August 16, 2018

Невялікая паездка імя 500-годдзя Мілавідаў: Баранавічы-Мілавіды-Лясная

Фотаальбом

У мінулую суботу (11 жніўня гэта было) вёска Мілавіды Баранавіцкага раёна адзначала свой вялікі юбілей - 500-годзе, вось такія вось у нашых краях старыя вёскі. Навіну пра гэта я прачытаў у 11 гадзін вечара пятніцы - і вырашыў скарыстацца момантам і па-хуценькаму ўраніцы скатацца туды, калі ўжо такая нагода

01. Прачнуўся ў 6 гадзін раніцы, хутка сабраўся, заскочыў у краму за ежай (і чарговы раз здзівіўся колькасці пакупнікоў алкаголю ў восьмай гадзіне раніцы) - і пакаціў. Спачатку шлях мой праходзіў знаёмымі дарожкамі, "ляснымі лясамі Лясной", як я называю гэтыя мясціны

02. Грэчка расце

03. Пасля лесу даволі паганай гравійкай прыкаціў у Навасады

04. А пасля Навасадаў было колькі кіламетраў шыкоўнай і чароўнай роўнай лясной дарогі - ажно каціць прыемненька

05. Рэчка Молатаўка

06. Зрэшце прыкаціў у Мілавіды. Гэта былое мястэчка. Як водзіцца, у мястэчку былі габрэі. Помнік габрэям-ахвярам нацызму на вясковых могілках

07. Мясцовая архітэктурная цікавостка - царква Сергія Радонежскага (1870 г.)

08.

09. Сельскі выканкам

10. Праз Мілавіды праходзіць старая дарога з Масквы на Варшаву - зараз гэта траса Р43, што і дзе ад Івацэвічаў міма Слуцка на Бабруйск, Рагачоў і далей, на Расію

11. Крыху на ўскраіне вёскі захаваўся комплекс былой паштовай станцыі "імперскіх" часоў - зараз яго выкарыстоўваюць дарожнікі

12. А ў цэнтры вёскі, у невялічкім парку на беразе мясцовай сажалкі, ужо распачыналася свята

13. Уяўляла сабой яно традыцыяныя для беларускай правінцыі міні-"Дажынкі" са сцэнай, "Горадам майстроў", мужыком ў вышыванцы, робячым шашлыкі, расійскай папсой з дынамікаў - нічога цікавага. Прыцягнула ўвагу толькі мастацкае афармленне тэрыторыі папулярным зараз на беларускіх прасторах стылем "саламяны агратрэш"

14. І я руку да свята прыклаў, дапамогшы потым мясцовым дзядзькам гэтыя калёсы пераставіць

15. Вясёлая карова, таксама святкуе

16. І дзед з бабай :)

17. На само свята ўжо не застаўся

Фотарэпартаж мясцовай прэсы: Фотофакт. Как Миловиды отмечают свое 500-летие

18. Пакаціў на электрычку ў Лясную

19. "Лясныя лясы Лясной" шыкоўныя: і калі перасякаеш іх лясной сцежкай, і калі едзеш роўнай асфальтавай дарогай

20. Аўта-анёл нейкі

21. Лясная. Калі падлічыць усе чыгуначныя станцыі, якімі я ў гэтым годзе карыстаўся, то Лясная дакладна будзе на першым месцы па кольскаці стартаў/фінішаў адсюль/сюды. Ну, калі не браць у разлік баранавіцкія станцыі, канешне ж

22. Царква і жаўнерчык

23. Сабешка

24. Усё!

Страва на гэты раз не глючыла: