1.21.5 — Росквіт жыцця і замена CIT
Minecraft 1.21.5, вядомы як «Росквіт жыцця», прыносіць у гульню новыя фермы, новыя яйкі, новых жывёл і ванільную замену адной з функцый OptiFine. Усё гэта і іншае — ніжэй!
Новыя блокі
Сухое лісце
- Мае тую ж механіку размяшчэння і распаўсюджвання, як і ружовыя пялёсткі;
- З'яўляюцца ў лясах, цёмных лясах і лясістых бясплодных землях;
- Могуць быць атрыманы як вынік "гатоўкі" любога лісця ў печцы;
- Замяняюцца іншымі блокамі, могуць быць выкарыстаны ў кампоставай скрыне і маюць адценне адпаведна біёму!
Палявыя кветкі
- Маюць тую ж механіку размяшчэння і распаўсюджвання, як і ружовыя пялёсткі;
- З'яўляюцца ў бярозавых лясах любога памеру і лугах;
- Замяняюцца іншымі блокамі, могуць быць выкарыстаны ў кампоставай скрыне і могуць быць ператвораны ў жоўты фарбавальнік!
Новыя кусты
У гульне з'явіліся новыя кусты ў дапаўненні да мёртвага — звычайны і светлячковы!
- Куст — можа быць выкарыстаны, як дэкаратыўны блок, матэрыял для кампоставай скрыні і ежа для авечак;
- Светлячковы куст — можа быць выкарыстаны як крыніца прыгожага начнога асвятлення, і прыгожых часцінак, якімі з'яўляюцца светлячкі. Так, скасаваныя некалькі год таму, светлячкі ў гульне! Не як ежа жаб, але як прыгожыя часцінкі раслін, калі над імі няма ніякіх блокаў;
Новая трава
Так, росквіт жыцця трапіў і ў пустыню. У палепшаных пустынях нас сустракаюць:
- Сухая трава
- Бывае нізкай і высокай, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны блок ці нават як крыніца новых гукаў, калі пад ім знаходзіцца адзін і болей блокаў будзь-якога пяску альбо керамікі;
- Кветка кактуса
Блокі для тэсціравання
Будуць карысны для стваральнікаў плагінаў і карт, каб правяраць асобныя кавалкі коду без неабходнасці перазапускаць усю гульню з 0. Іх можна знайсці ва ўкладке з прыладамі аператара.
Новыя мобы
Цёплыя варыянты для свіней, курэй і кароў
Цяпер амаль усе "класічныя" жывёлы атрымалі свае "цёплыя" версіі для цёплых біёмаў — саваны, пустыні, джунглі, Нэдар і бясплодных землях. Яны ўсе, для кагосьці на жаль, не атрымалі ўнікальнага луту ці магчымасцей. Гэта просты рэдызайн
Халодныя варыянты для свіней, курэй і кароў
Цяпер амаль усе "класічныя" жывёлы атрымалі яшчэ і "халодныя" версіі для халодных біёмаў — гаі, ледзяныя і снежныя біёмы і Энд. Яны ўсе, для кагосьці на жаль, не атрымалі ўнікальнага луту ці магчымасцей. "Былыя" версіі засталіся для біёмаў з "нармальнай" тэмпературай.
Таксама, "новыя" курыцы нясуць і новыя яйкі з якіх могуць з'явіцца і падобныя кураняты. Для іншых мобаў гэта працуе таксама — усё залежыць ад колеру бацькоў
Характары для сабак
Цяпер кожны сабака мае шанец з'явіцца з уласным характарам, які будзе паказвацца гукамі, якія ён выкарыстоўвае. Яны бываюць:
Гукі, што былі да гэтага абнаўлення, цяпер выкарыстоўваюцца для Выявіць характар сабакі інакш як слухаць ягоныя гукі — немагчыма.
Іншыя змены
- У джунглях і лясах пачалі з'яўляцца адпаведныя ўпаўшыя дрэвы;
- Магнетыт цяпер робіцца з жалезнага, а не нэдарытавага злітку, ура! Суадносна, дасягненне «Шляхам пыльным» пераехала ва ўкладку "Прыгоды";
- Вярблюды з'яўляюцца ў пустынях, не побач з вёскамі, а мяхі можна знайсці ў вёсках (на жаль пустыя);
- Карова і муушрум атрымалі больш аб'ёмную мадэльку;
- Рыпня цяпер можна назваць біркай і ён не знікне днём;
- Вяскоўцы-картографы прадаюць карты да іншых вёсак, каб прывабіць гульца да вандровак скрозь біёмы і заснавання сваіх вёсак на балоце і джунглях;
- На элітрах цяпер магчыма спыніцца на тых блоках на якіх гулец падымаецца, накшталт лазы ці лесвіц;
- Яйкі прызыву атрымалі новы выгляд — цяпер яны больш адметныя ў параўнанні адзін з адным. Старыя яйкі знайшлі сваё месцаў пакеце рэсурсаў "Programmer Art";
- "Жалезныя" блокі накшталт пліт, кратоў і, уласна, блокі жалеза атрымалі свае металічныя гукі;
- З снапшотам 25w05a, гульня падтрымлівае замену тэкстуры прадмета па ягонай назве без розных модаў! Нарэшце мы гэтага дачакаліся, ура! Пажадаем, канешне, поспехаў усім стваральнікам пакетаў рэсурсаў перапісваць лексіку з 0;
- Крыху змяніўся луч маяка — яго вышыня цяпер 2048 блокаў і ён бачны з дыстанцыі больш за 16 чанкаў. Цяпер можа адлюстроўвацца на ўсю прагрузку гульца і становіцца крыху больш чым больш блокаў ад яго;
- Новыя гульнявыя правілы — allowFireTicksAwayFromPlayer і tntExplodes якія адказваюць за распаўсюджанне агня па-за межамі прагрузкі гульца і, суадносна, выбух дынаміту;
- Мы, як перакладчыкі, не можам прайсці міма — падтрымка кыргызскай мовы. Кош келиңиз!
Выпраўленні памылак:
Галоўнае выпраўленне, што значна паўплывае на вашыя адзіночныя светы — https://bugs.mojang.com/browse/MC-56653. Цяпер усе фермы золата і пабудаваныя на іх фермы не працуюць і іх трэба выпраўляць, згодна з новымі ўмовамі.
MC-7697 — Трызубцы не падпальваліся, калі праляталі праз лаву;
MC-93185 — Партал у Эндзе генерыруецца на найвышэйшай кропцы 0,0, што часам ламае іх;
MC-170134 — Гульня выкарыстоўвае ў разы шмат болей АЗУ, чым патрабуецца, калі шмат чанкаў згенерыравана;
І шмат іншых дробязей, што перашкаджалі гуляць звычайным гульцам!