April 8, 2022

Канспект па Лекцыі 0: Як вучыць польскую?

Уступ

Перадусім, калі вы пачынаеце вучыць польскую, вельмі важна вызначыцца з матывацыяй. Варта даць сабе пэўны і дакладны адказ: навошта вам гэта патрэбна?

Калі вам патрэбная польская для зносін, важна зразумець, што зносіны – як слаёны пірог. Існуе розная лексіка і розныя сферы яе ўжывання: жаргонная ў зносінах з сябрамі, размоўная на вуліцы, афіцыйна-дзелавая, тэхнічная і г. д.

Калі мы вывучаем мову, мы выходзім за межа нашага кола зносін і папаўняем свой слоўнікавы запас.

Таму, нам важна атачыць сябе мовай, мова мусіць быць паўсюль: на вуліцы, дома, у школе, ва ўніверсітэце і на працы. Чым болей сфер прымянення, тым лепей.

Але што рабіць, калі нам няма з кім зносіцца? Як мы можам самастойна папаўняць слоўнікавы запас і знаходзіць лексіку з розных крыніц?

Як самастойна вучыць мову?

1. Зразумець сябе

Мы павінны разумець, як нам працаваць з польскай мовай, як мы лепш успрымаем інфармацыю.

Калі мы візуалы, нам лепей чытаць інфармацыю, успрымаць яе ў напісанні. Больш чытайце: газеты, кнігі, рэкламныя банэры і г. д. Намагайцеся самастойна знаходзіць інфармацыю і працаваць з ёй: выпісываць яе і чытаць.

Калі мы аўдыялы, лепей слухаць інфармацыю (музыку ці аўдыя), спрабаваць казаць і слухаць, паўтараць словы ўслых.

Камбінаваны метад. Лепей за ўсё камбінаваць наш падыход у вывучэнні замежнай мовы: і слухаць, і гаварыць, і чытаць адначасова. То бок, мы абіраем аўдыя з нашага канала, знаходзім іх і чытаем у падручніку.

Інструкцыя па матэрыялах

Спярша разгортваеце гэты падручнік (Размоўная польская), слухаеце аўдыя, потым намагаецеся прачытаць самастойна, паўтараючы за лектарам. Праслухоўвайце аўдыя некалькі раз і шмат раз прагаворвайце. Незнаёмыя словы запісвайце, працуючы паводле метаду “3 крокі”. У гэтым падручніку таксама ёсць слоўнік.

Як працаваць з граматыкай

Граматыку варта разумець!

Наогул, вучыць правілы і табліцы зусім не абавязкова. Для граматнага маўлення на польскай дастаткова разумець яе ключавыя прынцыпы.

3 ключавыя прынцыпы граматыкі

1. Прынцып ветлівасці / Zasada grzeczności

Трэба разумець, што польская мова, як і культура, вельмі ветлівая. Гэта выяўляецца, напрыклад, у моўных зваротах:

Proszę pana! (Даруйце, прашу Вас)

Клічны склон: Panie Doktorze, panie Profesorze і г. д. пры звароце да людзей пэўнай прафесіі (кажам замест імя і імя па бацьку).

У некаторых граматычных канструкцыях:

1. У форме загаду:

§  Powinienem – я павінен (абавязак) ja sam lub ktoś powinien, ma obowiązek

§  Trzeba, Jest (mi) potrzebne – мне патрэбна, trzeba to w wojsku, trzeba wykonać rozkaz, патрэбна – у арміі, калі трэба выканаць загад

2. Удобраахвотна-прымушальнайформе:

§  Musieć, muszę – я вымушаны (абавязак), musi to na Rusi, w Polsce – proszę

§  Mieć coś zrobić, mam to zrobić – я абавязваюся гэта зрабіць

3. Ветліва:

§  Należy – належыць, Czy się stoi, czy się leży, 2k ci należy

§  Sugeruję Panu to zrobić – рэкамендавальна падштурхоўваю

2. Прынцып ляноты ці эрганамічнасці польскай мовы

Гэты прынцып прасцей за ўсё патлумачыць так: як прасцей, так і патрэбна! Просты прыклад: палякі любяць усё скарачаць, укладваючы пры гэтым у сказ максімальную колькасць інфармацыі.

Чым карацей – тым лепей

Гэты выраз трапна тлумачыць моўную логіку: калі мы можам што-небудзь выкінуць са сказу – мы выкідваем словы (напрыклад, займеннікі), калі можам што-небудзь скараціць – скарачаем.

Пры гэтым мы ставім на першае месца самыя патрэбныя словы, падкрэсліваючы іх інтанацыйна. Другое слова (займеннік) мы скарачаем, бо яно меней важнае, зразумелае па змоўчанні. Першае слова мае доўгую форму, бо яно галоўнае.

Czy znasz Brad’a Pitt’a?                                    Czy znasz Tomasza Lisa?

Znam (rzeczywiście) go!                                   Jego (akurat) znam

3. Прынцып патрыярхальнасці

Мужчына галоўны! Так можна патлумачыць гэты прынцып. Гэта значыць, што «не мужчына» – не галоўны. А значыць, ён мае другасную, пасіўную ролю.

Мужчына – актыўны, усе астатнія – пасіўныя.

Пры гэтым вінавальны склон (Biernik) выступае ў ролі лакмусавай паперкі, то бок мужчын (ONI) – скланяем (Kogo?), астатніх (ONE) – не (Co?):

Выключэнне! Жанчына з сабакам (ONI). У Польшчы не жанчына гуляе з сабакам, а сабака з жанчынай (сабака – як «мужчына-ахоўнік»: галоўны).

Як правільна працаваць з лексікай?

Па-першае, мы павінны ўмець «правільна гугліць». Гэта спачатку можа быць складаным і зойме ў нас «гадзіну-другую», але пазней нам давядзецца выдаткоўваць на гэта максімум паўгадзіны. Спрабуйце, намагайцеся – і ў вас усё атрымаецца!

Слова мы пішам у google, глядзім першыя спасылкі (słownik pwn i wikisłownik). Там распісана вельмі падрабязна.

Па-другое, калі мы перакладаем, рабіце гэта максімальна даслоўна (калі гэта магчыма). То бок, выраз Należy coś robić, перакладзем як «належыць штосьці рабіць». Гэта магчыма, калі не парушаны сэнс.

Калі сэнс пры перакладзе парушаны, мы падбіраем найбольш блізкае па сэнсе значэнне. Гуглім цэлую фразу, глядзім сферу яе прымянення (кантэкст) і спрабуем знайсці аналаш у беларускай (украінскай ці рускай) мовах. Мы мусім зразумець сэнс, а потым перакласці. Можна таксама пераказаць іншымі словамі, то бок літаратурна.

Асацыятыўна-семантычнае поле

Метад просты, але надта эфектыўны: ён дазваляе авалодаць моўнай логікай і вывучыць мову паглыблена. Метад апісаны у навуковых працах пра семантычную структуру асацыятыўна-семантычных палёў у работах лінгвістаў Ю. Н. Каравулава, А. А. Залеўскай, Ю. М. Гаўрылава.

Калі спрасціць гэты метад, яго можна падаць як

«Правіла 3 крокаў»:

1. Skojarzenia / Ассоциации

Мы падбіраем да слова асацыяцыю, дзякуючы якой запамінаем слова. Асацыяцыі бываюць:

·        Інтуітыўныя – тыя, якія дазваляюць узгадаць значэнне слова: Rządzić – rząd (правительство)

·        Кантэкстуальныя: Kierować – kierować ludźmi, kierownik kieruje pracownikami, mieć władzę (запамінаем слова ў кантэксце, з сітуацыі)

·        Сінанімічныя: мы ведаем сінонім і ягонае значэнне, то бок утвараем сінанімічны рад слоў і асацыяцый:

Konieczność – koniec (канец, фінал, непазбежнасць) – непазбежнае дзеянне, што абавязкова мусіць адбыцца, то бок – абавязак.

To jest konieczne – гэта абавязкова, неабходнае. Аднакарэнныя (але тыя, што кожны раз азначаюць рознае):

Pan Marek poleciał na Malediwy, wam też poleca

Марэк паляцеў на Мальдывы і вам таксама раіць

Такім чынам, у нас з'яўляецца пэўная карцінка: ён туды паляцеў – значыць, мае вопыт. Адпаведна, polecaćраіць з уласнага досведу.

2. Kontekst / Кантэкст

Мы знаходзім або прыдумляем кантэкст, у якім разумеем ці запамінаем слова. Без кантэксту пераклад слова немагчымы, слова існуе толькі ў пэўным сказе! Кантэкст мы прыдумляем самі ці знаходзім у гугле, пра што было вышэй.

Напрыклад, Sugerować (схіляць,намаўляць, раіць).

To jest moja własna sugestia na ten temat. Sugeruję Panu zrobić to (сяброўская парада).

Sugeruję panu pójść do dymisji (я вам раю сысці ў адстаўку – я вас накіроўваю, падштурхоўваю, схіляю да гэтага).

3. Synonimy / Сінонімы

Мы падбіраем сінонімы да кожнага слова. Звычайна, каб знайсці сінонімы, лепей карыстацацца тлумачальным слоўнікам або акадэмічным анлайн-слоўнікам: PWN, wikisłownik.

Намагайцеся запомніць прынамсі 3 сінонімы і кожны зразумець у кантэксце, ствараючы па ланцужку сінанімічныя і асацыятыўныя рады.

Skupić się / сканцэнтравацца

1. Асацыяцыя – kupić (купіць)

Marek idzie na TARGi, żeby coś KUPIĆ, ale nie może się SKUPIĆ, bo jest rozTARGniony.

Marek chce kupić PROSZek, ale nie może się skupić, bo jego uwaga jest rozPROSZona.

Życzę Państwu miłej nauki 😊