November 8, 2018

Да вадасховішча Сялец: Кабакі-Сялец-Няхачава

Дзесьці ў другой палове кастрычніка на Беларусь прыйшоў маляўнічы, але досыць кароткі час залатой восені (які ў гэтым годзе суправаджаўся яшчэ і вельмі добрым для сярэдзіны восені надвор'ем). Не трэба было яго прапускаць, таму 20 кастрычніка я здзейсніў невялікую вандроўку ў лясы Бярозаўскага і Івацэвіцкага раёнаў, з мэтамі пакатацца трошкі лясамі і наведаць досыць вялікае вадасховішча Сялец на поўнач ад Бярозы

Трэкі (выключыў раптоўна на вадасховішчы і позна гэта заўважыў, таму трошкі ў аднам месцы маршрут скошаны)

Страва:

GPSies:

(спасылкай: https://www.gpsies.com/map.do?fileId=zohhqovdmnwyhvej)

1. "Правільнай дарогай едзеце, таварышчы!" (с) На старт закідваўся электрычкай Баранавічы-Брэст на 6.38 з Лакаматыўнага Дэпо

2. У 8.18 быў на п.п.Кабакі, адкуль і стартаваў

3. У Кабаках трошкі чаго засталося ад сядзібы Свянтыцкіх. Былы бровар вось

4. І жылы дом 1912 года пабудовы. Сядзібны дом, нажаль, не захаваўся

5. А гэта - царква св.Мікалая (1903 г.) у Першамайскай (гэта амаль што сама Бяроза). На фота яшчэ 2017 года яна стаіць прыгожанька акружаная магутнымі дрэвамі, зараз жа - як сірацінушка ў пустэчы

6. Яшчэ трошкі - і пайшлі смачненькія дарогі. Асфальту ў гэты дзень было нямнога, але і трэшу не было

7. У Пляхаўшчыне гарыць нешта

8. Восеньскія колеры. На той момант залатая пара, у прынцыпе, ужо пачала паціху сыходзіць, але фарбаў у той дзень мне яшчэ хапіла

9. Хутка дакаціў да досыць буйной вёскі Сялец. Галоўная архітэктурная цікавостка - касцёл св.Аляксея (1912 г.)

10.

11. А ўжо ў самым цэнтры вёскі стаіць праваслаўная Успенская царква (1865-70 гг.)

12.

13. А гэта ўжо старыя каталіцкія могілкі

14. Капліца святога Лаўрэнтыя

15. Адчыненая, можна ўвайсці ўсярэдзіну

Яшчэ пара кіламетраў на поўнач ад вёскі - і я прыехаў да вадасховішча Сялец. Заснавана яно не так ужо і даўно, у 1985 годзе. Мэты заснавання: рыбгаспадарка, меліярацыя, рэкрэацыя

16. Каналізаваная тут рэчка Ясельда ў якасці вадаспуска вадасховішча

17. Шайтан-гідратэхніка

18. Вадасховішча вялікае (плошча 20,7 кв.км, глыбіня да 5,4 м). І гэта яшчэ толькі адна яго палова, якая ўяўляе сабой непасрэдна воднае люстэрка

19. Рыбакоў там была процьма

20. Сабешка

21. І роварфотка

22. Плаціна (даволі доўгая; згодна з дадзенымі Вікіпедыі, даўжынёй яна на 4,3 км - сам не вымяраў, але каціў там досыць паганай гравійкай доўга) падзяляе вадасховішча на дзве часткі. Па другі бок ад воднага люстэрка знаходзіцца шахматная дошка-сетка сажалак рыбгаса "Сялец"

23. Вада (напэўна, пасля сухіх вясны, лета і восені; а можа тут і сапраўды сталыя праблемы з узроўнем вады) трошкі адыйшла ад берагоў і адчыніла ўбягаючую ўсярэдзіну возера касу-паўвыспу

24. Тут жыў Спанч Боб :)

25. Да канца касы не дайшоў, бо там багна ўжо пачалася

26. Яшчэ адзін вадаскід вадасховішча, пазначаны на мапе як рэчка Мацоўка

27.

28.

29. Ну а далей пачаліся лясы. Яны там смачныя

30. Адно задавальненне каціць

31. Асушаныя меліяратарамі (магчыма, падчас будаўніцтва вадасховішча) балоты

32. На ўскраіне леса знайшлася вышка

33. Залез наверх, але ўсярэдзіне нічога цікавага - усё загажана птушыным *даруйце мне маю французкую мову, як кажуць* лайном, а панарамы адтуль асабліва і няма

34. Качу далей, карацей

35. Далей мяне чакала, напэўна, адна з самых маляўнічых лясных дарог на маёй памяці. Да цывілізацыі там мо не 15 кіламетраў, як паказана гэтым знакам, а нават больш, як мне падалося. І ні душы! Адна машына на ўсі кіламетры, і тое ўжо пад самы канец, недалёка ад цывілізацыі

36. Дарога гэтая спачатку доўга ідзе проста на ўсход, а потым пачынае пятляць, агінаючы торфараспрацоўкі "Стубла" торфапрадпрыемства "Бярозаўскае"

37. Зусім блізка на поўначы хадзілі хмары, але мяне дажджы таго дня ніяк не закранулі - пашансавала!

38. Лес там шыкоўны

39.

40.

41. Рэчка Орля ў выглядзе ляснога балота

42. Дзесьці блізка да дарогі тут праходзіць лясная вузкакалейка, што звязвае тарфянікі "Стубла" з торфапрадпрыемствам у Няхачаве

43. Пераезды тут цывілізаваныя - усё як мае быць, хоць гэта ўжо нават і не траса, а проста лясная дарожка, на якую я вырашыў звярнуць

44. Крыху далей - яшчэ адзін пераезд

45.

46. І трэці (так, сонца на некаторы час схавалася)

Потым мая дарога і вузкакалейка пайшлі ў розныя бакі

47. Даліна рэчкі Фядоскі. Цывілізацыя тут ужо зусім блізка

48. Што за "Царь Славы" і да чаго тут гады 1613-2013?

49. Ужо трактар у полі працуе. Лясная дарога амаль скончылася

50. Апошні кіламетр, а за лесам ужо і Белавічы

51. Лясніцтва. Дзесьці ў лясах пераехаў мяжу раёнаў, то бок я ўжо ў Івацэвіцкім раёне

52. Тут ёсць міні-дэндрапарк - нейкая традыцыя для лясгаса Івацэвіччыны, напэўна, бо бачу такое тут ужо не першы раз

53. Буслінае гняздо на помніку

54. Цэнтр вёскі

55. Драўляная царква св.Іллі ажно 1773 года, са званіцай

56.

57.

58. За Белавічамі ненадоўга пайшлі "чароўныя" суровыя беларускія гравійкі

59. Крыжаўзвіжанская царква ў Гошчаве хоць і старая (1838 г.), але сучаснымі ганьба-рэстаўратарамі загубленая да стану нецікавасці. Добра што цыбуліны залатыя не паставілі, але і да гэтага мо справа дойдзе, не непакойцеся :)

60. Івацэвічы залівае - а мне ў якім дзясятку кіламетраў сонейка свеціць :)

61. А вось і той самы торфазаводзік. Фініш ужо блізка

62. Станцыя Косава-Палескае ў Няхачаве (да самога Косава тут які дзясятак кіламетраў). Тут каларытны вакзальчык, пабудаваны, як адразу бачна, за польскім часам. Раней выглядаў яшчэ больш каларытна, але і сюды дайшлі кіпцюры ганьба-еўрарэмонта-рэстаўратараў Белчыгункі, з іх чырвонымі металічнымі дахамі і ружовымі лайнафарбамі

63. Да бліжэйшай электрычкі на Баранавічы заставаліся дзве гадзіны, таму я пакаціў вывучаць ваколіцы і цікавосткі. Будынак паштовай станцыі 19 ст. у добрым стане

64. Зараз тут гламурны турысцка-забаўляльны комплекс з гатэлем і "ТрактирЪ"-ам (хто б растлумачыў усім уладальнікам такіх "ТрактирЪ"-аў, што гэтыя іх "яці" і цвёрдыя знакі ў назвах - гэта не "старорусскій стіль", а бязгусціца; але ж усё роўна не зразумеюць)

65. Вайсковыя могілкі 1-й сусветнай вайны

66. Крыху за станцыяй у лесе знаходзіцца пасёлак Зялёны Бор

67. Тут жывуць газавікі (а мо і вайскоўцы - не ведаю дакладна, бо чаму інакш пасёлак у лесе хаваць?)

68. Пасёлак дагледжаны

69. Трошкі інфраструктуры для адпачынку. Кавярня была зачыненая на спецабслугоўванне, што пры мне раззлавала пару падыйшоўшых сюды мясцовых алканаўтаў

70. Вярнуўся на станцыю, але ўсё роўна часу да цягніка яшчэ многа

71. Сонца паціху заходзіць

72. А вось і мая электрычка Брэст-Баранавічы

Вынікова каля 75 кіламетраў дыстанцыі. Мне, у прынцыпе, хапіла

Дзякуй за ўвагу!