Марсіянскія чалнакі, частка другая
Вось не ў забаве і другое нашэсце слаўных мужоў з планеты Зямля, 013 у Тэнтурэ, налева ад Вялікай Мядзьведзіцы. Скончылі свае руцінныя справы на зямлі, далі жонкам буські і, хто на папутцы, хто на метро, а хто буську, нажаль, не даў, драпанулі на Марс.
Дзе ў аранжавай рэчкі грусцілі без нас чалавечкі, ад таго што 2 тыдні не было нас...
Можна з упэўннасцю сказаць што пасьпяхова ўліўся ў нестройныя шэрагі вузкага кола абмежаваных мужчын, спадар Косця, ён жа Кірыл, ён жа “Вапросік імеецца”.
Па непацверджаным звесткам агентуры на пачатку свайго кар'ернага шляху ён нават не ведаў што такое маркіроўка Т-21, ці то што такое проста А-21, ці што гэта наогул тут усё такое. Проста не разумею як так можна!
Сам аўтар такімі ведамі і не думаў сябе абцяжарваць
Не, пару словаў аб адсутных.
Сяргей так і не ўкусіў марсіянскага хлеба, пахлёбкі і гідратаў аксіда жалеза. Здароўя яго родным.
Масік не прыслухаўся да рэзоных парадаў сябрукоў змяніць бессонную ноч на Зямлі, бессонай ноччу на Марсе, і застаўся пачосваць пуза дома. Праўда на працы, але мабыць ужо там як дома.
А пра Валенціна я і наогул маўчу - на офісе лазні не было, што тут скажаш.
Юджын на марсе ўзяўся за розум літаральна з першых крокаў і першых пукаў, і пайшоў па навуцы, у літаральным сэнсе. Кожная трэццяя ягоная карта была з тэгам навукі, а мо і болей. Акі профэссор! Муціў нейкія муткі са зніжэннем кошту карт, у выніку марсіянская казна не далічылася кругленькай суммы. А яшчэ ён муціў муткі з рэзерваваннем за сабой зямлі для гарадка.
Ды нечаканец прыйшоў адкуль... яго нечакалі. То лі Косця, то лі Кірыл, карацей той светлы, без акуляр і кучарашак, узяў і паставіў горад, каля забраніраванага Юджынам тайла. І цю-цю, па звычайных правілах горад каля горада ставіць нельга і забраніраванае месца стала непатрэбным. А Жэня абсадзіў той тайл лесам. ХАХАХА, так яму і трэба...
у сваю чаргу падумаў і Сяржук атрымаў таксама ад Косці. Гэты Косця, ды не лягуць мазалі на ягоныя далоні, заснаваў пасля Жэні апошняе дасягненне(з трох), чым не даў Сяржуку закаміціцца на 35 ачочках.
А Юджын сё не прамінаў магымасці паздзекавацца з няграматных кампаньёнаў і прапановаў ім узяць карты, якія патрабавалі 5 і 7 тэгаў. Безсардэчны. Але ж паколькі кампаньёны няграматныя, яны так і не зразумелі ўсёй іроніі.
Сяржук налажваў майнінг тытану і будаваў непамерна дарагія карты з Юпіцерам.
Жыццё тым часам б'е ключом і вось непадалёк канец, і усе прыламілі коп'я каб пазмагацца за дасягненні, узнагароды дый іншую мітусню.
Сяржук хацеў узяць першае месца як банкір, пабудаваў горад, павялічыў даход у 26 суперПуперУльтраМега крэдытаў, але і тут гэты, манкурт Касцян, яго падрэзаў. Ён толькі і чакаў пабудовы горада, за што атрымаў 2 мега крэдыта па свайму эфекту і здолеў пабудаваць што? горад! правільна (на пачатку гэтага інцыдэнту у Косці і Сяржука прыбытак складаў па-роўну: 25 мега крэдытаў). Ды не проста горад, а горад у эфекце якога было павысіць прыбытак яшчэ на 2 крэдыты.
І вось ён, канец! Канец кароценькай партый цягам 5 гадзін, у каго толькі пальцы здолелі ўпасці на паслядоўнасць літар на клавіатуры якая ўтварае сказ: гульня займае не боллей за 180 хвілін.
Гэтым разам падлік ачочкаў вялі на ранняй версіі ў хуткай будучыні папулярнага сафта, пад бета назвай GameBook. Нават калькулятарам скарысталіся.
І што мы бачым: Юджын набірае 81 ачко, з якіх за карты ўзяў 25! Наступнага лічым Косцю, ён як мачо, думае зараз хоп! і першае месца! Але не па Хуану аказалася самбрэра! Недзе пралічыўся - толькі 77 ачкоў.
І вось узяліся за Сяржука. І скажу я вам, рабяты што такі Юпіцер быў у 9-ым доме для яго! 98 ачкоў!!!! ДЗЕВЯНОСТА ВОСЕМ. Адно да аднаго! Дзед, колькі ему лет!
Як гэта так, запытаецеся вы мяне. А я вам адкажу! 3 карты якія прыносяць па ачку за кожную карту з Юпіцерам, а карт з Юпіцерам - 7. Успомніўшы базавы курс школьнай матэматыкі профэссор Юджын прыйшоў да высновы што гэта не больш не менш як роўненька 21 ачко! Так та, гаспада атэісты, шах і мат!
Ноч не спалі ні Юджын ні Косця, ну той што Кірыл, пералічвалі свае ачкі па памяці. І такі знайшлі хіб, у Косці аказваецца не 9 ачкоў за гарады, а 12 і ў выніку ён набраў 80 ачкоў. І ганаровае 3 месца ад яго нікуды такі не дзелася, за што і падзякаваў марсіянскім нябёсам Юджын!
Так шта банжур, арэвур, шчасця і здароўя і да наступных сустрэч!