Агляд сайта 1863х і беларускі «Арзамас»
Рэпост маёй публікацыі ад 27.03.2022.
Невялічкая прадмова:
Пакуль шукаў матэрыялы для гэтага артыкулу я перарыў многа артыкулаў на розныз сайтах, не толькі на 1863x.com, і вельмі часта натыкаўся на праблемы таго, што на многіх сайтах або стары сертыфікат, або ўвогуле не чулі пра https, або не прадлялі дамен. Добра што ёсць веб-архіў, але не заўсёды там сайты добра захаваны. У той жа час многа новых праектаў, то бок байнэт зараз перажывае поўнае перараджэнне. Старыя сайты прыходзяць у заняпад, з’яўляюцца новыя сайты...
Учора я вырашыў неяк сістэматызаваць свой стос артыкулаў, якія я хацеў пачытаць пазней праз спецыяльныя сервісы і зрабіў гэту кучу яшчэ вялікшай праз рашэнне праглядзець увесь сайт 1863х, які вёў вядомы блогер і выпускнік гістфаку БДУ Эдуард Пальчыс (і месцамі яго жонка Вікторыя), старыя артыкулы якога рэпосцяць і сёння.
Па сутнасці, яго сайт — гэта проста яго ЖЖ у выглядзе асобнага сайта са зборам усіх яго артыкулаў, без нармальнай навігацыі і зараз без падтрымкі.
Але па змесце — гэта вельмі моцны праект з вялікім патэнцыялам і ўплывам.
Які кантэнт быў на сайце Пальчыса?
Нажаль, не ўсе артыкулы Пальчыса ёсць на сайце, таму я не змог азнаёміцца з усім. Калі ў каго ёсць нейкі стары архіў – то кіньце ў каменты.
- Гісторыя (з большага Беларусі з кучай праекцыяў на сённяшнія дні і фармаваннем нейкай альтэрнатывы "русскому миру")
- Аналітыка (беларускае грамадства, пратэсты, палітыка, неарганізаваныя дэм. сілы, канапныя баталіі, прапагандысты з БТ і РТ, беларускія казакі і іншыя ватнікі — усё тут)
- Рэакцыі на актуальныя падзеі (як пратэсты ў БДУ, маршы недармаедаў, вучэнні "Захад 2017" і інш)
- Медыя кампаніі (як да БНР100)
- Кульура і турызм: музыка (многа асвятлення дзейнасці Міхалка), падборкі, літаратура, кіно, падарожжы па Беларусі, трошкі афішаў
- Агляды сацсетак (дзейнасць ватнікаў, аналіз медыяпрасторы і глабальных срачаў з флэшмобамі)
- Мілітарыстычныя нейкія штукі і навіны ад Тактычнай групы Беларусь. Асобна пазначаю гэта, таму што па сутнасці ён амаль што адзіны, хто нармальна асвятляў жыццё нашых дабраахвотнікаў у тыя часы, калі гэта не было мэйнстрымам
- Артыкулы пра свабодны рынак і эканоміку
- Асновы беларускага Нацыяналізму
- Перапячатванне старых артыкулаў (некалькі артыкулаў 1919-га года, напрыклад з разважаннямі пра нацыяналізм)
- і іншае.
Што з кароценькіх неасветніцкіх артыкулаў вы можаце пагартаць зараз для разумення?
- Праект з дызайнам аўтамабілей паліцыі Беларусі будучыні, ну прыгожа ж! (толькі шрыфты памяняць і трошкі дапрацаваць)
- Як Пальчыс асвятляў пратэсты ў БДУ 2015-га году, скрыны з ВК і баталіі Матолькі з ССамі ў каментах:
https://1863x.com/student-against/ - «Я политически ангажирован и зависим от новостей». 5 шагов к тому, чтобы стать объективным (сайт трошкі йобнуўся, таму тэкст артыкула дулюецца, не зважайце ўвагі :) )
https://1863x.com/polit-heal/
І проста устаўлю сюды цытату з артыкула «Что делать дальше беларускому национальному движению?», які быў напісаны пасля маршаў недармаедаў 2017-га:
Что следует делать? Формировать позитивный, мускульный образ всего, что связано с Беларусью. Вспоминать следует про позитивную подачу антисоветского сопротивления, походы Альгерда на Москву и литвинско-польскую интервенцию 1610г. . Можно продолжать ещё долго, но проблема в том, что нынешняя оппозиция говорит беларусам примерно следующее: «Нас збівалі, катавалі, далучайся – атрымаем разам«. Не трэба так.
Якія праблемы на сайце Пальчыса?
Неактуальны і закінуты праект (у сілу вядомых нам абставінаў), пратэрмінаваныя сертыфікаты, касякі вёрсткі, не заўсёды працуе Instant view, адсутнасць нармальнай навігацыі.
Ідэя праекта: фармат і мэта
Пакуль я гартаў сайт 1863x у мяне з’явіўся вобраз цэлага асобнага асветніцкага медыяпраекта з сайтам.
Я не з усімі тэзісамі Эдуарда магу пагаджацца, але многія ідэі яго мне блізкія, нават тэмы пра нацыяналізм, бо я лічу нацыяналізм (нават даволі радыкальны) у прагрэсіўным грамадстве з гуманістычным каштоўнасным базісам — асновай для пабудовы для здаровай інтэрнацыяналістычнай супольнасці.
Эдуард спрабаваў сфармаваць альтэрнатыву "русскому миру", прасоўваць беларускую нацыянальную свядомасць (збольшага з пункту гісторыі). Многія праекты гэтым таксама займаюцца, але асветніцкая, інтэлектуальная і адукацыйная частка хутчэй суправаджаюць нейкую іншую дзейнасць і хутка губляюцца ў плыні публікацыяў.
Я прапаную такое месца, дзе можна паслядоўна вывучаць гісторыю, мову, культуру нашай краіны, чытаць сістэматызаваную аналітыку.
Ключавыя словы: веб-журнал, анлайн музей, адукацыйны праект, лекторый, агрэгатар, гайд па байнэце.
Галоўныя мэты: сістэматызаваць інфармацыю, прыярытэзаваць яе, паслядоўна паказваць людзям, што трэба ведаць, сфармаваць каштоўнасную і інтэлектуальную аснову беларуса, каб не блытаўся ў фактах, меў выразную альтэрнатыву афіцыйнай позве, прасоўванне нацыянальнай свядомасці сярод людзей з рознай палітычнай арыентацыяй (і левых, і правых) і разбіццё штампаў прапаганды пра фашыстаў-калабарацыяністаў, бачанне беларускай дзяржавы і грамадства, фармаванне візіі нашай будучыні.
Якія ёсць альтэрнатывы і праекты, якія так ці інакш займаюцца падобным?
- Блок з аналітыкай на сайце Матолькі і Reform.by. Але мне здаецца, што цэль праектаў не зусім у асветніцтве, колькі ў падачы актуальных навінаў і рэакцыяў на іх.
- СМІ. Але тут як на сайце Матолькі + няма зручнай навігацыі, каб паслядоўна пазнаваць гісторыю Беларусі.
- Асаблівыя блогі аналітыкаў і іх блокі ў СМІ. Але іх складана прымаць за альтэрнатывы, бо яны больш пра суб’ектыў і ў прынцыпе не з’яўляюцца моцнымі медыя (толькі Чалы недрэнна хайпіўся, але яго нязменны фармат ужо надакучыў многім).
- Годна, сымбал бай, мова нанова, арт-сядзіба. Але мне здаецца, што гэтыя праекты больш павярхоўныя і больш накіраваныя толькі на забаўляльныя моманты і папулярызацыю беларушчыны, або ў некаторых момантах даволі вузкія і будуць насіць тэхнічны характар са слабай забаўляльнай часткай (паглядзіце на сайт мова нанова, там і навігацыя фуфло і ў прынцыпе неяк больш на падручнік падобна па змесце і на сметнік па дызайне).
- Лятучы ўніверсітэт. Вельмі блізкі па фармаце праект, але мне здаецца, што ён болей акадэмічны, чым папулярызатарскі. Гэты фармат патрабуе працы, а многія тэксты даволі філасоўскія і цяжкія для ўспрымання вялікай аўдыторыяй.
- Цэнтр новых ідэй. Але тут больш напраўленасць на сацдаследванні і "спецпраекты ў іх" — па сутнасці артыкулы.
- Сайт газеты Arche. Мала адрозніваецца ад сайтаў СМІ. Проста ёсць рэлевантныя раздзелы, ёсць пошук. Дызайн трошкі састарэў і іх медыя праца вельмі павольная, таму не думаю, што з імі можна калабіца, але медыярэсурс у іх слабы.
- 34mag вельмі блізка, але гэта больш праект забаўляльны, лайфстайлавы, чым асветніцкі.
+ навігацыя на сайце так сабе. Гэта проста маласыстэматызаваная куча артыкулаў (але самі артыкулы і пасыл сайта вельмі файныя, люба!). - citydog. Таксама добры вэб-журнал, але ён пра лайфстайл, жыццё ў Менску, тут ужо дакладна тэматыка іншая.
- Студ думка. Асобна адзначу гэты вядомы нам усім студэнцкі журнал, які поўнасцю пераехаў у вэб (але зараз трошкі ў заняпадзе :( ), бо прынцып афармлення артыкулаў таксама мяне натхняе, стандартныя магчымасці Tilda, хуле. Жаль не адаптавана пад Instant view многае.
- Вось гэты праект пра гісторыю Беларусі, які стартаваў у 2014-м. Інфармацыі, здаецца, не мала, але тут асноўная мэта — зрабіць свой альтэрнатыўны падручнік гісторыі. Як я заўважыў, там даволі многа суб’ектыву і даволі аднабаковы погляд на гісторыю, а стыль напісання больш падобны на артыкулы пра гісторыю Беларусі на Лурке, чым на нейкі адукацыйны праект, што не гут. Але нельга не адзначыць, што праца зроблена вялікая, многа мапаў, многа спасылак на крыніцы. Ёсць, што пагартаць у вольны час.
То бок, не хапае добрай сінэргіі інтэлектуальнай і забаўляльнай, папулярызатарскай часткі, прыпраўленае добрым прыемным дызайнам са зручнай навігацыяй і добрай сучаснай тэхнічнай рэалізацыяй.
(«Старонка» — гэта нейкі платны беларускі канструктар сайтаў, калі што)
і гэта вы яшчэ не заходзілі на сайт 3d ВКЛ (не правярайце ў публічных месцах)... 🙈
- Сайт Арзамаса. Па сутнасці, наш сайт павінен стаць беларускім Арзамасам, пра нашу гісторыю, мову, культуру і г.д.
- Куча прыгожых спецпраектаў для разумення таго, як можна па рознаму афармляць артыкулы:
——> https://map.letapis.by/by/#1503
——> https://belarusianheroes.com/
——> https://euroradio.pl/rlne/metro/
——> https://dumka.me/metro
——> https://dumka.me/kto_vyhodit_na_ulicy_v_habarovske_i_minske
——> https://www.svaboda.org/a/bielaruski-nekropal/29925034.html
——> https://www.svoboda.org/a/27695909.html
——> https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/
——> https://web.archive.org/web/20191103113857/http://tuzin.letapis.by/
Якая павінна быць навігацыя і фармат артыкулаў?
Для артыкулаў з гісторыяй можна зрабіць нейкі асноўны артыкул з пазначэннем асноўных этапаў нашае гісторыі. Для кожнага этапа таксама свой асноўны артыкул таго, што павінны ведаць усе, а потым дадатковыя матэрыялы, якія разбіты па блоках (курсах, бо па тым жа БНР можна юзаць адзін набор тэгаў, але зрабіць некалькі курсаў).
Асноўны фармат — пажадана як спецпраекты, з прыгожым візуалам, медыя, як экспазіцыя ў добрым музеі. Але калі не пацягнем, то можна і стандартны блогаўскі артыкул рабіць, з прыгожым стылем і афармленнем тэкста з пікчамі.
Галоўнае — не стаць вікіпедыяй з кучай гіперссылак і вялізарнымі артыкуламі, якія трэба разбіраць па гадзіне, а тое і болей.
Павінны быць пошук і граматныя асноўныя раздзелы сайта і тэгі.
Не аднымі артыкуламі адзіны: падкасты (нават тупа зрабіць старонку, з навігацыяй па крутых падкастах з праслухоўваннем на сайце, або праз стрымінгавыя сэрвісы), відэа (можна і дадаць спасылкі на крутыя каналы).
Можна часта юзаць фармат з крутымі падборкамі, якія абнаўляюцца: беларускамоўныя фільмы, відэагульні, праграмы; музыкі па жанрах (калаб з Tuzin.fm), падборкі апошняй беларускай музыкі з упорам на беларускамоўнае; навігацыя па беларускіх аўтарах з падзелам на жанры (як тут).
Які павінен быць кантэнт на гэтым сайце?
Таму лічу, што можна пачаць з перадрукоўкі і перакладаў па магчымасці добрых і актуальных артыкулаў (асабліва пра гісторыю) Пальчыса і мо каго іншага (нават можна чаго ў Мацкевіча ўзяць, чаму не). Ну і пакінуць спасылкі, ясная рэч.
То бок атрымліваецца агрэгатар, але ў ідэале трэба рабіць свой кантэнт і нічога не рэпосціць, а калі і хочацца, то неяк рэрайтнуць, па-новай прыгожа і стылёва аформіць, каб было прыемна чытаць, са спасылкай на арыгінал, канечне.
- Гісторыя і мова
- Аналітыка і палітычныя агляды з лікбезамі, філасофія
- Культура (музыка, кіно, літаратура)
- Архітэктура
- Урбаністыка і грамадскія праекты
- Мабыць у перспектыве і навучпоп па-беларуску і для беларусаў
Не павінна быць навінаў! Максімум — агульная рэфлексія над падзямі.
Рэдакцыйная палітыка і якая павінна быць мова праекта?
Сам Пальчыс заўсёды ў сваіх артыкулах выступаў за мягкую беларусізацыю. Пра ахопы і тое, што мы адукуем не толькі ўжо свядомых беларусаў — забываць не трэба, але мне здаецца, што сёння можна быць смялей, таму што без ужывання мовы не будзе яе пашырэння. Таму нават сярод рускіх тэкстаў варта па магчымасці інтэграваць мову.
У ідэале і беларуская, і руская, але прыярытэтнасць ужо напэўна павінен расстаўляць аўтар. Калі аўтару хочацца ў першую чаргу пісаць па-беларуску, то ён можа пісаць так.
Рэдакцыйная палітыка павінна быць з большага не эмацыйнай. Аніякай ангажаванасці з палітычнымі сіламі (толькі можна падтрымаць грамадскую супольнасць, студэнцтва там з ЗБСам, ды нашых дабраахвотнікаў на вайне).
Павінны быць гуманістычныя і нацыянальныя канструктыўныя каштоўнасці, а ўся аналітыка павінна спасылацца на канкрэтнага аўтара, бо гэта заўсёды суб’ектыў і меркаванне аўтара можа разыходзіцца з меркаваннем рэдакцыі.
У гістарычных артыкулах можна дадаваць аналітычны блог, але ў любым выпадку павінен быць аўтар (калі ананім, то можна даваць псеўданімы, як у старых газетах рабілі, ці нават сам Пальчыс да дэананімізацыі ў свае часы).
Я бы рабіў больш стаўку на беларускую моладзь (асабліва ў сацсетках), але насамрэч, тут кантэнт для ўсіх пакаленняў.
Патэнцыйныя ахопы могуць быць даволі вялікімі, калі будзе добрая медыя кампанія і ўзгадванні ў іншых крыніцах.
Трэба разумець што сайт хутчэй за ўсё заблочаць, таму можна артыкулы дубляваць у тэлеграфе, як варыянт, або рабіць стаўку на карткі, відэа, падкасты і іншыя пляцоўкі.
Тады навошта такому праекту сайт?
- Пашыраныя інструманты для афармлення артыкулаў
- Тэхнічная зручнасць для тых, хто рэальна чытае вялікія праекты + зручны дамен — гэта + наведванні ад офісным працоўнікаў і больш дарослай аўдыторыі, якім умоўна ў офісе не будзе зручна чэкаць сацсеткі, а адкрыць усё ў браўзеры. (як паказвае ТУТ бай, сайт для такіх праектаў трэба).
- Тады ўсё гэта будзе індэксавацца пашуковымі сістэмамі і ёсць шанец, што калі ўмоўны беларускі школьнік будзе шукаць у гугле "история БЧБ" пабачыць аднім з першых менавіта наш сайт.
- Павінна быць падтрымка Instant view, RSS і тэга channel для тэлеграма.
- Павінна быць светлая і цёмная тэма + мб наладжванне памеру шрыфтоў (складана будзе інтэграваць у "спецпраектны" фармат).
- Неперакладзеныя артыкулы павінны быць даступныя на мове арыгінала, каб у карыстальнікаў не было дэматывацыі карыстаццы тымі ці іншымі моўнымі версіямі сайта.
- Павінны быць незалежныя сацсеткі, якія гэта ўсё прасоўваюць і неяк падаюць для моладзі з кліпавым мысленнем, якім лень чытаць поўнасцю артыкулы. + калабы з іншымі дзеячамі і ініцыятывамі.
Калі будзе запыт і многім рэальна спадабаецца ідэя, можна будзе яе дэталізаваць і стартануць праект. Самае складанае тут — не тэхнічная частка (хаця круты візуал будзе складана інтэграваць з CMS), а менавіта напаўненне сайта. Гэта вялікая даследчая праца. Мабыць нават я мог бы такім заняцца, бо мне пісаць такія артыкулы цікава, толькі рэдактура будзе патрэбна і мабыць дапамога з перакладамі на рускую, каб аптымізаваць высілкі. У тэхнічным плане мо і я бы мог дапамагчы, але трэба будзе дапамога, як мінімум з граматным франтэндам, бо я здохну яго рабіць + імплементаваць адаптыўны дызайн.
Якая праблема з майго боку? — Я зараз не пацягну паўнавартасную інтэнсіўную працу над праектам, бо на мне многа адказнасці. Таму — можна пачаць, але толькі ў вольны час. Мая ўцягнутасць будзе залежыць ад таго, як усе ўспрымуць ідэю.
! Вельмі цікава ваша меркаванне наконт ідэі, таму пішыце каменты, што лічаце.
Ну і канечне, у канцы артыкула я павінен напісаць толькі адно:
Свабоду Эдуарду Пальчысу і ўсім палітвязням!
Пасля напісання артыкула, праз некалькі дзён, адваліўся дамен і самога 1863x.com, што і натхніла мяне на стварэнне гэтага блога.