September 29, 2025
1.21.9 — Медны век і палепшаныя стойкі для брані
Minecraft 1.21.9, таксама вядомы як падарунак «Медны век» ужо
тут! Новыя прылады і блокі з медзі, маленькія дапаможнікі на складах, змены ў Эндзе. Пра гэта і іншае — у артыкуле!
Новы моб — Мядзяны голем
- Можа быць створаны з любога мядзянага блока і выразанага гарбуза ці свяцільні Джэка (па змаўчанні будзе не васкаваны нават калі першапачатковы блок васкаваны);
- Пры забойстве, выпадае ад 1 да 3 мядзяных зліткаў з 100% шанцам. Марадзёрства любога ўзроўня ніяк не паўплывае на колькасць зліткаў;
- Галоўная функцыя ў параўнанні з 2021 годам — аўтаматычная сартыроўка прадметаў па 16 штук з медных куфраў у звычайныя куфры ці куфры-пасткі і перанос іх у руках;
- Можа акісляцца праз 72 рэальныя гадзіны ў незалежнасці ад функцыі правіла DoRandomTickSpeed;
- Пасля поўнага акіслення мядзяны голем ператвараецца ў статую, якая мае 5 поз, што адрозніваюцца па моцу рэдстоун сігнала, што можна зняць рэдстоун-кампаратарам;
- Медны голем можа страціць некалькі ўзроўняў акіслення ад маланкі, а сам аглем не атрымлівае ад яе пашкоджанняў;
- Жалезны галем з некаторым шанцам можа пасадзіць кветачку ў антэну мядзянага галема :)
Новы негульнявая істота — Манекен
- Выглядае як звычайны гулец і мае шмат розных параметраў, напрыклад, магчымасць атрымаць пашкоджанні, падвіжнасць, шырокая ці вузкая мадэль, нік, плашч, скін, прадметы ў руках, дадатковыя слаі, наўнасць брані ці элітр і іншае;
- З'яўляецца ў гульне па камандзе
/summon mannequin; - Па мадэле і іншым характарыстыкам цалкам адпавядае гульцу.
Новыя прадметы
Медныя інструменты
Нарэшце з абнаўлення 1.17 медзь атрымала дадатковае прымяненне: медныя рыдлёўка, сякера, матыка, кірка і меч. З цікавага:
- Медныя прадметы могуць з большым шанцам атрымаць лепшыя зачараванні ("зачараванасць" прадметаў 13 супраць 10 у дыяментавых і 15 у жалезных);
- Па характарыстыках (трываласць, хуткасць здабычы і падобнае) знаходзяцца паміж каменнымі і жалезнымі;
- У астатнім — тыя ж інструменты, што былі амаль заўсёды;
- Медныя інструменты пераплаўляюцца ў кавалкі медзі.
Медная браня
- Тое ж самае і з бранёй: лепшая ніж скураная, гаршэй за жалезную;
- Як і мядзяныя інструменты можна знайсці на мобах;
- Дае 10 адзінак брані, мае "зачараванасць" 8 супраць 9 у жалезнай;
- Тыя ж характарыстыкі і ў мядзянай конскай брані.
Медныя блокі
Так, новыя блокі з медзі, якіх вам не хапала, а вы нават не ведалі!
- Мядзяны факел — чацвёрты факел у гульне. Мае зялёны свет і ствараецца з кавалка медзі, вугля і палкі;
- Мядзяныя ліхтары — маюць розныя этапы акіслення, могуць быць як
васкаваныя, так і звычайныя варыянты, мае зялёны свет, як і факел; - Мядзяны ланцуг — звычайны ланцуг таксама атрымаў акісленыя і васкаваныя варыянты. Ланцуг, што мы ведалі да гэтага, перайменаваны ў жалезны ланцуг;
- Маланкаадвод таксама атрымаў розныя варыянты: акісленыя і васкаваныя, таму цяпер вы можаце лавіць маланку як хаціце;
- Медныя куфры — ідуць як частка з'яўлення мядзяных галемаў, так і стварыць самастойна. Як звычайны куфар, мае адзіночную, так і двайную версію;
- Мядзяныя краты — сядзяць за рашоткай у цямніце сырой не толькі за жалезнымі, але і за меднымі кратамі. Варыянты акіслення і васкавання таксама на месцы
- Статуі мядзяных големаў — ствараецца пасля поўнага акіслення мядзянага галема. Іншыя ступені акіслення ствараюцца з дапамогай сякеры і націсканнем ПКМ, да таго, пакуль галем не ажыве зноў.
Паліцы
- Новы блок-хранілішча;
- Можа захоўваць унутры да трох стакаў прадметаў;
- Ствараецца з 6 блокаў любога віда драўніны;
- Пры актывацыі рэдстоунам, змяняе тэкстуру і дазваляе замяніць тры апошніх слата на прадметы з паліцы (2 паліцы = 6 слатоў, пачынаючы з апошняга, 3 паліцы = увесь хотбар);
- Мае параметр, пры якім прадметы адлюстроўваюцца не па сярэдзіне, а так, быццам яны "ляжаць" на паліцы.
Іншыя змены
- Мядзяныя люкі цяпер ствараюцца з 4 зліткаў замест 6, а гулец атрымлівае 1 люк замест 2;
- Гарбузы могуць з'яўляюцца і на грыбных вастравах;
- Фарбавальнікі атрымалі ўнікальныя тэкстуры. Цяпер ніякія пакеты рэсурсаў не спатрэбяцца;
- Меню F3 цяпер можна наладжваць пад сябе праз спалучэнне
F3+F6. Некаторыя параметры можна схаваць увогуле, паказваць толькі ў меню F3 ці наадварот, паказваць заўсёды; - Як і на Bedrock-выданні, у Java edition з'явіліся выбліскі энда. Як кажуць распрацоўшчыкі, гэта падрыхтоўка да рэалізацыі Vibrant Visual на Java edition.
Выпраўленні памылак
- Цяпер назвы папак і светаў не будуць залязаць за экран (MC-383);
- Маланка цяпер падпарадкоўваецца наладам гучнасці надвор'я (MC-46634);
- Партал Энда цяпер ануліруе пашкоджанні ад падзення (MC-160528), а яйка цмока не тэлепартуецца ніжэй за 0 (MC-174759);
- Каманда
/locateпрацуе па-за лімітам вышыні (MC-254052); - і іншыя выпраўленні!
September 29, 2025, 20:02
0 views
0 reactions
0 replies
0 reposts