Альбомы
December 25, 2020

Вынікі 2020

Традыцыйная справаздача напрыканцы года. Мяркую, гэтую прыгожую лічбу ўсе мы будзем яшчэ доўга ўспамінаць. "Гэта быў цяжкі год..."

Але што там пра канал? За год падраслі ў два разы. У маштабах беларускага тэлеграма гэта, вядома, пыль, але як самавіта гучыць і цешыць адмінскае эга.

Канал амаль цалкам стаў беларускамоўным. Па-руску будуць выходзяць толькі рэдкія відэа-ролікі. Ну і #тэгі з тапонімамі традыцыйна застануцца рускамоўнымі, бо такая сістэма склалася з пачатку існавання каналу і гэта зручна для пошуку.

Нарэшце быў прыдуманы дастаткова мінімалістычны ды лоў-файны лагатып - аб'ект сумніўнага гонару. Гэта тое што адпавядае нашаму разуменню сутнасці каналу ды ролі ў ім адміна.

А зараз здымкі з наведаных месцаў. Менш, чым год таму, але самі разумееце, так склалася...

г. Слуцк
г. Бабруйск
Закінуты лагер пад Менскам
п. Цэль
в. Церабуты
в. Цітва
в. Дукора
п. Смілавічы
в. Плябань
в. Краснае
в. Савейкі
в. Жыровіцы
в. Вялікія Шылавічы
в. Альберцін
г. Слонім
г. Ветка
в. Хальч
г. Гомель
Балота "Арэхаўскі мох"
п. Мір
п. Рось
п. Краснасельскі
г. Ваўкавыск
г. Пінск
г. Калінкавічы
г. Мазыр
Кар'ер "Радашковічы"
г. Гародня
Белавежская пушча
г. Камянец
г. Берасце
в. Блонь
п. Мар'іна
г. Старыя Дарогі
ну і Менск, канешне!

З надыходзячымі святамі! Да сустрэчы ў наступным годзе і дзякуй, што застаецеся з sacral_BY!