Поўны агляд абнаўлення Minecraft 1.21.3
Падарунак "Мяхі храбрасці" і ягоны фікс 1.21.3 ужо ў сетцы! Шмат выпраўленняў, выпраўленне дзюпа, новы прагрузчык чанкаў, новыя шаблоны!
Мяхі
Мяхі нарэшце ў гульні! 4 года чакання, шматлікія змены інтэрфейсу, механік узаемадзеяння і іншага, але мяхі ўсё ж такі дабраліся да ванільнай гульні — уключэнне адпаведнага эксперымента не патрабуецца!
- Мяхі могуць захоўваць у сябе стак прадметаў: будзь то 64 зямлі, 16 яек і 1 булаву. Пакласці ўнутр больш за ванільныя лічбы не атрымаецца;
- У падказке да мяха, калі ён утрымлівае рэчы, паказваюцца 8 апошніх пакладзеных. Каб дастаць адзін з іх, лістайце калёсікам мышы і цісніце ПКМ;
- Рэцэпт быў зменены на больш просты: цяпер патрабуецца толькі 1 скура і 1 нітка. Трусікі будуць спакойна скакаць па прасторах вашых светаў!
- Каб пакласці прадмет у мех, націсніце ЛКМ па прадмету;
- Мяхі можна фарбаваць у ванільныя 16 колераў + 1 стандартны. Прадухіляе вашыя пытанні, карычневы мех і стандартны значна адрозніваюцца, вы іх не пераблытаеце.
Хардкор для Bedrock Edition і Realms
Калі вы не ведалі, што значыць храбрасць тут, то вось вам адказ! Доўгачаканы рэжым цяпер у рэлізе і для Bedrock Edition! У меню стварэнні света існуе адпаведны перамыкач, які дадае асаблівую рамку усім "аднаразовым" светам.
У нашай рэдакцыі, канешне, застаюцца пытанні калі з'явяцца новыя, больш смешныя падборкі Bedrock moment, але мы ўсё роўна віншуем усіх гульцоў з з'яўленнем новага выкліка!
Таксама, з'явілася магчымасць рабіць свае Realms хардкорнымі. Таму калі вы маеце адзін з такіх, то можаце паспрабаваць стварыць хардкорны свет і паглядзець як гэта выглядае калі хост памірае, а іншыя працягваюць гуляць у гэтым свеце, які яны стварылі самі.
Іншыя змены і фіксы
- Былі дададзены дзіцячыя варыянты дэльфінаў, спрутаў і зіхатлівых спрутаў. З'яўляюцца яны ў групах з шанцам 5%;
Памятаеце часы, калі распрацоўшчыкі казалі, што ніколі не дададуць маленькіх дэльфінаў? Вось і мы не памятаем
- Былі дададзены варыянты памераў для ласося. Гэта толькі візуальныя змены. больш рыб ці мукі з яго не выпадае;
- Усе шаблоны сцягаў (Мур і Зубчастая ліштва, у якасці парытэту з Bedrock Edition цяпер таксама з'яўляюцца асобнымі шаблонамі) атрымалі падробныя назвы і ўласныя іконкі па якіх іх можна адрозніваць! Не прайшло і 6 гадоў!
- Перароблена рэдкасць прадметаў: некаторыя прадметы проста змянілі колер назвы ў адпаведнасці з тым, як шмат іх можна знайсці па свету. Напрыклад былі перапрацаваны грампласцінкі, булава, трызубец і іншыя;
- Рэдстоўнавыя факелы атрымалі новы выгляд —той самы, з эксперыментаў з рэдстоўнам;
- Новы ванільны прагрузчык чанкаў! Цяпер жамчужыны Энда прагружаюць сабою тэрыторыю, у якой знаходзяцца: у радыусе 0-1 чанк, прагружаны цалкам, у радусе 2 чанка — прагружаны існасці, але яны не сімулююцца, ад 3 і далей — чанкі непрагружаны;
- Шаблоны для варштата каваля цяпер маюць поўную назву;
- Логіка з'яўленняў нападаў была зменены: цяпер, калі напад не знаходзіць месца для з'яўлення у радыусе 96 блокаў ад вёскі, то ён проста не з'яўляецца. Так, фермы татэмаў варта перабудоўваць пад зямлёй;
- У наладах графікі з'явілася новая функцыя — Зменшыць FPS падчас. Мае 2 палажэнні: падчас не актыўнасці (30 кадраў пасля 1 хвіліны не актыўнасці і 10 кадраў пасля 10 хвілін не актыўнасці) ці згортвання акна;
- Хуткае выкідванне прадметаў з інвентару было выпраўлена. Цяпер у вас не атрымаецца выкінуць увесь свой інвентар у творчым рэжыме гульні, калі вы зацісніце Q;
- Выразаны гарбуз цяпер не толькі дапаможа вам зняць модны трэнд у Тыкток і схавацца ад эндарменаў, але і схавае вас з мап іншых гульцоў;
- Сабакі цяпер могуць частавацца усёй рыбай і тушанымі трусамі;
- Лятучыя мышы будуць перашкаджаць вам часцей: цяпер яны здольны з'яўляцца паўсюль, дзе будзе занадта цёмна, не толькі ніжэй за ўзровень мора;
- Забойства булавой цяпер мае асобнае паведамленне аб смерці: хтосьці разбіў ушчэнт гульца;
- Рассаднікі нарэшце атрымалі ўнікальныя гукі;
- Спажыванне ці карыстанне прадметаў і ежы ў бутэльках ці вёдрах больш не будзе ствараць бясконцыя копіі пустых ёмкасцей;
- Рэцэпты падазроанага рагу (без апісання эфектаў) і фарбвання шалкеравых скрынь з'яўляюцца ў кніге рэцэптаў;
- Пустыя куфры ў залах выпрабаванняў быў не жарт. Яны былі заменены на варонкі і бочкі. Самі залы выпрабавання атрымалі новыя комнаты, самая значная з іх — мост над падлогай з завостраных нацёкаў, якія заб'юць вас пры любой брані;
- Перазарадка снарадаў была зменьшана да 0.5 секунды, а транспарт гульца да 0.1 секнуды;
- Шматлікія новыя кампаненты для пакетаў даных: напрыклад, свойства прадмета death_protection, як у татэма неўміручасці, glyde ці broken, як ў элітр;
- Адбылася перасартыроўка ўсіх тэкстур экіпіроўкі. Цяпер яны знаходзяцца па шляху textures/entity/equipment/ і так далей;
- Падзенне на блокі слізі падчас крадзення больш не нанясе вам шкоды (https://bugs.mojang.com/browse/MC-54532);
- Існасці ў чоўнах зноў тэлепартыруюцца нармальна (https://bugs.mojang.com/browse/MC-131215);
- Курыцы цяпер могуць несці не толькі яйкі (https://bugs.mojang.com/browse/MC-269873);
- Надпіс "Занадта дорага" не будзе з'яўляцца як толькі вы паклалі прадмет у кавадлу (https://bugs.mojang.com/browse/MC-13246);
- Усе спруты будуць рухацца больш падобна іншым водным мобам (https://bugs.mojang.com/browse/MC-58294);
- Дзюп нітак праз паток вады быў выпраўлены (https://bugs.mojang.com/browse/MC-59471);
- Тапельцы змогуць працягнуць пагоню за вамі нават пры недастатковай глыбіні (https://bugs.mojang.com/browse/MC-129298);
- САМАЕ ВАЖНАЕ ВЫПРАЎЛЕННЕ! Ласось цяпер нармальна канвертуецца, а не сціскаецца да маленькага памеру;
- і іншыя выпраўленні памылак!