June 14, 2019

Лясное ўратаванне ад спёкі

Пакуль тэмпература на вуліцы ўдзень пераскоквае за 30 градусаў (ды і ўвечары не дужа апускаецца), самы лепшы спосаб схавацца ад гэтай гарадской спякоты - гэта пакатацца цяністымі лясамі, якіх на захад ад Баранавічаў хапае

01. Даўно і добра знаёмы мосцік праз Мышанку, быў у маіх артыкулах тут ужо не аднойчы

02. Пясочкі

03. Добрая яшчэ ў мінулым годзе дарога зарастае

04. Пераязджаю асфальтавую дарогу са Светлага на Лесіна

05. Добрая грунтовая дарога да лясных лецішчаў

06.

07. Такой дарогай каціў і каціў бы не адзін дзясятак кіламетраў

08. Тут павярнуў назад - і ўпэўнены, што правільна зрабіў. Але яшчэ ў мінулым годзе летам тут была добрая дарога

09. Альтэрнатыўная дарога таксама хутка стала ледзь бачнай сцежкай праз высокую траву, але яна хаця б існавала

10. Так падабаўшаяся мне мінулым летам дарога паціху памерае - а ўсё таму, што амаль на самым пачатку яна перакрытая паваленым дрэвам

11. Выязджаў левай дарогай, правая (вядучая прама са Светлага) дарога жывая - прыйдзецца катацца ёй, хоць яна мне і менш падабалася

12. На ўсіх мапах пазначана, што ў гэтай нізіне павінна цекчы рэчка Навасадка, але ніякай рэчкі, як бачыце, тут няма

13. Нарэшце, трошкі адкрытай прасторы, на якой ад мяне часова (да наступнага лесу) адсталі хмаркі мух і аваднёў, дагэтуль у лесе добра матываваўшых мяне каціць наперад і не прыпыняцца

14.

15. Лес

16. Жвір

17. Яшчэ адзін лясок

18.

19. Шлях зачынены

20. Некалькі асфальтавых кіламетраў пад наглядам Луны на самым фінішы

21. Фініш у Лясной. Адсюль - вечаровай электрычкай на Баранавічы

22. Захад сонца быў прыгожы