November 16, 2018

І зноў паўднёвыя ўзгоркі Наваградскага ўзвышша: Крошын-Гарадзішча-Моўчадзь

У выходны дзень 7 лістапада вырашыў зрабіць невялікую рэвізію паўночнай часткі Баранавіцкага раёна, з наведваннем кіпы досыць вядомых і "баянных" кропак. Асфальту было нямнога (але і трэшу таксама не было); дарогі былі досыць цікавыя, а на поўначы раёна яшчэ і радавалі краявіды паўднёвай часткі Наваградскага ўзвышша. Карацей, пісаць нямнога, тут больш паказваць фотачкі

64.JPG © elgatomarinero.iMGSRC.RU

Трэк, напісаны пасля паездкі па памяці:

Спасылкай: https://www.gpsies.com/map.do?fileId=whysrcniipuwtsvk

1. Каб не марнаваць час на выезд з горада, вырашыў пад'ехаць пару станцый мінскай электрычкай да Крошына. Ураніцы надвор'е не ладзілася. На Палескі вакзал ехаў пад дажджом. На вакзале быў яшчэ зацемна, таму спецыяльна прапусціў электрычку на 7.40 і паехаў наступнай, каб потым у цемры пад дажджом не катацца. Але калі прыехаў у Крошын, дождж ужо прайшоў, хоць і было пахмура (як і большую частку гэтага дня потым)

2. У Крошыне весела

3. Адразу бачна - свята!

4. Браты-блізняты стаяць у радок

5. Крошынскі касцёл Божага Цела. Усярэдзіне вісіць жырандоля аўтарства Паўлюка Багрыма - самага вядомага жыхара Крошына, які, як лічыцца, мог бы быць беларускім Міцкевічам альбо Тарасама Шаўчэнкам, але творы ягоныя, якрамя хрэстаматыйнага "Заграй жа, хлопча малы...", не захаваліся (праўда, некаторыя гісторыкі-даследчыкі адкажуць на гэта, што нібыта хутчэй за ўсё быў ён малаграматным кавалём, скончыўшым толькі школу пры касцёле, ніякіх сшыткаў з вершамі не было, а верш пра "Хлопча" увогуле не ягонага аўтарства - але гэта ўжо асобная тэма для спецыялістаў). Нажаль, касцёл у той дзень зачынены, таму ўсярэдзіну патрапіць мне не атрымалася (але раней я там быў і жырандолю бачыў - нажаль, не знаходжу ў сабе на кампутары фота адтуль)

6. Недалёка ад касцёла працякае зусім маладая яшчэ Шчара

7. А гэта ўжо сажалка ў Мялехавічах

8. Антураж большай часткі дня быў прыкладна такі

9. За вёскай Старыя Войкавічы знаходзіцца, на мой погляд, адна з самых цікавых лакацый Баранавіцкага раёна. Тут і помнік загінуўшым падчас Першай сусветнай вайны (на ОСМ ён чамусьці памылкова пазначаны як помнік загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай)

10. І пераезд праз вузкакалейку, што вядзе ад торфапрадпрыемства ў Кастрычніцкім да торфабазы "Карытна"

11. І каналізаваная Шчара, якая тут не тое што маладая - зусім амаль у стане немаўляткі

12. Ну, і знакамітыя "Тры крыжы"

13. Палякі малайцы, памятаюць сваю гісторыю. Будзь як палякі! :)

14. А ў лесе побач мілітарысцкія "закінуткі" - фронт Першай сусветнай жа тут быў

15. Трошкі польскай мовы ў лясах Беларусі (спецыяльна для ak1961)

16. Часу было многа, таму вырашыў трошкі патрэшыць у тарфянікі ўздоўж вузкакалейкі. Спачатку ішоў пехатой, але потым зразумеў, што ледзь бачнай сцежкай ўздоўж рэек можна, хоць і павольна, большую частку часу ехаць

17. На тарфяніках весела. Толькі Сабакі Баскервіляў для антуражу не хапае

18. Закінуты мосцік. Паламаная драўляная лесвіца паказвае, што калісьці не так даўно гэтым мастом нават хтосьці карыстаўся, але куды яна там вядзе - невядома, на спадарожнікавай мапе той бок канала выглядае адрэзаным ад "вялікай зямлі" востравам

19. Ужо і фініш бачны (дзве "кропкі" над каналам удалечыні, на фоне лесу - гэта мост, які звязвае тарфянікі з зямлёй з таго боку)

20. Ну і напрыканцы - куточак Ісландыі (ці "пустачы Смаўга") ў беларускай глухамані

21. Далей ужо ідуць тарфянікі, дзе распрацоўка ідзе менавіта зараз. Вясной мне нават пашчасціла сустрэць на пераездзе з фота №9 цягнічок. Менавіта гэта фота зроблена ўжо калі я выехаў на звычайную дарогу, з некаторай адлегласці. Вось цёмныя "горы" у полі перад лесам (даруйце, лепш фота няма, бо зум на фоціку летам памёр - нават гэты кадр атрымаўся шляхам рэзкі "вялікага" кадра) - гэта і ёсць торф

22. Чым больш на поўнач - тым цікавейшыя краявіды, бо Наваградскае ўзвышша набліжаецца

23. Чаго чаго, а ДОТаў на лініі былога фронту Першай сусветнай хапае

24. Яшчэ да палудня даехаў да вадасховішча Кутаўшчына на галоўнай рацэ Наваградскага ўзвышша - Сэрвачы

25. Хацеў прысесці дзе-небудзь на дамбе і перакусіць, але зручныя месцы былі альбо занятыя рыбакамі, альбо паблізу тусаваліся мясцовыя оркі-алканаўты (з таго боку дамбы - досыць жывы і цывілізаваны пасёлак Савецкі), таму прыйшлося перабірацца крыху далей

26. Мясцовы трафік

27. А гэта ўжо вёска Кутаўшчына. Яна невялікая, але прабіраўся доўга, бо мнагавата непрывязаных сабакевічаў па вёсцы бегала

28. Вярхоўе вадасховішча

29. Наваградчына (хоць тэрытарыяльна гэта і Баранавіцкі раён, але будзем ужо называць гэтыя мясціны менавіта так), як водзіцца, край файных брукаванак. На фота - вёска Пруды, падзеленая зараз вадасховішчам на дзве часткі, наколькі я зразумеў

30. А гэта ўжо Ясенец, невялічкі мосцік праз Сэрвач, тут ужо бягучую сваім сапраўдным рэчышчам. Тут я ледзь з сваім роварам, перацягваючы яго, не паляцеў у ваду - адна з дошак ужо ў мяне пад нагой амаль перавярнулася, але пашанцавала ўтрымацца

31. А крыху збоку находзіцца брод для аўтамабіляў (заезд на іншы бераг з гэтага месца не бачны, бо дарога менавіта ў рацэ крыху паварочвае, і заезд знаходзіцца парай метраў вышэй па рацэ)

32. Баранавіцкія раварысты (ці проста людзі, ведаючыя гэтую мясцовасць) ўжо мо здагадаліся, куды менавіта я паехаў далей :)

33. Афіцыйна гэтае месца завецца крыніцай "Ясенец", мясцовыя завуць яго "Кіпятак" (націск на літары І), турысты прыдумалі яму паэтычна-рамантычную назву "Беларускі гейзер". Гейзер не гейзер, але там і сапраўды вадзічка з зямлі пад ціскам прышпільненька выходзіць

34. Далей вадзічка спускаецца да Сэрвачы своеасаблівым каньёнам, але ніжэй усё было завалена дрэвамі, таму далёка я не прабраўся

35. У вадзе многа жалеза

36. Бульк

І як гэта ўсё выглядае ўжывую (дарэчы, крыніца ўзімку не замярзае, бо там увесь год стала тэмпература вады 7-9 градусаў)