Змрочны снежаньскі шпацыр па Старых Дарогах
Старая драўляная царква Св. Мікалая ў цяні новай цаглянай. Ну як старая? Другая палова мінулага стагоддзя.
Гэта што за мяцежны завулак сярод горада? А гэта прыватны музей Анатоля Белага. Тут ўжо сам падворак - сапраўдны музей.
У самым Слуцку няма помніка Слуцкаму збройнаму чыну, а ў Старых Дарогах падзея ўшанаваная.
Вікіпедыя кажа, што з 1904 года ў Старых Дарогах пачалі працаваць лесапільня ды фанерны завод. Але на некаторых сайтах адзначана, што яны з'явіліся яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя.
Магчыма, цагляныя будынкі былі пабудаваны пазней. Але ў любым выпадку, вось ён, прамысловы помнік, працягвае існаваць у такім выглядзе.
Аўтастанцыя - гэта цуд! Спадзяюся, мадэрнізацыі на сучасны лад яна ня хутка спазнае. Увогуле, такое месца трэба захоўваць у аўтэнтычным выглядзе.
Габрэйскія могілкі. Не старыя. Другая палова ХХ ст.
А вось гэты помнік пачатку стагоддзя перанеслі са старых могілак, што некалі былі ў сучасным цэнтры горада.
А тут ўжо вайсковы гарадок. У горадзе размешчаны інжынерныя войскі.
Які вайсковы гарадок без дамоў у маленькую белую плітачку?
Старадарожскі хобітскі раён.
А тут хата Більба Торбінса.
Раней у гэтым дамку праводзілі набажэнства мясцовыя каталікі.
Зараз амаль пабудаваны новы касцел.
Тут у нас сур'ёзная заяўка на барока!
Гастранамічная паўза)
Былы хлебзавод. Зараз зачынены. Памяшканні здаюцца ў арэнду.
ДК.
Нейкі эклектычны неакласіцызм...
Зноў чыгунка. Хутка дадому.
Але спачатку фотасесія мадэрнавай воданапорнай вежы пабудаванай на мяжы стагоддзяў.
Знайшлася нават брукаванка. Старыя Дарогі як-ніяк!
На зваротным шляху можна пабачыць праз мутнае шкло парачку мадэрнавых будынкаў станцый (яны і па дарозе туды ёсць, але ўзімку раніцай цёмна).
На гэтым ўсё. Дзякуй за ўвагу ды трымайце ногі ў цяпле!