November 18, 2010
"Псевдо-Коряга" — праўдзівая гісторыя пра скрадзены Корч і заблукалых авечак.
Падмяняць назвы — новы беларускі трэнд. Так, нейкае мутнаватае прома-агенцыцтва вырашыла манэтызаваць наш любімы тусовачна-танцавальны брэнд "Коряга". Выклаўшы болт на арганізатараў аррррыгінальнай "Коряги" і сьведама ўводзячы ў зман і музыкаў і запрошаных гледачоў.
Падрабязьней тут: http://skepsys.livejournal.com/146515.html
Давайце абаронім Корч, нашу "Корягу" — унікальную насамрэч зьяву гарманічнага пранікненьня традыцыйнай танцавальнай культуры ў гарадзкое асяродзьде! Калі вам неабыякавая нашая шматгадовая праца, дапамажыце распаўсюду інфармацыі. Дзякуй.