Як распрацоўшчыкі пазбаўляюцца ад існавання ферм
Вітаем, шаноўныя чытачы! Дзякуй за вашы галасы жабамі, вось артыкул за які вы галасавалі!
Калі пачаць шукаць у інтэрнэце запыты накшталт "Why Mojang cancel farms" і падобныя, то можна заўважыць, што асноўная сутнасць гэтых скарг — выпраўленне некаторых памылак, якія, напрыклад, дазвалялі нелегальна памнажаць рэсурсы. Асноўныя даты гэтых запісаў — 2014 і 2016 год у час версій 1.7 да 1.11. але мы распавядзем пра іншыя падзеі, што некаторыя з вас маглі прапусціць. Пачнём з пачатку.
Трансмутацыя блокаў/ферма абсідыяна на рэдстоуне
Так, з такога пачатку. Трансмутацыя блокаў — геніяльная знаходка свайго часу. Невялікі механізм дапамагаў ператварыць адны блокі ў зусім іншыя. Гучыць і выглядае на практыцы як сапраўдная магія!
Можна было змяняць усё: прадметы, блокі і часам існасці! А метад быў даволі простым: усё гэта было магчыма з-за памылкі статусу поршня. Раней яны былі зламаны крыху больш чым цалкам.
Ферма абсідыяна таксама вядомы механізм для свайго часу. З-за памылкі ўзаемадзеяння лавы і рэдстоунавага пылу, на месцы іх сустрэчы ўзнікаў абсідыян! Але памылку выправілі з версіі 1.5, а цалкам гэты дызайн перастаў працаваць з версіі 1.8.
Як вы можаце пабачыць на гэтых дзвюх яркіх прыкладах, у самым пачатку распрацоўкі магутныя фермы дапамагалі здабыць амаль кожны блок у гульне, незалежна ад таго, даступны ён у выжыванні ці не.
Сплюшчванне і новыя вёскі
З версіі 17w47a, у гульнявой логіцы адбыліся шматлікія змены — лічбавыя ідэнтыфікатары былі зменены на тэкставыя. Акрамя, канешне, і плюсаў, напрыклад, у будучыні гэта дазволіць дадаваць прадметы і не клапоціцца пра лічбу новага прадмета.
Менавіта з гэтай версіі пачынаюцца больш-меньш стабільныя сучасныя фермы. Напрыклад, існуюць працуючыя дызайны ферм вартавых і тапельцаў. З таго часу, гульня пачынае мець сучасны выгляд. Выгляд той гульні, з якой пазнаёмілася большасць сучасных гульцоў.
Першая спроба "змяніць" механікі гульні была перапрацоўка вёсак. На той момант, вяскоўцы і вёскі мелі ўжо сваю трэцюю варыяцыю, а распрацоўшчыкі захацелі уніфікаваць усё, што з імі звязанае. Напрыклад, яны паспрабавалі пазбавіцца ад ферм жалеза.
Падчас распрацоўкі версіі 1.14, жалезныя галемы перасталі з'яўляцца ў вёсках малых памераў. Але пасля водгуку гульцоў, у снапшоце 19w08a, гэта было зменена назад. З тых жа часоў пачалі з'яўляцца фермы сялян, гародніны і, канешне рэйдаў... Судзячы па колькасці варыяцый і схем — самая праблемная ферма для распрацоўшчыкаў і адна з праблем для гульцоў, якім падабалася знаходзіць татэмы ў лясных маёнтках.
Напрыклад, вы ведалі, што на першых фермах рэйдаў можна было здабыць стрэлы з эфектам удачы? Цяпер ведаеце.
Ферма золата
Таксама ўдзел ў змяншэнне колькасці і магутнасцей розных ферм прыняло абнаўленне да версіі 1.16. Нечаканае адкрыццё амаль усёмагутных ферм гандлю з піглінамі стала вельмі добрым падарункам для гульцоў і дрэннай навінай для распрацоўшчыкаў. Бо, як мы ведаем, усе фермы не знаходлівасць і крэатыўнасць гульцоў, а недапрацоўка распрацоўшчыкаў. І канешне, тая самая памылка, што і давала магчымасць фермам золата доўгі час быць самай карыснай для гульца, бо заўсёды давала і лут, і досвед, амаль не была выпраўлена. Але гульцы былі катэгарычна супраць такіх жарцікаў, і спынілі распрацоўшчыкаў ад такіх змен. Але 06.12.24, гэтая самая памылка была зноў памечана як "Выпраўлена". Але гэта справы іншых дзён.
Сучаснасць
Абнаўленне 1.16 паказала, што распрацоўшчыкі выступаюць супраць самой сутнасці ферм, як спецыяльнага механізму, што маніпуліруе гульнявымі механікамі і дазваляе атрымліваць максімальную выгаду. Пасля гэтага абнаўлення прынцыпова новых ферм і не з'яўлялася — ні аметысты, ні медзь (акрамя тапельцаў), ні казіныя рагі, ні вартаўнікі, ні ветрыкі, ні новыя ўзнагароды з скарбніц, ні рыпачы, ні смала. Нічога з гэтага немагчыма здабываць у прамысловых масштабах, а фермы, калі і існуюць, з'яўляюцца цяжкімі і вялізнымі механізмамі, што трэба будаваць некалькі рэальных часоў.
Ферма жабінага святла і імху не ідуць ў лік, бо тут звычайны рэдызайн існуючых ферм.
Спадзяемся, распрацоўшчыкі і гульцы знойдуць баланс паміж цікавым геймплэем і нудой фарму. А пакуль што, размяшчаем 50 мільёнаў смаляных блокаў і забіваем 75 мільёнаў рыпачэй.