Літаратурныя чытанні да Міжнароднага дня роднай мовы
Літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка праводзяць…
да Міжнароднага дня роднай мовы
21.01.23 г. Пачатак ў 14.20 Чытальная зала № 2
“Мова, пявучая родная мова, Уладарка нявызнаных скарбаў”…
21 лютага – гэта дата Міжнароднага дня роднай мовы, якое па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца ў свеце 23-ці раз.
З гэтай нагоды на літаратурныя чытанні ва ўтульнай чытальнай зале бібліятэкі сабраліся студэнты літаратурнага клуба “Ветліца” і супрацоўнікі бібліятэкі.
Бібліятэкарам Нетылёвай А.Я. была наладжана выстава кніг беларускіх аўтараў. Удзельнікі клуба прачыталі вершы беларускіх паэтаў і ўласныя, вядучыя расказалі пра гісторыю свята і становішча родных моў у свеце.
З цікавасцю ўсе прагледзелі прэзентацыю, падрыхтаваную бангладэшскімі студэнтамі, дзе расказваецца пра барадзьбу за статус мовы ў Бангладэш, адкуль і пачалося святкаванне гэтага дня.
У заключэнне кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. правяла моўную размінку праз чытанне-дачытванне прыказак і прымавак, папрацавалі над развіццём асацыятыўнага мыслення, адгадваючы дасціпныя беларускія загадкі, удасканалілі літаратурнае маўленне, прагаварыўшы скорагаворкі на правільнае вымаўленне характэрных для беларускай мовы зацвярдзелых, цвёрдых і мяккіх зычных – дж, ч, р, ў, дз, ц, з, с. л.
Завяршылася літчытка віктарынай на тэму дня.
Радуе тое, што студэнты з ахвотаю выбіралі і чыталі вершы беларускіх паэтаў, слухалі Алішэра Наваі на ўзбекскай, засвоілі шмат новай інфармацыі,
разумеюць неабходнасць маўлення на роднай мове. А студэнт Міхаіл Лукша сваім вершам заклікае шанаваць і развіваць беларускую мову:
“Хай сцягам, шляхам, зоркай будзе мова,
А слова – ліхтаром, чароўнай ніткай”.
1. Уступнае слова кіраўніка (Савіцкая Н.Я.);
2. Верш. Аляксей Зарыцкі “Мова мая” (Савіцкая Н.Я.)
3. Гісторыя ўстанаўлення Міжнароднага дня роднай мовы. Становішча моў у сучасным свеце. (Вядучыя – Навіцкая Ксенія, 1 ХТТ; Кульша Дзмітрый, 3 ХТТ; Стэльмашонак Анастасія, 1 ХТТ).
4. Верш. Міхась Башлакоў “Тры лікі любові” (Крываногава Кацярына, 1 ПіМ);
5. Верш. Навум Гальпяровіч “Сон” (Цюшкевіч Паліна, 3 ПіМ);
6. Верш. Якуб Колас “Адступілася радасць мая ад мяне” (Лявончык Анастасія 1 ПіМ);
7. Уласны верш на рускай мове (Лявончык Анастасія, 1 ПіМ);
8. Верш. Марыя Лебядзько “Аб маёй Беларусі” (Лебядзько Міхаіл, 2 ЛГФ);
9. Верш. Марыя Лебядзько “Мая краіна дарагая” (Стэльмашонак Анастасія, 1 ХТТ);
10. Уласны верш “І бачу склад даўно знаёмы” (Міхаіл Лукша - 3 ХТТ);
11. Верш на ўзбекскай мове. Алішэр Наваі. “Чаканне” (Сулнацілаеў Мірзіёд).
12. Прэзентацыя “Гісторыя ўстанаўлення Міжнароднага дня роднай мовы”.
13. Васіль Жуковіч “Незаменная” (Бараноўская Анастасія, 1 ХТТ);
14. Марыя Лебядзько “Добрае слова” (Наздрын-Платніцкая Марыя, 1 ХТТ);
15. Марыя Лебядзько “Разважанне” (Казко Валерыя, 1 ХТТ);
16. Уладзімір Караткевіч “Мова”(Кульша Дзмітрый, 3 ХТТ);
17. Рыгор Барадулін “Трэба дома бываць часцей” (Філіповіч Вікторыя, інжынер-праграміст);
18. Прыказкі, прымаўкі (Савіцкая Н.Я.).
19. Беларускія загадкі (Нетылёва А.Я., бібліятэка; Савіцкая Н.Я.);