Ракеты дзеля міра (падрыхтоўка да мабілізацыі ў БДУІР)
Сабралі для вас слайды з сённяшняй прамыўкі мазгоў у БДУІР з рэакцыямі нашай рэдакцыі.
Прэзентацыю праводзіў начальнік ваеннага факультэта БДУІР, палкоўнік Уладзімір Калягаеў.
Слайд 3 — Адразу ўстаўляюць цытату шклоўскай аглоблі з мовай нянавісці і двайнымі стандартамі. Усе наступныя слайды прасякнутыя двайнымі стандартамі, якія апраўдваюць сабой вайсковую актыўнасць у Беларусі, «прэвентыўныя ўдары» і патэнцыйную мабілізацыю.
Да слайда 4, канечне, ніхто не будзе распавядаць, чаму на межах Беларусі пачалося нарошчванне войскаў. Як Беларусь у 21-м закідвала суседзяў мігрантамі. Як у Беларусі праходзілі вучэнні, і як Беларусь і «усходні сусед» нарошчвалі сваю групоўку войскаў, каб атакаваць Украіну.
Ну і цытату мазаічнага пра тое, што
«Никогда с нашей территории не будут атаковать Украину»
Слайды 5-12 прысвечаны нечаканай пагрозе НАТА, якая была побач з Беларуссю амаль увесь час яе незалежнасці (Польшча ўступіла ў блок з 1999 года, краіны Балтыі — з 2004-га), але пагрозай стала толькі сёння.
Прыводзіцца куча лікаў, сведчанняў аб іх апошняй актыўнасці, але аналізу, чаму яны так сябе паводзяць — няма.
🤔 І праўда, яны ж напэўна Беларусь хочуць захапіць, а не падвышаюць абарону рэгіёну ад пагрозы з усходу, якая пастаянна праводзіць вучэнні на межах і пагражае напасці на Украіну (і ў выніку напала).
Карацей, шмат слайдаў з кучай тэксту, які нібыта сваім грузам павінен вас пераканаць, што пагроза нападу на Беларусь з боку Польшчы і Балтыі — рэальная.
Пра канфрантацыю ЗША і Кітая ўвогуле маўчу — вельмі павярхоўны погляд на адносіны гэтых двух дзяржаў, у якіх найвялікшы тавараабарот у свеце.
У слайд 13 нам паказваюць, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад...
Тут вы павінны пераканацца, што пагроза яшчэ існуе і з паўднёвага напрамку.
Здавалася б, чаму Украіна ўзмацняе межы з Беларуссю...
Слайды 14-16 — наша самае любімае, пра "беланацыстаў". Дарэчы, самыя пачварныя слайды з пункту гледжання афармлення.
Тут бачна, што вайсковыя фармаванні беларусаў за мяжой разглядаюцца як пагроза. Яны нават не адмаўляюць, што баяцца — здзіўляе.
Нават у чарговы раз адрылі труп «Белага Легіёна» — галоўнай "пагрозы" беларускаму рэжыму.
У прынцыпе, на дзіва, грунтоўныя🍉 слайды, але не без выкарыстання мовы варожасці. Галоўны пасыл, аб якім гаворылі падчас паказу іх — што ў 23-м годзе нашы ваяры/террористы пайдуць вызваляць/оккупировать Беларусь/Белоруссию.
Мы можам пазычыць нашым вайсковым фармаванням за мяжой толькі ўдачы і плёну на гэтым шляху, а таксама спадзяемся на падтрымку вайскоўцаў з боку грамадзян Беларусі, бо гэта — ключавы момант, без якога не будзе вызвалення ад рэжыму імперскага халуя.
І апошні слайд, які чамусьці мусіць вас усіх супакоіць, што хоць вакол і ворагі, але «красная армия всех сильней!»
Гэта мы яшчэ не дадалі аўдыязапісы пра тое, як на Данбасе чакалі расею, як украбандэраўцы ледзь не раскрыжавалі хлопчыка на галоўнай плошчы, якая расея малайчына і старэйшы брат і г.д...
На наш погляд, галоўная мэта гэтага мерапрыемства — падрыхтоўка і абгрунтаванне далейшай мабілізацыі ў Беларусі, пад якую, вядома, падпадуць і студэнты.
Пасля прачытання ўсяго гэтага адразу ўзгадваецца неўміручая беларуская класіка ад Ляпісаў з 2010-га года:
Не мабілізацыі!
Смерць імперыям!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Падпісвайцеся на Мірны БДУІР для самых свежых і актуальных навінаў і аналітыцы па нашай альма-матар!