1.21.4 — Абуджэнне саду і выпраўленне хібнасцей
Minecraft 1.21.4, вядомы як "Бледны сад", прыносіць мноства новых функцый і выпраўленняў памылак у гульню. Вось агляд таго, было выпраўлена і дададзена:
Новыя функцыі:
- Біём Бледны сад: Новы шэры біём, запоўнены Бледнымі дубамі, Бледным імхом і Вокацветамі. Гэта варыяцыя цёмнага лесу і пакуль там не з'яўляюцца лясныя маёнткі.
- Бледныя дубы: Падобна да цёмных дубоў, гэтыя дрэвы натуральна растуць у біёме Бледнага саду.
- Блокі Смалы: Новая гатункі блокаў, якая ўключае ў сябе Смалістыя цагліны і Смалістыя згусткі.
- Моб Рыпень: Новы варожы моб, які з'яўляецца ў Бледных садах выключна ноччу. З боку гледжання гульні, версія, што з'яўляецца без удзелу гульца — "неўміручая", пакуль мае актываванае сэрца. Версія выкліканая гульцом мае толькі палову сэрца. За нанясенне пашкоджанняў "неўміручай версіі", вы атрымаеце па згустку смалы за кожны ўдар. Іх можна перапрацаваць у Смаляную цэглу або выкарыстоўваць для аздаблення брані. Таксама яго баяцца ўсе ліхадзеі;
- Вокацветы: Унікальныя кветкі, якія растуць на зямлі ў біёме Бледнага саду. Маюць два станы: закрытыя (днём) і адкрытыя (ноччу). Стан перадаецца ад кветкі кветке паскараючы хуткасць змены статусу. Наносяць атруту пчолам, таму іх нельга выкарыстоўваць у вашых пасеках;
- Блокі Рыпучага сэрца: Гэтыя блокі растуць у Бледных садах і выклікаюць з'яўленне Рыпня ў начны час. З'яўляюцца аднаўляемым блокам, таму не хвалюйцеся пра тое, што на серверы будзе не хапаць;
- Новая падкаманда: base reset для скіду базавага значэння ўласцівасці да яго значэння па змаўчанні для мэтавага аб'екта.
Выпраўленыя памылкі:
- MC-10025: Памылкі індыкатара часу гарэння ў печы пасля перазагрузкі свету.
- MC-197857: Вяскоўцы спрабавалі заняць ужо занятыя ложкі.
- MC-275952: Паездка на ваганетцы з ботамі Марозны поступ дае эфект марознага поступу.
- MC-277169: Рыпень рухаецца нават калі гулец глядзіць на яго праз бледны мох.
- MC-278256: Коні скачуць некалькі разоў запар і атрымліваюць шкоду ад падзення.
- MC-278282: Памылкі "Tried to load a DUMMY block entity" і "Tried to load a block entity" на пэўных каардынатах.
- MC-278370: Сцяг Зімовага падарунка не дададзены ў спіс выдаленых функцый.
- MC-278430: Тэг матэрыялаў пры выкарыстанні шаблона не вызначаны пры генерацыі дадзеных.
- MC-278497: Выкарыстанне пэўных прадметаў запавольвала гульца менш, чым у мінулых версіях.