Зборная салянка на флэту.
Сабраліся на флэту ў Артура, але без Артура. Вось такі рэбус.
Я бы хацеў напісаць сапраўдную гісторыю супрацьстаяння, як у чарговы раз Сяржук разьбіў усіх і ўся, не аставіў камня на камні. Але асобныя індывіды накруцілі такой гульні, што прыдзецца пісаць як ёсць.
Хацеў бы я паглядзець у твар таму ўмніку, хто сказаў "Гісторыю пішуць пераможцы". Нешта не далі Сяржуку стаць пераможцам, каб ён спакойна напісаў гісторыю сваіх перамог.
Але мы пяройдзем да склада:
У дальнім левым куце размясціўся Сяргей, вылячыў дзяцей, наабяцаў жонцы залатыя горы і уццьь, прыйшоў на настолкі.
Максім, павінен быў сесьці за на чале стала, але (ніколі такога не было і вось ізноў) нешта пайшло не так і ягонае цвёрдае слова дало слабіну і на чало стала паставілі бутэльку кваса.
У дальнім правым куце стала, наглядзеўшысь правіл і пачаўшы вучыць гэтым самым новым правілам карыфееў, сеў Косця, ён жа Кірылл.
Завіўшы локаны пад мышкамі(мужыкі рассказвалі), Юджын сеў проста справа, каля прыбіральні. Ёсць думка што сеў ён туды наўмысна, каб кантраляваць працэсы, якія раз пораз праходзілі ў той прыбіральні. І, скажу я вам, рэўнасна кантраляваў кожны такі працэс, з каментарам і аналізам што да чаго.
І наканец, трымальнік сусьветрага рэкорда па пакарэнню марса ў дзве бяспроігрышныя серыі запар, закрывальнік крышак унітаза, іхняя міласць спадар Сяржук.
І вось гэтую чэсную кампанію чакаў вялікі трып скрозь вякі і культуры. За вечар пабылі і кельцкімі правадырамі і скандынаўскімі бесеркамі.
Пачалі з Ініша.
Меткае вока Косці заўважыла нюанс у правілах, аказваецца нападаючы не мае права хавацца ў крэпасці. І папярэднія дзве перамогі запар Юджына сталі пад сумнеў.
Але не пра тое плача сэрца аўтара, а плача яно пра тое што Косця вёў сябе не як Кірылл, а як сапраўдны Максім. Навараціўшы дзялоў і дазволіўшы Юджыну перамагчы.
Канешне, мо хтосць хоча сказаць: «Я перамог сам, і тое што Косця тупануў памыліўся нічога не рашае». Давайце проста не будзем слухаць гэтага крыкуна.
Але пару словаў усё ж ткі скажам. Наплёў Юджын, ён жа Яўген, ён жа Жэня, ён жа кантралёр адхожых месцаў, знатную павуціну. Назбіраў карт эпаса такіх, што і першакласнік бы перамог. Як назбіраў, запытаецеся вы мяне? А я вам адкажу: неміласэрна краў ён карты эпаса ў астатніх мужоў, варуга, праз карту саляных пячор. І перамог.
Потым быў Блад Рэйдж.
Крыві было не мерана, у другім туры Юджын нават усіх сваіх фігурак у Вальхалу адправіў, да сабаччага бога.
Сяргей пасля бояк паціху тырыў ярасць, але згубіў залаценькую картку якая дазваляла рабіць гэта і пратузаўся ўсю гульню недзе ў канцы. Відаць працяглая дысквіліфікацыя падкасіла яго.
І вось развязка, трэццяя эпоха. Сяржук ясна сказаў усім - ніхто не давайце карту "трон Одзіна" Юджыну, і шо вы думаеце, знайшоўся адзін геній - Жэня - ўзяў і даў роўненька гэтую карту Юджыну. ДУРАК!
А калі настаў падлік ачкоў, за славу багоў Юджын узяў больш за 50 ачкоў + 60 за тое што давёў усе характарыстыкі да максімумымума. І такі з гэтай кучай ачкоў ён абагнаў Сяржука які ўсю гульню бажыў і быў лепшым па бальніцы на працягу ўсёй гульні.
Абедзьве гульні перамог Юджын. Вось і увесь сказ. Фініта ля камедыя. Занавес.