October 9, 2019

Як я катаўся на іншы канец Баранавічаў праз Ляхавіцкі раён

Пакуль за акном восень і дажджы, трошкі падражнюся летнімі фотаздымкамі. Перадгісторыя ў нас сёння такая: у адзін добры чэрвеньскі вечар мне трэба было скатацца на іншы канец горада, каб пакарміць котку. Але ж, я вырашыў зрабіць з гэтага працяглую вечаровую катанку і праехаць праз суседні раён :) А што з гэтага выйшла - за гэтым, калі ласка, пад кат

01. Выязджаю міма мэблевай фабрыкі "Дыпрыз", дзе практычна напярэдадні перад паездкай здарыўся вялікі пажар ледзь не на цэлыя суткі, вось менавіта ў гэтым будынку (а яшчэ напрыканцы лета на тэрыторыі гэтай фабрыкі адчынілі заапарк з яноцікамі, лісічкамі і іншымі жывёламі, які я яшчэ так і не наведаў, нажаль)

02. Дарэчы, як гэты пажар выглядаў з акна майго дома

03. Пясчаныя летнія спякотныя сцежкі ўжо за горадам. Зараз там, канешне ж, восеньская хлюпота і лужыны

04. На пад'ездзе да мутвіцкіх тарфянікаў - традыцыйны дрэннапраязджаемы кавалачак суцэльнага пяску на пару соцен метраў

05. Напужаў там лісічку

06.

07. Торфараспрацоўкі тут ужо зачыненыя

08. Тэхніка

09. Вузкакалейка, пабудаваная ў пачатку 2010х, ужо разабраная

10. Пасля Мутвіцкага поля пакаціў менавіта ў сам цяпер ужо былы пасёлак тарфянікаў - вёску Кабушкіна. Хаця яна і знаходзіцца зусім недалёка ад майго дома, тут я яшчэ ніколі не быў

11. Торфапрадпрыемства мясцовае зачынена, чым жывуць мясцовыя жыхары зараз - не ведаю

12. Наколькі я разумею, былое дэпо

13. Скатаўся і да закінутага будынка торфазавода. Там - сапраўдны тарфяны "Сталкер"

14.

15.

16.

17. Вялікія непралазныя палі былых тарфянікаў, цягнучыяся адсюль ажно да адрэзка чыгункі паміж вёскай Русіна
і лецішчамі ў раёне чыгуначнага прыпынка "Шчара"

18. Вяртаюся ў вёску

19. Рэйкі знятыя і складзеныя на мяжы Кабушкіна

20. Былы пераезд праз вузкакалейку па дарозе ў бок вёскі Вадзяціна

21. Тут таксама чугункі ўжо няма, канешне ж

22. Спачатку дарога пайшла проста праз поле, што ўжо магло намякаць, што нічога добрага наперадзе няма

23. Каналізаваны па самае мяў-мяў прыток Шчары - рэчка Мутвіца

24.

25. За Мутвіцай было трошкі трэшу - сцежка-сінглтрэк, вядучая праз сапраўдныя джунглі крапівы і баршчэўніка (хто там нядаўна пісаў, што беларусы малайцы, бо перамаглі гэтую брыдоту?). Фотаздымак зрабіў ужо бліжэй да фініша, бо большую частку там яшчэ і лёталі камарыныя хмаркі, не даючыя нават прыпыніцца, на гэтым фотаздымку асаблівага трэшу і не бачна, але паверце мне, што перад гэтым было вельмі жорстка!

26.

27. Больш-менш якасная дарога пачалася ўжо толькі перад Вадзяцінам

28. У Вадзяціне пафатаграфаваў трошкі хаткі

29.

30. Вечар

31. Дзень той быў спякотны, але дзесьці ў гэты час спякота адступіла і змянілася на прыемную вечаровую прахалоду

32.

33. Рэчка Шчара

34. Праехаў праз Петухоўшчыну. Далей час рухацца ў бок Баранавічаў, бо котка ж галодная і сумуе :)

35. Чыгуначны прыпынак "Петухоўшчына"

36. Насустрач сонцу

37. Перакусіў каля прыпынка "Федзюкі"

38. Сам прыпынак

39. Быў план далей ехаць Літоўскім лесам, але праз тое, што хуценька вечарэла, вырашыў палявымі жвіроўкамі каціць у бок Дарава і адтуль ляцець на Баранавічы ляхавіцкай трасай

40. Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі паміж Даравым і Літвой

41. Далей быў нічым не цікавы хуткасны перагон ад Літвы да ўсходняй ускраіны горада. У Баранавічах пабачыў, што з усходу надыходзіць хмара

42. Ну і хопіць на сёння

43. Ды і котка пакормленая :)

Дзякуй за ўвагу!