August 21, 2019

Жнівеньская вечаровая катанка на Моўчадзь

Хаця б раз за летні сезон скатацца ўвечары ўзгоркамі паўночнай часткі Баранавіцкага раёна да Моўчадзі - файная традыцыя, не стаў прыпыняць я яе і зараз, у адзін цёплы жнівеньскі вечар. Трошкі тэксту і фотаздымкаў пад катам

Страва:

1. Выязджаў трошкі пазней чым планаваў, таму спачатку каціў хуценька. Міма п.п.Лакаматыўнае Дэпо...

2. І старых дамоў чыгуначнікаў

3. Вуліца Старавіленская. Цікава, што нягледзячы на такую "гістарычную" назву, што больш падыходзіць якой-небудзь вуліцы гістарычнага цэнтра старога горада, знаходзіцца яна ў новым раёне аднапавярховых прыватных дамоў

4. Нарэшце за горадам. Козлік у Казлякевічах

5. Баранавічы выглядваюць

6. Уздоўж рэйкаў разабранай(?) чыгункі з Казлякевічаў на Баранавічы-Паўночныя

7.

8. І цяжкаватая жвіроўка ад Дамашэвічаў на Маляроўшчыну

9. Баранавічы так проста не адпускаюць

10. І да ляснога масіва Маляроўшчына, што цёмнай масай ўздымаўся наперадзе, адсюль зусім недалёка

11.

12.

13. Сталовіцкія касцёлы (і былы, і сучасны) на гарызонце

14. Фотаздымкаў з Маляроўшчыны нармалёвых няма, бо паўночнай часткай раёна паўтары гадзіны таму прайшоў дождж, у лесе было вільготна, а шкло на маім фоціку такога не любіць, нажаль. Дарога праз лес... Ну, яна хаця б была. Што цікава, самы трэш быў спачатку і ў самым канцы - нібыта лес спачатку не хацеў пускаць да сябе, а потым - адпускаць

15. Паласа з перашкодамі

16.

17. Некалькі кіламетраў у сярэдзіне леса кацілася не хутка, але адносна камфортна

18. Хоць і не без перашкод

19. Туды

20. Нарэшце, свабода

21. Захад сонца ўсё бліжэй

22.

23. Выехаўшы да цывілізацыі, перакусіў прызавой шакаладкай з колай, далей да самага фініша будуць у асноўным нармалёвыя і хуткія дарогі

24.

25. Доўга каціў Гірмантоўцамі, потым звярнуў на поўнач, у бок Застарыні. За Гірмантоўцамі - Мышанка ў стане немаўляткі

26. Ці то камбайн на полі на ноч пакінулі, ці то ён проста там зламаўся

27. Дзякуючы ўсё таму ж дажджу пясчаныя сцежкі праязджаліся хутка

28. Некалькі кіламетраў асфальту пад Застарынню і да Сенічанятаў

29. Ваколіцы Застарыні

30. 21:03, захад сонца, 40 кіламетраў. Застаўся яшчэ дзясятак

31. Паколькі ўначы мой фоцік нармалёва фатаграфуе толькі калі яго зафіксаваць на роўнай паверхні, а часу ў мяне на такія вольнасці не было (бо хацеў як мага больш да самай цемры праехаць) і фатаграфаваў я ў рэжыме "прыпыніўся-клацнуў-пакаціў далей", то далей фотачкі будуць размытыя. Вось якраз тут толькі што сонейка зайшло

32. Паміж Сенічанятамі і Соргавічамі - маляўнічыя ўзгоркі. Гэтым месцам я мінулым разам праехаў у лістападзе, зараз - летам, але позна ўвечары. Трэба абавязкова пабываць на гэтай кропцы летнім сонечным днём

33.

34. У Соргавічы ўязджаў ужо ў цемры і ў кампаніі Месяца і свайго ліхтарыка

35. Засыпаная жвірам соргавіцкая брукаванка

36. У Моўчадзі быў туман, праз які прабіваліся ліхтары на чыгуначным прыпынку

37. Усё, фініш, яшчэ паўгадзіны цягніка чакаць