November 1, 2018

Дарогамі Слонімскага ўзвышша: Азярніца-Слонім-Высацк-Моўчадзь

Фотаальбом

У суботу 6 кастрычніка здзейсніў досыць вялікую вандроўку ўзгоркамі Слонімскага ўзвышша, "звязаўшы" чыгуначныя галіны двух напрамкаў Баранавіцкага чыгуначнага вузла - станцыю Азярніца і прыпынак Моўчадзь. Гэтым маршрутам наведаў-такі нарэшце адну з галоўных беларускіх цікавостак - старажытны храм у Сынкавічах, а потым берагам Шчары дабраўся да аднаго з самых сваіх любых беларускіх гарадоў - Слоніма. Падрабязней - пад катам

Трэк:

01. Першы ранішні цягнік Баранавічы-Гродна. А дзе ўсе людзі?

02. Досыць хутка быў у Азярніцы. Там кавайная дзяжурная дала цягніку сігнал, ён пакаціў далей, а мне ж заставалася толькі ехаць па маршруце

03. Вакзал

04. Адразу пайшлі гравійкі

05. Мясціны там узгорыстыя. Увогуле, роўных дарог у гэты дзень амаль не было - увесь час каціў альбо ўверх, альбо ўніз

06. Капліца ў вёсцы Плаўскія

07. За наяўнасць нармалёвай дарогі паміж Плаўскімі і Шулякамі я хваляваўся, але яна там была, хоць і не заўсёды добрай якасці

08.

09. У канцы ўвогуле быў кіламетр напрамку краем поля. На гэтым полі я перапужаў і вымусіў схавацца адразу дзве чарады касуляў, якія выйшлі ўраніцы сюды паласавацца

10. Хутка на гарызонце ўзніклі абрысы знакамітай царквы ў Сынкавічах

11. Але спачатку я зазірнуў у саму вёску. Там ёсць рэшткі былога бровара

12. Стан самі бачыце

13.

14. Побач - сажалка

15. І няпростая сажалка

16. І ў чыстым полі, каля самай дарогі - былы флігель. Сядзібны дом не захаваўся, стаяў ён злева побач

17. Цікавосткі вёскі паглядзеў - можна і да храма пад'ехаць

18. Званіцу перад храмам сапсавалі залатой цыбулінай

19. Царква св.Міхаіла Арханёла, пабудаваная недзе ў 16 стагоддзі, помнік абарончага дойлідства

20. Чаго глядзіш? Унутр ідзі!

21. Ды іду, толькі званіцу яшчэ раз сфоткаю!

22. Месца папулярнае і вядомае, таму экскурсійныя групы там змянялі адна адну. Сфоткаў інтэр'ер употай ад праваслаўных цётак, бо першая спроба зрабіць фотаздымак (там і сапраўды вісіць налепка, што фота рабіць забаронена) была не надта паспяховая

23.

24.

25. Еду далей

26. Гравійкі

27. Царква на могілках у Сенькаўшчыне

Далей было некалькі кіламетраў асфальтам рознай якасці і хуткасны спуск у даліну Шчары.

28. У Задвор'і

29. За вёскай пятляе Шчара

30. Царква св.Георгія (1864-67 гг.) пад Парэччам

31.

32. І за царквой Шчара

33. Відавочна, тут калісьці быў мост праз раку, але зараз на гэтым месцы засталіся толькі невялікія пагорбы на абодвух берагах адзін насупраць аднаго

34. Птушкі

35. Да Слоніма ехаў цяжка, з моцным ветрам у твар. Слонім, як заўсёды, файны, толькі што тратуары для раварыстаў тут не прыстасаваныя

36. Цікавосткі тут пачынаюцца яшчэ да гістарычнага цэнтра

37. Лепшая панарама горада адчыняецца з высокага ўзгорка, на якім месцяцца старыя могілкі

38. Фота, на якім бачныя пяць галоўных гарадскіх храмаў (злева направа: 1) праваслаўны сабор Ператварэння Гасподняга, 2) каталіцкі касцёл кляштара бернардынак, 3) былая Галоўная сінагога, выглядвая з-за дрэва і даху дома, 4) крыху збоку ад сінагогі ледзь бачныя две далёкія вежы - касцёл св.апостала Андрэя, 5) спаганены залатой цыбулінай Троіцкі сабор - былы каталіцкі кляштарны касцёл

39. Спускаюся ў горад. Сінагога

40. Цэнтр горада

41. Пешаходны мост праз Шчару

42.

43. Шчара

44. А гэта ўжо Іса. Забягаючы наперад, Ісу ў гэты дзень я тры разы пераязджаў і потым даволі доўга ўздоўж яе ехаў

45. За Слонімам асфальт скончыўся

46. Пачалася смачная лясная альтэрнатыўная траса Н6347 з Слоніма на Баранавічы (паколькі ёсць больш якасная, хоць і не такая прамая, траса Р99, гэтай дарогай мала хто ездзіць)

47. Зазірнуў да т.зв. "Расколатага камня Альберцінскага" (пра зімовае маё падарожжа ў сам Альберцін чытайце

48. Валун вялікі

49.

50.

51. Дзесьці ўнізе цячэ Іса, а на гарызонце - Слонімская тэлевышка ў Новай Стражы (вышынёй 374 м, згодна з Вікіпедыяй, "самае высокае збудаванне Беларусі, і на момант пабудовы ў 1965 годзе - самая высокая тэлевышка Еўропы")

52. Зноў Іса

53. Згодна з трэкам, мне ехаць гэтай дарогай

54. Але знайшліся больш якасныя напрамкі

55. Барацьба з караедам

56. На мяжы раёнаў (Слонімскага і Баранавіцкага, але ў Слонімскі я яшчэ сёння вернуся) дарога пераўтварылася проста ў каляіну краем поля

Але паступова яна паляпшалася, а агульны схіл дарогі і мясцовасці падказваў, што я зноў спускаюся ў даліну Ісы

57. А вось і Іса

58. Масток

59. Строгія-строгія забароны

60. Ягадная ці Падгорная - не памятаю ўжо

61. Рэльеф нікуды не знікаў, Слонімскае ўзвышша ў гэтых мясцінах спалучаецца з Наваградскім

62. Даехаў да Высацка (гэта ўжо зноў Слонімскі раён). Там захаваўся (і добра захаваўся) былы вадзяны млын

63. І тут не без фінансавай дапамогі з Захаду

64. Сажалка

65. Шайтан-гідра-тэхніка

66. Царква св.Мікалая ці то 1730, ці то 1809 г.п. Сведак не знаходжу, але думаю, што таксама быў спачатку касцёл, альбо уніяцкі храм, а потым адыйшоў да праваслаўных

67. У Высацку на вуліцах было ажыўленне - аўталаўку тут чакалі. А вось і яна, дарэчы

68. Мосцік праз чарговы ручай (але сцежка потым выйшла на двор нейкага "новага беларуса" з вялікімі сабакамі)

69. І прамая дарога да Моўчадзі

70. Вяртаюся ў Брэсцкую вобласць

71. На мяжы абласцей была жэсць-дарога - суцэльны пясок і досыць буйныя камні. Дурняў ехаць такой дарогай не было, таму ішоў там пехатой - часу да цягніка ўсё роўна хапала (тым болей, хутка асфальт з'явіўся)

72. А вось і Моўчадзь

73. Узгоркі

74. Тут і фінішаваў

75. Забудова цэнтральнай плошчы былога мястэчка

76. Рэчка Моўчадзь

77. Зноў узгоркі

78. На сёння хопіць

Дзякуй за ўвагу!