Карацей, твёрдым лбом высокія матэрыі
Ці чулі вы, жэўжыкі мае, пра пагружэнне ў які небудзь сусвет, хай ён і выдуманы, хай ён у фільме, кнізе ці настолцы. Калі ты імкнешся сябе адчуць там, у гэтым сусвеце, прымераць на сябе роль прыгожай жрыцы ці задзірыстага каваля, у якога сілы, у адрозненні ад розума, хапае.
Болей таго пражываючы гэтую ролю можна прымаць рашэнні пра далейшыя дзеянні, куды пайсці, каму надаваць люлей, аграбіць, зняважыць. Гэтым усім пакрысе адкрываючы дзіўны сусвет шыкоўнай гульні, і часткова пішучы сюжэт самому.
Дык вось, скажу я вам, даражэнькія, пра гэта ўсё слыхам не слыхівалі і відам не відывалі нашы твердалобыя ынжынеры, так раз іх раз так, Эжэн і Сяргей, а з імі і Масік, які засыпаў на хаду.
Гулялі мы ў Заплямлены Грааль: Падзенне Авалона (Tainted Grail: The Fall of Avalon)
Замест таго каб чытаць што адбываецца, што нам кажуць на той ці на іншай лакацыі, гэтыя два ёлупы гналі Сяржука: - "Гэтак мі ноч адзін ряунд гуляць будзем", - цьфу ты - "Давай чытай з чаго там выбіраць трэба"
А вось баявыя ці дыпламатычныя сустрэчы атыгрываліся ва ўвесь рост, з пераглядам правіл, з гадавым прадумваннем варыянтаў, буджэннем Масіка і напамінання яму дзе ён, хто і што робіць.
А што з гэтага атрымалася? А тое, што ўсе падохлі не актывіраваўшы наступны Грааль. Максім, прашу заўважыць, падох апошнім, бо на ўсё паклаў свой моцны сон.
Ахламоны, прыдзецца Сяржуку ў адзіноце праходзіць гэты цуд польскага гейм дызайну.