Настолкі [Unmatched, Inis]. Баскетбол. Вечар-Раніца 24-25.08.23
З глыбінь вякоў
"пустыя бутылкі на стол не стаўце - бо лавэ не будзе" - архіМандрынд Масік (пузан) Ягадскій
Размяліся на пачатку баскічам на пляцоўцы плошчы 357. Матч праходзіў пад поўныя трыбуны запоўненыя Валерыяй Яўгеньеўнай Піўтай. Лёгка і нязмушана каманда прафесіяналаў Сяржука і Юджына адолела кучку дахадзяг, аматараў са двара Сяргея(сёрфера-на-жопе) і Максіма(пузана). 5:7, 5:1.
Пасля пераключыліся на інтэлектуальныя ўцехі.
Ва unmatched слыснуліся з аднаго боку Сяржук(цаніцель чырвоных каптуркоў) і Масік(глыбокі знаток тэхналогіі WI-FI). З другога боку ім супрацьстаялі Сяргей(ну я б.л.я. і затупіў, хапануўшы 10 урону за раз ад Масіка, а каб чытаць умеў такога ніколі не было б) і дзядзя Жэня(пад кодавай клікухай - а чаго так мала карт у калодзе, давайце ператусуем).
Нажаль фота-пруфаў па unmatched-у не захавалася
Гулялі героямі: Беавульф(Сяргей), Шэрлак(Юджын), Красная шапка(Сяржук) і Медуза(Максім). І, будзем шчырымі, пасля вялікага затупа Беавульфа, Шэрлі ледзьве не наваляў за каптур медузе з шапкай, але чакаема здуў. Банальна не хапіла карт.
Нягледзячы на цалкам прадказальны вынік unmatched, у Ініш выйграў дзядзя Жэня, ён жа Южын, ён жа "ты закалебаў пасаваць(а ў потай я і сам пасану не раз)". На працягу гульні карэфеі Ініша Сяржук і Сяргей не раз спрачаліся за перамогу ўзяўшы жЭтаны пераможцаў, але з-за ўласнай крутасці не вызначыліся хто з іх круцей і ўсё працягвалі і працягвалі гульню.
Пакуль гэты МОНСТР амеры-трэшавыг гулен, самая хуткая рука магістра, кучарашка(пруфы на фотках), дзядзя Жэня, не сп..дзіў недзе 3 ЖЭТОНА ПОДЗВІГАЎ, бамжаваў на 4-х тэрыторыях каля 5-ці свяцілішчаў і выйграў. Да не выпрамяцца ягоныя кучаравасці на башке і да не аскуднее трыцічны валасяны пакроў.
Масік новых гарызонтаў адкрываць не стаў, а што хацець ад прадажніка які ўшчэнт задалбаў сваімі сябрукамі-аўганцамі і расказамі пра іх, і толькі і ведаў што пачкаваць сваіх белых боўдзілаў на карце.