лётаць у радыусе 64 блока ад таго месца, дзе з'явіўся. "Завупражаны" варыянт будзе лётаць у радыусе 32 блока. Яны абдова ўжо не будуць ісці за дарослымі мобамі (але на жаль усё яшчэ будуць гінуць у вадзе ад таплення).

Шчаслівы гаст мае некалькі асаблівасцей за якія ён можа стаць вашым новым сябрам:

  • На ім можа ездзіць 4 чалавека адначасова;
  • На ім можна стаяць як на шалкеры і будавацца амаль у паветры.

Але змены адбыліся і ў звычайнага гаста. Напрыклад, цяпер ён мае раздзяленне адпаведна свайму памеру, а не стандартныя 16*16. Да таго ж, за тое, што вы заб'еце звычайнага гаста ўласным снарадам вы атрымаеце не толькі дасягненне "Вярнуць адпраўніку", але і новую грампластынку — "Tears" ад Эймаса Родзі.

Да таго ж, распрацоўшчыкі змянілі прынцып таго, як зеллі разлічвалі свой час дзеяння. Цяпер мераецца дыстанцыя не да "галавы" хітбокса, а да яго цалкам. Такім чынам стала магчыма кідаць розныя зеллі і ў гастаў, якім вы дакладна захаціце даць зелле хуткасці.

І вы падумаеце, а ці можна зрабіць з яго нейкі дырыжабль і мы вам адкажам: "Ага"! Распрацоўшчыкі, як дадатак змянілі механіку павадкоў і яны атрымалі значнае паляпшэнне:

  • Мобаў можна звязваць паміж сабой і такім чынам ствараць як караваны, так і замкнутыя самі на сабе кргуі мобаў;
  • Павадок цяпер не патрабуе слізі пры сваім стварэнні. Выключна ніткі;
  • Павадок не рвецца пры 10 блоках. Цяпер ягоная магутнасць — 12 блокаў. Але цяпер не павозіш мобаў на элітрах — павадок імгненна рвецца пры выкарыстанні феерверкаў пры палёце на элітрах;
  • Павадкі цяпер зручна "браць у руку" і адвязваць мобаў, вам спатрэбяцца толькі нажніцы, як і сядло. Ах да, сядло...

Сядло таксама атрымала змены. Яшчэ ў 1.21.5 сядло стала зноў нябачным на нябачных мобах, а цяпер, не паверыце, яго можна ствараць. Самастойна! Без модаў і твікаў! Для гэтага вам спатрэбіцца толькі 3 скуры і 1 жалезны злітак. Такім чынам, усе сёдла былі заменены на скуру ва ўсіх месца, дзе сустракаліся і раздавальнікі цяпер не могуць іх апранаць. Засталіся толькі біркі і будзе крута...

Іншыя змены

  • Аблокі цяпер размяшчаюцца амаль да самага гарызонту. Узамен гульцы больш не могуць іх рэдагаваць, але выглядае прыгожа! За гэта адказвае налада графікі "Далёкасць аблокаў";
Падобна на pack.png
  • Новымі дасягненнямі сталі "Перасадка сэрца", дзе трэба змясціць рыплівае сэрца вертыкальна паміж двума бярвёнамі бледнага дуба, і "Гастойка", дзе трэба змясціць блок засмаглага гаста ў ваду;
  • З'явілася сістэма лакатару. Пакуль што, ён будзе ўключаны па змаўчанні на ўсіх сумесных светах, але потым яго можна будзе адключыць. На ім паказваюцца ўсе гульцы, што знаходзяцца на серверы. Лакатар не замяняе цалкам палоску досведу, як толькі вы пачнеце яго атрымліваць, лакатар адразу схаваецца. Каб схавацца ад іншых, вы можаце выпіць зелле нябачнасці, апрануць якую-небудзь галаву ці проста прысесці;
    • З'явілася каманда /waypoint для стварэння ўласных кропак цікавасці;
  • Звычайнай морквай можна карміць і прыручаць каней, мулаў і аслоў;
  • Была перапрацавана сістэма туману ў гульні — цяпер ён адаптаваны пад дождж, час і дыстанцыю прагрузкі. Цяпер ён выглядае больш жывым;
  • У наладах з'явіўся пункт "Інтэрфейс", які адказвае за гучнасць націскання розных кнопак і палзункоў;
    • Там жа можна наладзіць частату з'яўлення музыкі і з'яўлення падказкі пра тое, які трэк зараз іграе;
  • Феерверкі цяпер выкарыстоўваюцца выключна як паскарэнне, калі гулец знаходзіцца ў стане "палёту" на элітрах;
  • Першыя некалькі цікаў, страла ляціць не з стандартным адхіленнем у 0.3 блока, а паступова яго павялічвае, таму страляць з меншай дыстанцыі цяпер можна больш точна;
  • Дададзены сплэшы з цытатамі з "Майнкрафт. Фільм";
  • Сістэма дыялогаў для стваральнікаў кантэнту. Па камандзе /dialog можна наладзіць уласную дыялогавую сістэму, як у нейкіх РПГ;
  • Для Bedrock-выдання былі прадстаўлены шэйдэры новага пакалення — Vibrant Visuals. Варта памятаць, што на тых прыладах, якія не падыходзяць па тэхнічных характарыстыках, налада будзе не актыўна. Зайздросцім усім Java-выданнем.

Выпраўленні памылак

Не хапіла нам выпраўлення ферм золата, вось яшчэ выпраўленныя хібнасці:

MC-36696 — Пераход да гульнявой Статыстыкі парцягваў гульню на 1 гульнявы цік;

MC-69821 — Дынаміт пасля перазагрузкі свету "забываў" кім ён быў падпалены;

MC-275374 — Тапельцы, якія мелі тэг "CanBreakDoors:1b" не маглі ламаць дзверы;

MC-3697 і MC-101556 былі выпраўлены нават двойчы. Дэкаратыўныя існасці накшталт карцін і рамак імунны да выбухаў, а стойкі для брані — не. Таксама ўваход у Нэдар-партал усё яшчэ мае хітбокс цэлага блока, нават не гледзячы на тое, што ён меньш.

І шмат іншых дробязей, што перашкаджалі гуляць звычайным гульцам!

На гэтым усё! Гуляйце ў Minecraft і атрымлівайце асалоду ад жыцця!