Новы вопыт студэнтаў-выдаўцоў
Сустрэчы з рознапрофільнымі рэдактарамі – адзін з важных аспектаў падрыхтоўкі маладых спецыялістаў на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. Такія мерапрыемствы адбываюцца штомесяц. Яны дазваляюць студэнтам убачыць перспектывы свайго прафесійнага росту, адчуць дыханне сучаснай медыяпрасторы, пазнаёміцца з патэнцыйнымі месцамі практыкі, а магчыма, і працы.
У апошні дзень сакавіка – 31 дня, пятніца 2023 г. – адбылася чарговая не проста сустрэча, а лекцыя-прэзентацыя ад рэдактара шматлікіх інтэрнэт-пляцовак, кіраўніка трэнінгавага партала аб бізнес-адукацыі “Аспект” Іны ХАЗЕЕВАЙ.
Госця ў цікавай займальнай форме пазнаёміла прысутных з адметнасцямі працы рэдактара інтэрнэт-рэсурсаў, прыгадала асабістыя складанасці пошуку сябе ў гэтай прафесіі, заклікала студэнтаў быць упэўненымі, нераўнадушнымі, ініцыятыўнымі ў працы, вучобе – без чаго не бывае поспеху.
Раўнадушных пасля сустрэчы не засталося. Пра гэта сведчылі шматлікія пытанні і фота на памяць.