June 15, 2018

Вечаровая велавандровачка да Рэйтанаў у Грушаўку

Фотаальбом

Час доўгіх вечароў працягваецца, таму зноў карыстаюся момантам і раблю невялічкую вячэрнюю велавандроўку куды-небудзь далей ад горада. Учора зноў пакаціў на Ляхавіччыну, на гэты раз з мэтай зазірнуць у Грушаўку, дзе знаходзіцца даволі вядомая сярод беларускіх вандроўнікаў і аматараў гісторыі кропка - былая сядзіба славутага шляхецкага роду Рэйтанаў

01. Зноў пачынаю маршрут з пяскоў, але ўдзень прайшоў невялікі дожджык, таму кацілася лягчэй - пясочак быў прытаптаны

02. На поўдзень ад горада гулялі хмары, але, на шчасце для мяне, дождж прайшоў міма

03. Ля Кабушкіна

04. Чыгунка на Слуцк

05. Рэчка Шчара. Ужо актыўна зарастае

06. Тут трошкі пахарчаваўся "снікерсам" і "колай"

07. Сажалка на Шчары

08. Прыгожанькі прыпыначак

09. Качу на Ляхавічы (дарэчы, ледзь у гэтую раварыстку не ўляцеў, калі гэты здымак рабіў)

10. Прыгожанькі ляхавіцкі "зялёны калідор" з боку Баранавічаў. Дарэчы, сапраўды прывабнае месца, фатаздымкі хараства гэтага калідора, нажаль, не перадаюць

11. Хуценька праехаў Ляхавічы, прыпыніўшыся толькі ля крамы, і нарэшце ўжо ўязджаў у Грушаўку. Тут таксама ёсць свой досыць шляхетны "зялёны калідор"

12. Крыху ўбок ад самой вёсачкі знаходзяцца рэшткі капліцы-пахавальні Рэйтанаў

13. Сама вёска - за полем

14.

15.

16. І, зрэшце, сам былы сядзібны дом. Размовы аб рэканструкцыі сядзібы ідуць ужо даўно, але... У жніўні штогод тут праходзіць утульны і амаль "хатні" фэст памяці Тадэўша Рэйтана - наведваў яго ў мінулым годзе, спадзяюся патрапіць сюды і летась

17. Да вячэрняга удрыцкага цягніка заставалася яшчэ хвілін 45, таму хуценька павячэраў і пакаціў на станцыю

18. Касцёл у Рачканах

19. Вечар быў вельмі прыемны - не спякотна і не холадна, нават камароў не было (хоць і пужаўся, што загрызуць у Грушаўцы, бо там сажалка побач). У вёсках, якія праязджаў, людзі пасля працоўнага дня таксама масава павыходзілі на вуліцы, намагаючыся схапіць як мага больш ад гэтага файненькага вячэрняга часу. Было так добранька, што вось нават "барбос" гэты мяне не зачапіў і ні разу на мяне не "гаўкнуў", а пабяжаў некуды далей па сваіх справах

20. Русіновічы. Фінішная кропка маршрута

21. Станцыя тут носіць "гістарычную" назву - Рэйтанаў

22. Сонца ўжо заходзіла

23. А хуценька і цягнік Удрыцк-Баранавічы падкаціў

Вось такая вось выйшла вандровачка