December 24, 2025

Агляд рэліза Minecraft 1.21.11(падарунак Вершнікі хаосу)

Новыя мобы

  • Наўтылус
  • Нейтральны моб, які сустракаецца ва ўсіх акіянічных біёмах. Атакаваць можа толькі пры правакацыі гульцом. Перамяшчаецца з дапамогай рыўка. На сушы атрымлівае пашкоджанні. Размнажаецца з дапамогай іголкабруха або вядра з ім. Пры асядланні дае эфект «Дыханне наўтылуса», які дазваляе «затрымліваць дыханне» пад вадой.
  • Наўтылус-мярцвяк
    З'яўляецца толькі разам з тапельцамі. Агрэсіўны моб. Нельга размнажаць.
  • Вярблюд-сухляк
  • Новы варыянт моба "Вярблюд", які спаўніцца выключна ў пустынных біёмах.У адрозненне ад звычайнага вярблюда, Вярблюд-сухляк вышэйшы і мае павялічаную мадэль. Пасіўны толькі без вершніка і не гарыць на сонцы.
  • Коні-мярцвякі
  • З'яўляюцца ноччу ў біёмах раўнін і саван. Гараць днём. Не праяўляюць агрэсіі да гульцоў. Размнажаюцца з дапамогай мухамораў.

Новыя прадметы

  • Наўтыласава браня
    Даступная ў медным, залатым, жалезным, алмазным і нэдарытавым варыянтах. Можа быць знойдзена ў куфрах пад вадой.
  • Дзіда
    Новая зброя, якую можна стварыць з дрэва, каменя, медзі, жалеза, золата, алмаза ці нэдарыту. Хуткасць перазарадкі залежыць ад матэрыялу. Пры блізкім месцазнаходжанні цэлі — пашкоджанні не наносяцца. Мае два тыпы атакі. Мярцвякі, пігліны і мярцвякі-пігліны могуць з'яўляцца з дзідай у руцэ. Дзіды можна знайсці ў куфрах па ўсім свеце.

Новыя зачараванні

  • Выпад
    Пры звычайнай атацы дзідай гулец робіць гарызантальны рынак у напрамку погляду, але зніжае трываласць зброі.

Новыя «старыя» дасягненні

  • «Дыханне Наўтылуса» было дададзена ў дасягненне «Як да гэтага дайшло?». Акрамя таго, наўтылус, наўтылус-мярцвяк і коні-мярцвякі былі даданы ў адпаведныя папярэднія дасягненні (напрыклад, па прыручэнні жывёл).

Новая сістэма: Environment Attributes

  • Дададзена эксперыментальная сістэма "Environment Attributes", якая дазваляе кантраляваць візуальныя і геймплейныя эфекты.
  • Яна падтрымлівае змены ў выглядзе асяроддзя, напрыклад, паляпшэнне эфектаў пад вадой (павышэнне празрыстасці і колераперадачы).
  • Уключае магчымасць канфігурацыі праз каманды для тэставання новых геймплейных механік.

Змены ў зачараваннях

  • Сумяшчальнасць Рамонт і Выпад для дзіды, дазваляючы выкарыстоўваць абодва зачаравання адначасова.
  • Выпад: захоўвае механіку з 25w41a, пры звычайнай атацы дзідай гулец робіць гарызантальны рынак, але зніжае трываласць зброі.

Візуальныя паляпшэнні

  • Палепшаны выгляд пад вадой: павышана празрыстасць вады, палепшана асвятленне і колеры для лепшай бачнасці ў акіянічных біомах.

Іншыя змены

  • Коні, млы, аслы і вярблюды больш не тонуць у вадзе, калі на іх едзе гулец.
  • Конь-шкілет з'яўляецца выключэннем — ён па-ранейшаму тоне.
  • Кажаны больш не будуць спаўніцца часцей і пры больш высокім узроўні асвятлення ў перыяд з 20 кастрычніка па 3 лістапада.
  • Коні, мулы, аслы, вярблюды, коні-зомбі і вярблюды-сухлякі не будуць панікаваць, калі імі кіруюць мобы.
  • Папугаі цяпер могуць імітаваць гукі Тапельніка, Зомбі каня, Вярблюда-сухляка і Сухляка.
  • Чанкі цяпер плаўна з'яўляюцца, замест таго каб узнікаць з ніадкуль. Час з'яўлення можна наладзіць праз Налады відэа.
  • Абноўлена фонавая панарама Галоўнага меню.
  • Дададзены ўсплывальны тэкст "One does not simply walk to the Far Lands" (Нельга проста ўзяць і дайсці да Далёкіх Зямель).

Выпраўленні памылак

Выпраўлена 68 памылак, вось некаторыя з іх:

  • Мадэль гульца ў экране інвентара адлюстроўваецца з няправільнай арыентацыяй, калі гулец не стаіць роўна.
  • Спалучэнне клавіш Ctrl + Q не працуе на Mac .
  • На macOS спалучэнне клавіш "выкінуць стак прадметаў" канфліктуе са спалучэннем клавіш "выйсці з Minecraft".
  • Некаторыя часціцы маюць вельмі тонкія, вертыкальныя лініі, якія мільгаюць вакол часціц.
  • Тэлепартацыя ў паветры лічыцца палётам серверам.
    Курсор мышы не мяняецца пры навядзенні на кнопку закрыцця ў экране "Дадаць Realm".