December 19, 2019

Серпухаў - ч.2

ПАПЯРЭДНЯЯ ЧАСТКА

У кагосьці з расійскіх ЖЖ-блогераў (не памятаю ўжо ў каго) я бачыў такі эпітэт, што Серпухаў - гэта нібыта "другі за цікавасцю горад Падмаскоўя пасля Каломны". У Каломне я ўжо быў, калі не памыляюся, тры гады таму і магу ўпэўнена казаць, што Серпухаў мне падабаецца значна больш. Мо і дзякуючы сваёй, гэтак казаць, "непапсовасці" і "негламурнасці" - не ведаю тут ужо. У мінулай частцы я прыпыніўся на плошчы Леніна і распавёў, што ў той момант нарэшце выйшла сонца (вы і самі мо заўважылі, што першая частка майго распавядання была нейкая змрочненькая). Далей яно не заходзіла ўжо рэшту дня, таму другая частка будзе больш "каляровай" і пазітыўнай.

01. Перакусіўшы шакаладкай і сокам, набытымі ў краме на плошчы, трошкі пахадзіў суседнімі вуліцамі

02. Архітэктурнай даўніны ў цэнтры Серпухава многа, але стан вы самі бачыце...

03. Потым рушыў на поўдзень

04.

05.

06. Прынарскі парк з роварнымі сцежкамі і альтанкамі на беразе ракі, занятымі адпачываючымі (фатаграфаваць альтанкі не стаў, бо там у любым выпадку нейкія кампаніі ў кадр патрапілі б). У той дзень гэта было, напэўна, самае люднае месца горада. Шэрыя кропачкі на фоне неба на фотаздымку - гэта столькі там лётала дробнай надакучлівай машкары (але бухаць сядзячым у альтанках яна, відавочна, не перашкаджала)

07. Хіба што фотачку гадзінніка трымайце

08. Нара, у прынцыпе, рэчка невялікая, але тут яна добра разліваецца

09. І чысцінёй усё гэтак жа не ўражвае

10. А ўся справа ў тым, што тут раку трымае досыць высокая дамба. Фатаграфаваць яе мне, нажаль, давялося супраць сонца, якое ў той час ужо паціху ішло на захад да гарызонта. На дамбе многа бруду і дрэваў, і ў мінулым годзе, як мне распавяла разгаварыўшаяся тут кабета з сабачкам, яе ўжо капітальна чысцілі. Нейкі рыбак, як бачна на фота, лавіў рыбу прама ўнізе пасярэдзіне патоку

11. Унізе Нара звужваецца

12.

13. Наверсе - будынкі мужчынскага Высоцкага манастыра, заснаванага ў 14 стагоддзі (адзін са старэйшых манастыраў Русі) Сергіем Раданежскім

14. Каля манастыра - невялічкая ферма з бабрамі (зразумела ж, каля агароджы тут был натоўп мам-бабуляў з дзеткамі). УПД. У каментарах выпраўляюць мяне, генія біялогіі, што гэта не бабры, а нутрыі :)

15.

16.

17.

18. Манастыр у гэты час быў ужо зачынены

19. Але мяне ў любым выпадку значна больш цікавіла файная аглядная пляцоўка, што знаходзіцца на тэрасе каля ўваходу ў манастыр

20. Мікалаеўскі сабор, які я ўжо паказваў зблізку ў папярэдняй частцы

21.

22.

23.

24.

25. На правым беразе Нары таксама ўдалечыні бачныя нейкія храмавыя вежы і купалы. Калі не памыляюся, гэта яшчэ адзін старадаўні серпухаўскі манастыр - Уладычыцкі (жаночы; заснаваны таксама недзе ў 14 стагоддзі), дайсці да якога мне зусім не хапала часу

26. Нафоткаўшы на гэтай пляцоўцы прыкладна сотку кадраў (з якіх потым усё роўна штук 70 паляцела ў сметніцу яшчэ да апрацоўкі), рушыў далей уздоўж сцен манастыра

27.

28.

29. Нейкай зусім непрыгляднай ускраінай Серпухава выйшаў на добрую і прамую дарогу праз шырокае сонечнае поле. Часам на поўдзень міма мяне праляталі аўтамабілі, а ў самім полі там-сям лазілі парамі-тройкамі гараджане з фотаапаратамі і тэлефонамі, робячыя сабе тут фотасесіі ў траве і кветачках

30. Над полем, нібыта субмарына ў стэпу, уздымалася аграмадная маставая канструкцыя. Гэта чыгуначны мост праз Аку, да якой я якраз і рушыў

31. Бераг ракі сустрэў мяне сметнікам рознага металалому, які яе водамі, відавочна, калісьці плаваў

32.

33.

34.

35. Нарэшце, вадзічка бачная. Дарэчы, выйшаў я якраз да сутокі Нары з Акой, таму водная паверхня да мыса - гэта яшчэ Нара

36. Металалом, які яшчэ плавае, але калісьці складзе кампанію ляжачым на беразе старэйшым братам і сёстрам, стаіць тут каля прычала

37.

38. Ака тут ужо шырачэзная, хаця да Волгі пасля Серпухава гэтай вадзе яшчэ плыць і плыць

39. Рыбакі на фоне чыгуначнага маста. Гэтым мастом бегаюць цягнікі з Масквы на Тулу і далей

40.

41.

42. Ужо каля маста наверсе ёсць ратонда з агляднай пляцоўкай, адкуль адчыняецца выдатная панарама на даліну Акі

43.

44. Побач - стары будынак станцыі "Ака" (сам прыпынак зараз, па-мойму, у выглядзе стандартнай платформы з навесам). Першапачаткова я планаваў завіснуць тут на пару гадзін з півам і ежай (па той бок чыгункі яшчэ нібыта і возера нейкае ёсць) і потым пакаціць у Серпухаў вечаровай электрычкай, але гэта было б ужо пасля заходу сонца, а тады (маецца ва ўвазе, падчас планавання паездкі) я яшчэ не ведаў, што мой хостэл не проста ў прыватным сектары, а яшчэ і на вуліцы, на якой ніякага асвятлення няма (праўда, адзначу, што акрамя гэтага ў астатнім увогуле хостэл быў нармалёвы)

45. Сам мост зараз на рамонце, і, відавочна, таму частка ратонды, як і тэрыторыя вакол маста, агароджаная заборам (хаця мо гэтая агароджа і заўсёды там - стратэгічны аб'ект, усёльткі)

46. Ну і, нарэшце, некалькі лепшых фотаздымкаў з яшчэ адной сотні кадраў, якую я тут нарабіў

47. Як і пісаў вышэй, злева Ака, справа - Нара

48.

49. На тым беразе ракі - Мікалаеўская царква ў вёсцы Лук'янава

50. Ад чакання цягніка прыйшлося адмовіцца (я і піва набыць забыў, калі што), таму далей зноў пайшоў у горад пехатой, але ўжо іншай дарогай. Хутка я ўжо ўваходзіў у Серпухаў 2-й Маскоўскай вуліцай

51.

52. Будынак Серпухаўскага гісторыка-мастацкага музея (у арыгінале - дом купчыхі Мараевай, пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя)

53.

54. Зусім побач стаіць яшчэ адзін стары храм - Пакроўская царква

55.

56. Паціху ўжо ішоў да хостэла

57. Нягледзячы на добрае і ўжо практычна летняе надвор'е, цэнтр Серпухава ў той вечар быў практычна пусты - вечар панядзелка, заўтра на працу, усе гараджане дома сядзяць...

58. Помнік А.П.Чэхаву на вуліцы ягонага імя

59. Ёсць недалёка і помнік "Даме з сабачкам"

60. Побач у невялічкай краме набыў сабе сяго-таго на вячэру, але вечар той не мог скончыцца проста так. Дзесьці на поўначы над дамамі ўздымаўся густы чорны дым, а каля Саборнай гары беглі ў яе бок рэдкія гараджане. Ну што ж, уздымуся і я туды - пагляджу, што там за дым такі

61. Пажар недзе у старым будынку нейкага ўжо, як я разумею, не працуючага завода

62.

63.

Усё, хопіць на сёння ўраджанняў, а наступны дзень будзе доўгім - трэба ісці спаць у хостэл. У наступнай частцы я пакажу вам яшчэ адзін гістарычны падмаскоўны гарадок - Тарусу (праўда, там, напэўна, больш Акі будзе, чым самога горада :) )

Дзякуй за ўвагу!