November 5, 2019

Дзяржынскія "горы"

Ніякіх гор у Беларусі, канешне ж, няма (нашу краіну нават часам называюць "адзінай краінай Эўропы без гор і мора" - але аўтар такога выказвання яўна забыўся пра існаванне Малдовы), але ўзвышшы ёсць, і самае высокае з іх - Мінскае. Дарогамі паўднёва-заходняй часткі гэтага ўзвышша я і праехаўся ў суботу 19 кастрычніка, наведаўшы адным маршрутам дзве з трох найвышэйшых "гор" краіны (а якія яны на самой справе "горы" - тут ужо вы самі пабачыце далей)

01. На старт закідваўся электрычкай Баранавічы-Мінск да станцыі Коласава

02. Пакуль яшчэ не зусім светла, скатаўся на поўдзень ад чыгункі, да пасёлка Новаколасава. У пасёлку знаходзіцца вайсковая частка №25819; то бок, гэта вайсковы гарадок. Як бачыце, нават новы дом ёсць (але толькі адзін)

03. У астатнім выгляд пасёлка нагадвае, напэўна, дзясяткі падобных "ваенгарадкоў" на тэрыторыі былога СССР

04.

05.

06.

07. Пасялковы стадыён

08. Вяртаюся ў Коласава і лесам рухаюся на поўнач, хутка даехаўшы да даліны рэчкі Ячанкі (УПД. Ячонкі, як падказвае ў каментарыях nord_ursus)

09. За Ячанкай рухаюся на паўночны ўсход, у бок вёскі Засулле

10. Фарбы восеньскай раніцы

11. У нізінах - туман

12.

13. Царква Іаана Папярэдніка ў Засуллі

14. За Засуллем дарогай Н8246 паехаў на Рубяжэвічы. Дзесьці тут пачаўся "уверх-уніз", які далей суправаджаў мяне увесь дзень - праўда, пакуль што рэльеф быў больш-менш лагодным

15. Праз паўтары дзясяткі кіламетраў даволі нуднай катанкі нарэшце пабачыў наперадзе вежы рубяжэвіцкага касцёла

16.

17. Рубяжэвічы - вёска вялікая і жывая

18. Праваслаўная царква Мікалая Цудатворцы

19.

20. Аўтобусы ёсць

21. Будынак пошты

22. Стогадовы

23. Галоўная цікавостка Рубяжэвічаў - касцёл святога Іёсіфа

24.

25.

26. Нават патрапіў усярэдзіну, на што мне звычайна не вельмі шансуе

27.

28.

29.

30.

31.

32.

33. За Рубяжэвічамі ненадоўга зазірнуў у Дзяржынскі раён

34. Дарога там пагоршылася

35. А вяла яна да досыць вядомага турыстычнага комплекса "Панскі маёнтак Сула" (хаця апошнім часам я часцей бачу варыянт "Парк гісторыі Сула", што знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы на берагах аднайменнай рэчцы на мяжы Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Комплекс займае былую сядзібу Ленскіх, хаця, наколькі я разумею, акрамя гістарычных будынкаў хапае там і новабуду

36. Сам комплекс, ахвотна веру, файны, прыгожы і гламурны, але проста ўваход туды каштуе 10 рублёў - з улікам таго, што з роварам усярэдзіну ўсё роўна нельга, ды й не планаваў я тут доўга затрымлівацца, то гэтых грошаў я пашкадаваў...

37. Таму і глядзеў на комплекс "з галёркі", аб'язджаючы яго жвіроўкай

38. На самой справе і з дарогі здалёк уяўленне аб гэтым месцы атрымаць можна, бо ўсё добра праглядваецца (зараз мяне прачытаюць уладары і ўсі форткі пазачыняюць, бо гэты кадр я рабіў ужо фактычна стоячы на тэрыторыі музея і не здзівіўся б, калі б я прайшоў далей, да самой турыстычнай зоны, і ніхто б мяне не прыпыніў)

39.

40. Вось хіба што сядзібны будынак (не арыгінальны, дарэчы, а адноўлены ўжо ў 2010я гады) толькі са спіны так пабачыш

41. Ёсць тут недалёка і свой аэрадромчык

42.

43. Некалькі кіламетраў глухаманямі...

44. ...якія раптам нейкім цудам прывялі мяне ў Літву

45. Летувос фермас

46. Летувос велосіпедас

47. Летувос озерас

48. Летувос коровас

49. Местас для отдыхас летувос молодёжіс

50. Летувос выборас

51. Летувос остановкас

52. Летувос самолётас

Карацей, фігня нейкая гэтая вашая Літва, а яшчэ кажуць - Эўрасаюз там нейкі... Нават візу на ўездзе ніхто не папрасіў...

53. Карацей, вяртаюся ў Беларусь, тут нічым не горш

54. Царква святога Георгія ў Слабодцы

55. Рэльеф паціху становіца трошкі цікавейшым

56. Вадасховішча Сапкоўшчына на ўсё той жа Суле

57.

58. На дамбе

59. Каб не вяртацца на асфальт, на сваю галаву вырашыў аб'ехаць вадасховішча з усходу...

60. А там сцежку вадзічка перагарадзіла. Прычым, вадзічку не абыйсці, бо гэта не абы-якая там лужына, а паўнаварты маленькі прыток Сулы. Прыйшлося здымаць красоўкі і праходзіць струменьчык бродам

61. Потым дарога стала лепшая, але ўжо перад Рудневічамі пераўтварылася ў "каровін праспект", ехаць якім было немагчыма. Карацей, зэканоміў я гэтым аб'ездам возера мо якіх 500 метраў кіламетражу, а часу памарнаваў ледзь не паўгадзіны. Добра, што за Рудневічамі нарэшце выбраўся на асфальт

62. Праз пару вёсачак дарога паціху пайшла ўгару, і вось у выніку - пад'ём на трэцюю па вышыні кропку краіны, гару Дубовую (340 метраў над узроўнем мора)

63. Гара пакрытая лесам, таму ніякіх краявідаў там няма (нават абідна - па маіх уражаннях ад пад'ёму і спуску, над мясцовасю яна добранька ўзвышаецца). Самая вышэйшая кропка ўзгорка - вось за гэтымі дрэвамі

64. Канешне ж, забраўся туды

65. Наверсе сляды чалавечай жыцядзейнасці, і ўвогуле па баках там добра раскапана. Калісьці тут была, дарэчы, ужо не існуючая вёска Дубава

66. Узгорак знаходзіцца практычна на мяжы Стаўбцоўскага і Дзяржынскага раёнаў

67. Далей мяне чакаў доўгі-доўгі спуск, на якім я разагнаўся так, што ўжо па інэрцыі праляцеў яшчэ колькі кіламетраў

68. Яшчэ трошкі глухаманяў, хаця ў прынцыпе мясціны там абжытыя амаль да стану нецікавасці - нібыта Баранавіцкім раёнам катаеш

69.

70.

71.

72. Даехаў да вёскі Якуты

73. Праз поле ад вёскі знаходзіцца экстрым-парк і гарналыжны курорт "Якуцкія горы". Я нават зазірнуў на тэрыторыю, але нічога там цікавага для сябе не знайшоў

74. Таму качу далей

75. Трошкі беларускіх прастораў

76.

77.

78.

79. У Дзяржынскім раёне любяць бетонкі

80. Прыехаў у Скірмантава

81. Вёска цывілізаваная і людная, сюды нават маршруткі з Мінска ўжо даязджаюць

82. У цэнтры

83.

84. А за вёскай - чарговы пад'ём, які прыводзіць мяне да найвышэйшай кропкі краіны - гары Дзяржынскай (гістарычная назва - Святая), 345 метраў над узроўнем мора. Па некаторых звестках з інтэрнета гэта нібыта самы вялікі марэнны ўзгорак у Эўропе (пры гэтым пад узгоркам разумеецца, канешне ж, уся гара, а не вось гэтая вось традыцыйна выклікаючая многа жартаў сярод наведвальнікаў насыпаная бандура, на якой гэты знак стаіць)

85. Краявідаў з гары няма, бо з трох бакоў тут дрэвы, з чацвёртага - МТП мясцовага каласа. У большасці эўрапейкіх краін на такой кропцы паставілі бы аглядавую вышку, але тут ніхто такога рабіць не будзе, бо за лесам у вайскоўцаў нейкі радар стаіць

86. Дарэчы, у інтэрнэце (у прыватнасці, на форуме "Глобуса Беларусі") натыкаўся на спрэчкі з нагоды таго, што на самой справе вышэйшая кропка краіны знаходзіцца не тут, каля дарогі, а трошкі далей, за ляском, каля руінаў на фота ніжэй. Я чэсна скатаўся туды - і ў мяне не ўзнікла ўраджання, што гэтая кропка вышэйшая за "афіцыйную" (некаторыя "даследвальнікі" розніцу ледзь не на пяць метраў ацэньвалі; хаця на самой справе тут нават мо на які метр-два ніжэй)

Фармальна, у тым жа інтэрнеце можна знайсці звесткі і пра тое, што Дзяржынская гара - самая вышэйшая кропка краіны толькі калі ўлічваць узгоркі натуральнага паходзання, з улікам штучных жа яна нават у тройку не ўваходзіць, бо вышэйшыя за яе і гара гарналыжнага курорта "Сілічы" (фармальна нібыта з'яўляючаяся зараз вышэйшай кропкай краіны з вышынёй, зусім нямнога не даходзячай да 400 метраў; хацеў спасылку на крыніцу дадаць, але нешта ўжо зараз не знаходжу), і штучны ўзгорак у "Якуцкіх гарах", і нават штучны капец усё таго ж радара, што знаходзіцца побач з Дзяржынскай гарой

87. Ну вось практычна і ўся праграма на сёння, можна ехаць на фінішную кропку. Дарогу Н8243 цяжка было назваць лёгкай праз хвалісты рэльеф і інтэнсіўны рух (адзін раз прыйшлося прыпыніцца на ўзгорку, каб даць раз'ехацца двум машынм, бо дарога там нешырокая), але на трасе Р65 (Возера-Дзяржынск-Заслаўе) каціць стала лягчэй. На фотаздымку - крама ў Вертніках

88. Кіламетраў пяць да фінішу

89. Дарога нялёгкая

90. Апошняя вёска (завецца яна, канешне ж, не Манул, а Чырвоная Звена; а "Манул" - гэта назва аграсядзібы)

91. Апошні пад'ём

92. Вечар

Хопіць на сёння. Дзякуй за ўвагу!