Blood Rage. 21-22 лютага.
Вырашылі пагуляць у блад рэйдж.
Слаўныя мужы беларускія вырашылі памерацца сіламі умсцвеннымі і сышліся ў баі нераўным пад сенью дрэва Ігдрассіль. Нераўным ?!, запытаеце вы мяне, а я вам адкажу. Бо там быў Сяржук, айсікью якога імкнецца на бясконцасці і, з іншага боку, Юджын і Сяргей на двох маючы +- дастатковую колькасць таго айсікью.
Ну дык вось, аблачыўшы скуры жывельныя, пачалі яны біцца аб сценку галовамі разумнымі, акі вікінгі няўтаймаваныя. То бок вікінгамі яны і былі!
У першым раўндзе з трыўмфам разнёс усіх ушчэнт Сяргей, да не знікнуць з нашай памяці тыя вякі, на працягу якіх ён, нехарошы чалавек, абдумваў кожный свой ход. Ён амаль не ваяваў, а гномам і важдзём проста разграбляў мірныя вёсачкі, учыняў насіліе безпардоннае. Пакуль два ёлупы ў тварах Южына і Сяржука развівалі ў першыя раунды свае планшэты. Ачомаўшыся, Жэня хоць крыху пастараўся наблізіцца да яго, мнучы правінцую за правінцыяй, вёску за вёскай, кур, баб і ўсю астатняю жыўнасць якую пакінуў яму, яго светласць, Сяргей. А што дзеіў Сяржук у гэты час, зноў запытаеце вы мяне?! Акі вялікі стратэг ён абучаў усіх тактыцы, статэгацы і правілцам, не шкадуючы сябе, свайго айсікью, нагадваў, што калі не застанецца ярасці то нельга нават карту волі багоў выкласці!!! І не ў забаве сам апошнюю ярасць патраціў каб выставіць ваяра ў вёсачку. І вельмі пад канец уразіўся, што волю багоў та ён і не выклаў, ідзіёт самы настаяшчы, дубіна (яна ж бесплатная, проста выкладзі яе і ўсё, сіл няма). Карат плёўся ён ў попе, азм есь tail, азм есь хвост, набраўшы 2 ачкі.
У другім раундзе Сяржук змірыўся з лёсам і выбраў тактыку зліваць сваіх войнаў у вальхалу, крадучы ярасць у супернікаў і вяртаючы сваіх дахадзяг з вальхалы за ачкі. І вось тут, сярод гэтага трыумфа конгінеяльнасці Сяржука, Юджын, гэты манкурт, гэты Локкі ў выглядзе Фенрыра Сівага, узяўся за ум, а больш ён узяўся, скажу я вам, за хітрыкі, ўключыў дурачка, маўляў пайду ў Ігдрасіль, бо няма чаго рабіць, аддам табе Сяржук сваю ярасць за перамогу. Давай толькі скрэсцім зброю мазгаломную. І вось Сяржук, уладальнік бязконцага айсікью, забыўшыся на тое што людзі могуць падманваць, інтрыгаваць, плесці інтрыгі, чыстая наіўная душа, схляснуўся ў бітве з Южынам. І той першай атакай пахадзіў картай па якой усе карты ідуць у адбой і супернікі павінны гуляць новыя карты. Залаценькай карты Сяржука не стала! А ўсё з-за таго, як казаў класік “а падумаць то я і забыў”
Сяргей з высок назіраў за дзеяннямі халопаў як бац і мінус пяць ходзікаў, ярасць Сяржук та ў яго да дастапамятнай бітвы стырыў (пакуль не рашыўся залаценькай карты).
У трэцім раўндзе Жэня ўзяў карту трон Зеўса і пайшоў праторанай дарожкай зарабіўшы на славе. Сяргей не ўняў гласу розума, Сяржука і, узяўшы картку паляпшэння карабеля, не выставіў гэты самы карабель каб атрымаць 12 ачочкаў, чурка.
А пачаўся раўнд з таго што Сяржук даводзіў Сяргею не ісці ў Ігдрасіль не прыламываць копіі, але той пайшоў і наваляў люлей Жэню, а потым атрымаў люлей ад Сяржука, які сам ашалеў ад такой няспадзяванкі, ну і разграбіў Ігдрасіль у адзіноце стоячы на карце. Акі вікінг!
На прыканцы гульні Жэня толькі замаўся гульнямі разумаў і скакаў, як сіўка-бурка, па карце ад Сяржука каб выканаць волю багоў, выканаў, да не выпадзе не адзін завіток з яго кучарашак падмышкамі.
І такі ўзяў ён першае месца, набраўшы 156 ачочкаў! Сяргей з упэненасцю маманта, які думаў што ўсіх перажыве, чакаў сваё другое месца. І такі яно яму дасталася са 127 ачкамі, праўды трэццяе. А вось сапраўднае, слаўнае, цэлае, непахіснае другое месца з 133 ачкамі дасталася Сяржуку!