April 21

Хоп і перамог

Настолкі, пакарэнне марсу, 17-18 красавіка

Зноўку сабраліся тэрафарміраваць недатэрафармірованую папярэднімі тэрафарміравальшчыкамі планету Марс. А за адно і праверылі ці добра вучыў ангельскую мову Сяргей ў садку.

Юджын настраівае тэмпературу на Марсе, але відавочна яго інжынернай адукацыі і ўзроўня айсікью крыху не хапае каб правільна наладзіць агрэгат
Лічба тры на пальцах нешта значыла ў момант калі яе паказвалі, але веды аб гэтым спрахлі ўвяках.

Гулялі Косця, Сяргей, Сяржук і той каго я не буду сёння называць (але ўмоўна назавем яго Юджын). Іншымі словамі былі: Юджын, не зусім Юджын, не Юджын і зусім не Юджын.

Не зразумела для чаго, але на працягу гульні, разабраліся з правіламі тэгаў на чырвоных картах. Аказваецца яны не ўлічваюцца для эфектаў разыгрываемых карт, што істотна зламала планы Юджыну і Сяржуку.
Косця пільна бдзіў за правільным атрыманнем Юджынам рэсурсаў.

Карпарацыі часткова вызначылі накірунак гульні. Косця вырашыў засяродзіцца на прыродзе, расліннасці і жывёлах, маючы карпарацыю, якая дазваляла высаджваць тайл азелянення за 7 рэсурсаў замест 8.
На гэтым жа засяродзіўся і Сяржук, проста так, бо захацеў паспрабаваць гэтую стратэгію ў гульні.

 Жэня прысеў пагуляць статыстам, карты туды-чюды паганяць, банана паесці, казлоў у носе папужаць.
А вось чаго гуляў Сяргей засталося загадкай, сеў ён з намерам спасцігнуць усе прымудрасці мовы англа-сакскіх заваёўнікаў кельтаў, у чым яму дапамагалі тэлефон, штучны інтэлент і няпоўныя веды інгліша сабутыльнікамі.

Яўным фаварытам быў, безумоўна, Сяржук. Які не ведаў ніводнай паразы на гэтым попрышчы. Ягоны не аспрэчвальны аўтарытэт, упадобіўшыся Максіму, пацвярджалі Юджын і Косця, які ў сваю чаргу ў душы жадаў любым коштам перамагчы. І толькі малаграматны ў марсаўскай субардынацыі Сяргей уважліва перачытваў кожную картку імкнучыся заграбастаць найбольш ачкоў.

Сяргей меў карпарацыю звязаную з Юпіцерам, і, лагічна, засяродзіўся на Юпіцеры і касмічных тэгах, час ад часу гроб як не у сябе лавэ, сталь і цітан. Пры гэтым ён наогул не зважаў што робіцца на гульнявым полі і не стараўся выкладваць тайлікі.

Выходзім на арбіту Марса

За тое маючы падыходзячую фракцыю(якая дазваляла за 7 раслін выстаўляць тайл азелянення), Косця спраўна выкладваў тайлікі азелянення на марс, не забываючыся на акіяны і ігнаруючы гарады. Ягоная комба-бомба на гульню гэта атыманне 1 ачко за 1 тытан. Гэта прынесла добрую колькасць ачкоў напрыканцы.

А вось Юджын на гэты раз нікуды наогул не рваўся ні па рэсурсам, ні па лаве, ён цалкам засяродзіўся на ачках тэрафарміраваня, тут набраў больш за ўсіх, падымаючы тэмпературу, кісларод і выстаўляючы акіяны. Не стандартна ён таксама паступіў з гарадамі, пару разоў ён будаваў іх па стандартным праекце патраціўшы мульёны залатых, і падрэзаўшы адно хлебнае месца Сяржука. А той ў сваю чаргу зламаў план Юджына з размяшчэннем горада паміж 2 гарадоў, ёсць адзін такі, выставіўшы на жаданае месца азеляненне.

Самае комба-вомба-бомба правярнулі Сяржук і Сяргей. Першы дачакаўся пакуль у сапернікаў з’явіцца 14 тэгаў космаса і разыграў карту павелічэнне прыбытку за кожны тэг саперніка стаўшы самым крутым банкірам. Пасля Сяргею, які меў больш за ўсіх тэгаў космаса, касмічны бог дараваў карту, якая прыносіла прыбытак за свае касмічныя тэгі і ён павялічыў прыбытак на 11.

Пад канец Косця, сакрушы яго Пярун, такі ўгаварыў Сяргея за ход павялічыць тэмпературу на 8 дзяленняў і скончыць гульню. Сяргей алчна прагнучы перамогі павёўся на гэта, падаграваў планету на мелкім агні пастаянна памешваючы, і не шкадуючы ні бабосаў ні цяпла. І ўжо паціраў лыткі ад салодкага прадчування перамогі, як раптам не чакана для сябе, марсіян, марсіянак і марсінятак перамог Юджын.