January 25, 2023

Cпіс часта задаваных пытанняў

Хто можа ўдзельнічаць у праграме стажыровак MOST+

Хто можа ўдзельнічаць у праграме?

Каб удзельнічаць у праграме, вы павінны быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь ва ўзросце 18 гадоў ці болей. Вы павінны быць спецыялістам, які працуе ў адным з шасці сектараў (грамадства, культура, бізнес, адукацыя, ахова здароўя, устойлівае развіццё). Не могуць удзельнічаць у праграме грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕС.

Калі я грамадзянін (-ка) Беларусі, але ў мяне бізнэс у іншай краіне і я пражываю ў іншай краіне (від на жыхарства), ці магу я падаць заяўку?

Так, вы як грамадзянін (-ка) Беларусі маеце права падаваць заяўку для ўдзелу ў праграме, незалежна ад таго, дзе вы зараз пражываеце, працуеце ці вядзеце бізнэс.

Ці могуць расейскія грамадзяне ўдзельнічаць у праграме?

Не, не могуць. У праграме могуць удзельнічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Ці могуць вучоныя і даследчыкі атрымаць падтрымку па гэтай праграме? Напрыклад, ці можна атрымаць фінансаванне ад праграмы MOST+ для навуковай працы ў архівах Кракава і Вільні? Ці можна ўдзельнічаць у праграме MOST+ для даследавання гістарычных матэрыялаў у архівах?

Праграма MOST+ не прызначана для падтрымкі навуковых ці даследчых праектаў. Еўрапейскі саюз фінансуе асобную праграму, спецыяльна прызначаную для вучоных, даследчыкаў і навуковых работнікаў: SALT (Support for Advanced Learning and Training).

Электронная пошта: [email protected]
Сайт: https://eu4belarus.info/

Аднак калі такое даследаванне напрамую звязана з метадамі, якія прымяняюцца заяўнікам у сваёй прафесійнай дзейнасці (напрыклад, маркетынгавае даследаванне), MOST+ можа разгледзець такую заяўку. Напрыклад, MOST+ можа разгледзець заяўку ад архіварусаў, якія жадаюць азнаёміцца з перадавым еўрапейскім вопытам і метадалогіяй сваіх калег у ЕС. Гэта значыць, запланаваная стажыроўка павінна быць накіравана на набыццё канкрэтнага практычнага вопыту работы або азнаямленне з метадалогіяй, якая выкарыстоўваецца архіварыусамі, а не на чыста навуковыя даследаванні.

Ці могуць часова беспрацоўныя ўдзельнічаць у праграме?

Так, такая заяўка можа быць прынята, калі ў ёй указваецца, што заяўнік з’яўляецца беспрацоўным у бягучы момант, аднак ужо валодае прафесійным вопытам (які адлюстраваны ў прадстаўленым рэзюмэ), і што мэты запланаванай стажыроўкі адпавядаюць прафесіі заяўніка. Калі вы часова страцілі працу, то паспяховая стажыроўка ў ЕС можа дапамагчы вам павысіць вашыя кампетэнцыі і пашырыць сетку прафесійных кантактаў, і такім чынам павысіць вашу канкурэнтаздольнасць на рынку працы.

Ці могуць дзяржаўныя служачыя ўдзельнічаць у праграме?

Не, у праграме MOST+ не могуць удзельнічаць дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі цэнтральных або мясцовых органаў улады і іншых урадавых арганізацый.

Ці мае значэнне месца працы заяўніка? Ці могуць падаваць заяўку беларусы, якія працуюць у ЕС, ці абавязкова яны павінны быць працаўладкаваны ў Рэспубліцы Беларусь?

У праекце няма абмежаванняў, якія б датычыліся месца працы заяўніка. Падаць заяўку могуць беларускія спецыялісты, якія працуюць у любой краіне.


Ці можна падаць заяўку, знаходзячыся ў адпачынку па доглядзе за дзіцём?

Так, можна.

Пытанні, якія тычацца ўдзельнікаў папярэдніх этапаў праграмы MOST

Ці магу я падаць заяўку, калі я ўжо ўдзельнічаў у папярэдніх этапах праграмы MOST?

Калі вы ўжо ўдзельнічалі ў папярэдніх этапах праграмы MOST, вы можаце ўдзельнічаць у праграме MOST+, але ў такім выпадку атрымаць грант на стажыроўку ў рамках MOST+ вы можаце толькі адзін раз.

Ці будуць у праграму MOST+ аўтаматычна пераносіцца заяўкі, якія былі адобраны на папярэднім этапе праграмы MOST, але не былі рэалізаваны з-за пандэміі COVID-19?

Не, заяўкі, адабраныя, але не рэалізаваныя ў папярэдніх этапах праграмы MOST, не могуць быць рэалізаваны ў праграме MOST+.

Ці можна будзе ўдзельнічаць у праграме больш за адзін раз?

Так, можна, але агульная колькасць стажыровак у рамках праекту MOST+ не можа перавышаць двух (толькі адна стажыроўка для ўдзельнікаў MOST I ці II). Калі ваша заяўка не была ўхвалена, вы можаце падаваць новую, колькасць спроб не абмежавана.

Пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай заяўкі / плана стажыроўкі

Ці можа зарэгістраваная ў ЕС даччыная кампанія беларускай арганізацыі ці фірмы лічыцца еўрапейскай прымаючай арганізацыяй ці партнёрам?

З юрыдычнага пункту гледжання даччыная кампанія беларускай арганізацыі або фірмы, зарэгістраваная ў дзяржаве-члене ЕС, можа выступаць у якасці прымаючай арганізацыі. Тым не менш, праграма MOST+ накіравана на тое, каб спецыялісты з Беларусі атрымалі магчымасць азнаёміцца з вопытам калег у ЕС і пашырыць свае прафесійныя кантакты. Мы рэкамендуем выбіраць прымаючыя арганізацыі, якія дадуць магчымасць заяўніку атрымаць вопыт, непасрэдна звязаны з традыцыямі дзяржаў-членаў ЕС.

Ці дапаможа MOST+ знайсці адну або некалькіх прымаючых арганізацый/партнёраў у ЕС?

MOST + не валодае рэсурсамі і кампетэнтнасцю для аказання падтрымкі ў пошуку партнёраў у 27 дзяржавах-членах ЕС ў шасці заяўленых галінах, таму мы не можам аказваць сістэматычную падтрымку пры пошуку партнёраў у ЕС. Таму мяркуецца, што заяўнікі самастойна прааналізуюць існуючыя магчымасці і самі падрыхтуюць план сваёй стажыроўкі. Пасля запуску сайта праекту мы будзем рэгулярна публікаваць там інфармацыю аб міжнародных мерапрыемствах і іншых існуючых у ЕС магчымасцях.

Якую мінімальную колькасць кантактаў (сустрэч) неабходна ўсталяваць у рамках планаванай стажыроўкі?

Колькасць кантактаў можа быць любой. Бенефіцыярам праекта прапануецца скарыстацца стажыроўкай для пашырэння сеткі сваіх прафесійных кантактаў у ЕС. Пры гэтым большае значэнне маюць якасныя кантакты, якія будуць падтрымлівацца пасля завяршэння стажыроўкі і прывядуць да стварэння ўстойлівых і трывалых партнёрскіх адносін, а не шматлікія павярхоўныя знаёмствы.

За які час да запланаванай стажыроўкі я павінен падаць заяўку?

Кандыдатам рэкамендуецца падаваць заяўку як мінімум за тры месяцы да пачатку іх стажыроўкі. Гэта звязана з тым, што працэс апрацоўкі заяўкі і атрымання візы ў дзяржаву-член ЕС патрабуе часу.

Пытанні, якія тычацца арганізацый і груп, якія жадаюць падаць заяўку на стажыроўку MOST+

Ці можа падаць заяўку на стажыроўку група, якая складаецца з больш чым 5 чалавек?

Не, максімальная колькасць заяўнікаў пры групавой заяўцы не можа перавышаць пяці.


Ці магчыма падаць групавую заяўку на 30-дзённую стажыроўку?

Так, магчыма. Аднак агульная працягласць стажыроўкі ў адной або некалькіх дзяржавах-членах ЕС не павінна перавышаць 30 дзён.

Калі я ўжо зарэгістраваўся на партале падачы заявак ад імя арганізацыі, ці трэба мне зарэгістравацца нанава?

Праграма стажыроўкі MOST + прызначана для фізічных асоб. Каб падаць заяўку на ўдзел у праграме MOST+ неабходна спачатку зарэгістравацца як фізічная асоба на Партале падачы заявак Гётэ-Інстытута (GAP) (ttps://bit.ly/3GfgjDd), затым выбраць «Новая заяўка» і праграму фінансавання MOST+. Калі вы ўжо зарэгістраваліся ад імя арганізацыі, неабходна стварыць яшчэ адзін уліковы запіс ад фізічнай асобы. Заяўкі, пададзеныя з уліковага запісу арганізацыі, разглядацца не будуць.

Пытанні аб тым, як працуе праграма стажыроўкі MOST+

Што ўключае ў сябе сектар аховы здароўя?

Сектар аховы здароўя ўключае ў сябе ўсе сферы медыцыны. Паняцце аховы здароўя дастаткова шырокае і ўключае ў сябе, напрыклад, адміністраванне і кіраванне медыцынскімі цэнтрамі. Як і ва ўсіх іншых сектарах праграмы MOST+, заяўкі на стажыроўку ў сектары аховы здароўя будуць ацэньвацца профільнымі спецыялістамі самага высокага ўзроўню, якія працуюць менавіта ў гэтым сектары.

Ці можа быць падтрымана праграмай заяўка, якая прадугледжвае выдаткі на ўдзел у выставе, маркетплэйсе або міжнароднай канферэнцыі? У такіх выпадках можа спатрэбіцца арэнда месца на маркетплэйсе або кірмашы, перавозка маркетынгавых матэрыялаў або узораў прадукцыі. Ці пакрые MOST+ такія выдаткі?

Так, у бюджэт стажыроўкі могуць быць уключаны ўсе расходы, якія лічацца неабходнымі для ажыццяўлення стажыроўкі.

Што азначае стажыроўка ў некалькі краін ці некалькі этапаў?

Стажыроўка ў некалькі этапаў — гэта стажыроўка, якая прадугледжвае наведванне да трох краін ЕС на працягу максімум шасці месяцаў. Стажыроўка ў некалькі краін — гэта стажыроўка больш чым у адну краіну ЕС (максімум у тры краіны). Стажыроўка у некалькі этапаў можа адначасова з’яўляцца і стажыроўкай у некалькі краін. Аднак неабходна прадставіць добрыя лагічныя абгрунтаванні таму, як менавіта такая стажыроўка будзе садзейнічаць прафесійнаму росту заяўніка.

Ці можа беларус (-ка) падаць заяўку на стажыроўку ў краіне свайго пражывання, калі ён/яна пражывае ў ЕС?

Не, MOST+ будзе разглядаць заяўкі выключна на стажыроўкі ў краіны, адрозныя ад краіны пражывання заяўніка. Адной з мэт праграмы MOST+ з’яўляецца прадастаўленне заяўніку магчымасці пашырыць сетку прафесійных кантактаў.

Ці можа праект у выключных выпадках пакрываць выдаткі на стажыроўку ў Вялікабрытаніі?

Стажыроўка можа ажыццяўляцца толькі ў дзяржавах-членах ЕС. Вялікабрытанія не ўваходзіць у іх лік.

Калі я магу падаць заяўку? Які крайні тэрмін?

MOST+ уяўляе сабой бесперапынны прыём заявак. Заяўкі прымаюцца без прамежкавых дэдлайнаў да 3 чэрвеня 2024 года (15:00 па мінскім часе).

Пытанні датычна ўдзелу ў праграме стажыровак MOST+

Многія краіны ў цяперашні час не выдаюць візы грамадзянам Беларусі. Як будзе вырашацца пытанне з візамі для ажыццяўлення стажыроўкі?

MOST+ прыкладзе ўсе намаганні, каб інфармаваць дыпламатычныя прадстаўніцтвы дзяржаў-членаў ЕС у Беларусі аб неабходнасці аблегчыць выдачу віз бенефіцыярам праекта і аказаць усю неабходную падтрымку пры выдачы віз, неабходных для ажыццяўлення стажыроўкі. Пры гэтым консульствы і пасольствы некаторых краін ЕС у Беларусі ўпаўнаважаны выдаваць візы ў іншыя краіны ЕС, якія не маюць консульстваў у Беларусі.

Праграма прадугледжвае распаўсюджванне вынікаў стажыроўкі. Як менавіта можна распаўсюджваць гэтыя вынікі? Ці будзе для гэтай мэты прадугледжана падача справаздач або іншыя мерапрыемствы?

Усе атрымальнікі грантаў, якія завяршылі сваю стажыроўку ў ЕС, павінны будуць падаць справаздачу аб выніках стажыроўкі: адразу пасля завяршэння стажыроўкі павінна быць прадстаўлена фінансавая справаздача і першая тэкставая справаздача. Затым, на працягу шасці месяцаў пасля завяршэння стажыроўкі мы папросім прадставіць яшчэ адну тэкставую справаздачу, якая дазволіць нам ацаніць доўгатэрміновыя вынікі стажыроўкі. Распаўсюджванне вынікаў азначае, што ўдзельнік будзе дзяліцца інфармацыяй і досведам, атрыманым падчас стажыроўкі, унутры свайго прафесійнага асяроддзя, сваёй кампаніі ці арганізацыі і т. д. Распаўсюджванне вынікаў таксама можа быць у форме публікацыі ў сацыяльных сетках, прэзентацый, майстар-класаў і інш. Удзельнікам праграмы таксама прапануецца далучыцца да суполкі выпускнікоў MOST+, дзе будзе адбывацца абмен інфармацыяй, досведам і ідэямі — у розных фарматах і строга канфідэнцыйна.

Ці будуць гранты па праекце MOST+ лічыцца даходам і абкладацца падаткамі

Выплата падаткаў на грант па праекце MOST+ з’яўляецца абавязкам саміх атрымальнікаў гранта. Заяўнікам прапануецца самастойна ўдакладніць, ці будзе грант па праекце MOST+ абкладацца падаткамі ў краіне іх пражывання і зрабіць усе неабходныя крокі для выканання сваіх падатковых абавязацельстваў. MOST+ не дае кансультацый па падаткаабкладанні і парадку выплаты падаткаў.