September 2, 2018

Бабруйск - ч.2. Горад

Фотаальбом

Папярэднія часткі:
Жлобін і Чырвоны Бераг
Бабруйск - ч.1. Бабруйская крэпасць

У старога Бабруйска цікавы, але цяжкі лёс. Пра тое, што гістарычны цэнтр горада, які мясціўся на беразе Бярэзіны, быў знішчаны пад час будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, я ўжо пісаў у папярэдняй частцы. Дык вось, новы гістарычны цэнтр XIX стагоддзя (амаль цалкам драўляны, дарэчы - была тут забарона на будаўніцтва дамоў з цэглы за межамі крэпасці) быў у сваю чаргу знішчаны ў 1902 годзе ў выніку моцнага пажару, які пачаўся на станцыі Бярэзіна (памятаеце, што там будынак вакзалу быў пабудаваны акурат у 1908 годзе, пасля гэтага пажару?). То бок, бабруйская сучасная даўніна - не такая ўжо і даўніна на самой справе. Але яе там хапае.

Бабруйску з турысцкай кропкі гледжання ці то не пашансавала, ці то пашансавала. Ільф з Пятровым, анекдоты і сучасны інтэрнет-фальклор зравілі так, што гэты горад часцяком успрымаецца з усьмешкай: "хі-хі, Бабруйск, хі-хі, высокакультурнае месца, хі-хі...". Каюся, мяне таксама трошкі гэта закранула і я доўга не разглядаў сёмы па вялічыні горад краіны як патэнцыяльны напрамак вандроўкі. Але ж зараз магу казаць упэўнена: Бабруйск - вельмі цікавае месца, і я яго раю да наведвання. Тут ёсць паўнавартасны, хоць і зусім невялікі, гістарычны цэнтр (хоць і не такі ўжо, на самой справе, стары), што для беларуских гарадоў (асабліва на ўсходзе краіны) даволі рэдка, тут ёсць многа ўсялякай даўніны... Праўда, ня вельмі акуратны, ёсць такое, ды і закінутак многа - часам нават здавалася, што я дзе-небудзь у Яраслаўшчыне, а не на Магілёўшчыне. Але, паўтару, мне Бабруйск спадабаўся

01. Але пакуль дарога склалася так, што пачаў я з новых раёнаў. Помнік маракам Дняпроўскай флатыліі, якія загінулі падчас вызвалення Бабруйска

02. Трапіў пад залеву, ад якой схаваўся на аўтобусным прыпынку

03. Царква-новабудоўля

04. Будынак пажарнага дэпо

05.

06. Адзін з самых знакамітых будынкаў горада - касцёл Дзевы Марыі (1901-03 гг.). За савецкім часам яго часткова зруйнавалі і дабудавалі сюды адміністратыўны будынак домабудаўнічага камбіната. Ужо ў нашыя часы "касцёльная" частка будынка была зноў перададзена вернікам. Менавіта так, "пярэдняя частка" касцёла пераходзіць у гэта пяціпавярховы будынак на заднім плане, ніякага праходу між будынкамі няма

07. Як бачыце, надвор'е зусім сапсавалася, часам ішоў дождж, таму людзей, нягледзячы на "праменандны" час - вечар суботы - было ў горадзе зусім мала

08. Галоўны гарадскі стадыён - "Спартак"

09. Ну і яшчэ адна з галоўных славутасцяў горада - драўляны дом купчыхі Кацэнельсон (а па некаторых звестках - былы дом рабіна), 1912 г.п.

10.

11. У горадзе многа ціхіх і ўтульных вулачак

12. Старая воданапорная вежа (зараз тут рэстаран)

13.

14. І як жа без Шуры Балаганава

15. Літаратурны баян

16. Большая частка забудовы цэнтральнай часткі горада - вядома ж, "савецік"

17. Цэнтральная плошча, як часцяком бывае ў такіх гарадах, вялізарная, пустая і няўтульная

18. Бабруйск - ледзь не самая сталіца беларускіх ласункаў, таму не забегчы ў фірмовую краму за зефіркамі і мармеладам мясцовай фабрыкі я ніяк ня мог :)

19.

20. Працягваю трапляцца на на розную архітэктурную даўніну

21. Ці проста на "савецік"

22.

23. Свята-Нікольскі кафедральны сабор

24. Даўніны ўсё больш

25. Драмтэатр мясцовы носіць імя вядомага беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцікевіча, які нарадзіўся зусім недалёка ад Бабруйска

26. Старыя куткі горада

27. Плошча Перамогі

28. Вось і пайшла старая забудова

29. Ад плошчы Перамогі ідзе невялічкі пешаходны кавалак Сацыялістычнай вуліцы - сэрца гістарычнага цэнтра сучаснага Бабруйска

30.

31.

32. Яшчэ адно пажарнае дэпо

33.

34. Далей у мяне быў своеасаблівы "паход па сінагогах". Горад калісьці, як вядома, быў габрэйскі, там былых сінагог зараз тут захавалася, калі не памыляюся, шэсць штук. І я знайшоў усі! Ад першай сцяна толькі засталася

35. Гэта проста стары дом

36. Другая, і адразу за ёй - трэцяя

37. Яна нават, відавочна, дзейнічае і зараз

38. Чацьвёртую знайшоў у двары

39. Дзе-нідзе архітэктуру сапсуюць, куды ж без гэтага

40. У Іллі Варламава б тут вочы выцяклі

41. З-за крыжа вырашыў, што тут якая-небудзь невялікая царква (ці то пратэстанты, ці то стараверы), але там проста рытуальнае агенства. Хаця мо калі рэлігійны аб'ект там і быў які...

42. Вось гэта дакладна стараверская царква

43. Драўляныя хаткі ў цэнтры горада

44. Яшчэ адну сінагогу перабудавалі-ад'еўрарэмонцілі да непазнавальнасці

Фота шостай у мяне чамусьці не захавалася, але я яе дакладна бачыў

45. Да цягніка заставалася ня так ужо і многа часу, таму паціху пайшоў напросткі да вакзала

46. Гарадскі парк таксама носіць імя В. Дуніна-Марцінкевіча

47. Тут нават ёсць помнік драматургу

48. А там ужо і да вакзала недалёка

Ужо ўначы таго ж дня быў дома. Дзякуй за ўвагу!