Летапіс. Сага настольных дахадзяг. Эпізод 2.
Месца дзеі: офіс Viber, самага моднага і прагрэсіўнага, у душы, месанджара. Станам і камформам офіса на працягу ўсяго вечара захапляўся Макс-пузан-Ягадскі, калі камфортна прыкланяў сваё пуза ў шматлікіх закутках офіса.
Нашчадкі, свята памятайце што сягоняшні збор быў запланаваны выключна дзеля кікера і настольнага тэніса, а за адно, між іншым, па прыколу, каб крыху пабалавацца, прыселі ў настолкі, так, каб заняць неяк невялічкі перапынак у пяць гадзін паміж партыямі ў настольным тэннісе і КІКЕРАМ.
Не зважаючы на ўсю мошч пуза Масіка-пузана Южын-ужо-не-кучарашка задаў яму троп ў тэннісе. Але пасля быў біт першай ракеткай раёна, лепшым гітарыстам сваёй лесвічнай пляцоўкі, уладальнікам “быстрая-правая рука”, самім Сяржуком-змітраўскім! А тое што прайграў толькі на больш-менш, з лікам прыкладна 24-22, гэта так, незначныя дробязі, якія не заслугоўваюць аніякай увагі.
Эпічную бітву на тэннісным стале трансліравалі ўсе офісныя камеры, сітуацыя да таго была раскалена, шо Масікава пуза запатрабавала аж халоднае піццы.
КІКЕР. Гвоздзь вечара. Спыніцеся нашчадкі у сваіх марсіянскіх капсюлях і на адну гадзіну проста задумайцесь, адчуйце, упітайце і пранікніцесь: Сяржук, сваёй “быстрая правая рука”, пры дапамозе левай рукі, разнёс, разнёс проста ўшчэнт, зруйнаваў і ўнізіў 4 рукі Масіка і Южына. Выйграў у кікер не пакінуўшы камня на камні, разграміў, знішчыў.
Нават і не ўяўляю як яны будуць глядзець жонкам у вочы.
Аператыўчыкам былі настолкі. Восседалі за сталом мэтры настольных уцех, пастаянныя кліенты і сезонныя гастралёры: - іх светласць, карыфей настолак, той імя каторага можна называць, Сяржук; - майстар інтрыг і хітрых стратэгій, Южын, ён жа Жэка, ён жа “лепей я па навігатару паеду”; - Масік-пузан, душой кучарашка, лысаваты звонку(груз гадоў, як-ніяк), які марыць пра перасадку нагрудных джунглей на башку.
Blood Rage. Гульня праходзіла ў размераным манатонным следаванні ў вальхалу па аторваным чарапам і вырваным кішкам. Першая падстава, напаткала Сяржука, калі ён раптоўна ў другой эпосе заўважыў падчас драфту што картаў волі багоў, аказваецца, няма. Гэтыя прайдзісветы, галаварэзы, Максюта і Южан пазабіралі сабе іх усе, падлюгі. Але не доўга музыка грала для Южына і ў другую ж эпоху Сяржук даў усім дыхту разграбіўшы Ігдрасіль і зламіўшы ўсе планы і Масіка і Южына.
І вось яно, настастала. 3-я эпоха. Праклён непісьменнасці перайшоў ад Сяргея да Сяржука і апошні пабудаваў стратэгію на неправільна прачытанай і неправільна зразумелай карце. Макс гроб славу ў бітвах за ўсіх замочаных ваяроў. Як па сярод гэтай ідыліі каварны Жэня, пашлі Одзін сіл ягонай валькірыі, узяў і сапсаваў усе планы Сяржука, падла. Ён разыграў паляпшэння клана, якое дазваляла “вторгаться” з вальхалы ў любую зямлю, папярэдне праіграўшы незначную бітву тролям і адправіўшы яго ў вальхалу. (Троль, пры “вторжении” знішчае ўсіх воінаў). І калі Сяржук выставіў усіх воінаў у зямлю Гімле, гэты прайдзісвет, гэты нашчадак Локі скарыстаўся сваёй абілкай і сцёр з зямлі небараку Сяржука, доблесныя воіны якога, усе як адзін апынуліся ў вальхале.
А тым часам неяк ціхенька, замаскіраваўшыся пад акуркі Масік давёў ярасць і тапары да максімальнага значэння, што прынесла яму ў канцы 40 ачкоў. Між іншым ўсе разам імкнуліся ў Гімле, туды дзе павінен е…нуць Рагнарёг і прынесці ім туеву хучу ачкоў.
Кракадзілавы слёзы. Кракадзілавы слёзы ліў Максюта калі не выканаў апошнюю волю багоў і не атрымаў 10 ачкоў з яе, тым самым праіграўшы любімцу валькірый, пражжонаму вікінгу Эжэну на цэлых 8 ачкоў.
Ticket to ride. Я так і не зразумеў як Масік узяў і вылажыў усе свае паязды, покі Сяржук і Южын калупаліся ў носе, ён жа і скончыў гульню. Але яму гэта не дапамагло перамагчы Южына, які ізноў стараўся паднакакаць Сяржуку, гадзюка. І не гледячы што Сяржук пралажыў самы даўгі шлях, выканаў усе мэты(з цяжкой уключна). Негледзячы на гэта перамог Южын, да не пасівеюць валасыы на ягонай барадзе.
Жэня ганарова выконваў місіі па трансферу і кейтэрынгу ўсёй гэтай шаражкі.
Па тэхнічным прычынам жонкай быў дысквіліфікаваны, не прыняў удзел і посланы на 13 подзьвіг геракла - выхавання уласных дзяцей - Сяргей.
Сей дакумент саставіў раб божы, летапісец Пісец, сего лета 2023