September 14

Гайд па студцы

Думаеце, ШДК сканчваецца пасля выпуску са школы? А вось і не! Студэнцкая ліга мае адрозненні ад школьнай, але ад гэтага гульня не стае менш вясёлай і цікавай.

Калі вы хочаце стаць часткай студкі, чытайце гэты артыкул і пакажыце яго сябрам!

Пра студэнцкі рух агулам

На дадзены момант у студкі ёсць тэлеграм і інстаграм, дзе можна сачыць за навінамі, тыкток і ютуб з забаўляльным кантэнам.

Калі вы студэнт і ў вас няма каманды на наступны сезон ці вы прадстаўнік студэнцкай каманды, якая шукае гульцоў, напішыце пра гэта ў каментарах да адмысловага паста ў тэлеграме студкі.

Таксама у апісанні тэлеграм-каналу хутка з'явіцца календар сезона з інфармацыяй пра даты правядзення ўсіх турніраў.

Пра турніры

У гэтым годзе плануецца правядзенне турніраў Bug Major (Брэст), Кубок Сухого (Гомель, зараз ідзе рэгістрацыя), Zhodino Major (Жодзіна), Мемориал Дмитрия Павловца (Жодзіна), КЭП (Гродна), Lida Major, Люты фэст, СЧРБ і Zhodino Minor (Жодзіна).

Відэа з турніра Студэнцкія Гульні БДУ 2024, як прыклад таго, як праходзяць студэнцкія турніры.

Некаторыя з гэтых турніраў увойдуць у Студэнцкі Вялікі Кубак Беларусі.

Часта на дарослых турнірах існуе студэнцкі залік і зніжкі для студэнтаў. Сачыць за анонсамі гэтых турніраў можна ў тэлеграм-канале ЧГК Минск рассылка.

Пра студэнцкі рух у Мінску

Дзе можна трэніравацца?

Агульныя студэнцкія трэніроўкі ў Мінску праводзяцца ў МДПДіМ (палацы) Паўлам Малецкім (у тэлеграме @Maletski) па пятніцах а 19:00, Мікітам Шавелам (у тэлеграме @versatile_mage) па аўторках а 19:00.

Дзе і навошта гуляць сінхроны?

Таксама добрай трэніроўкай для каманд з'яўляюцца сінхронныя турніры (сінхроны), там можна згуляць пытанні рэдактараў, якія надалей напішуць пытанні на СЧРБ ці іншыя студэнцкія турніры.

У Мінску сінхроны праводзяцца ў Сінхронным клубе #1 (зараз па аўторках ці чацверах а 19:00, за раскладам можна сачыць у тэлеграм-канале).

Апошнім часам гульні праводзяцца ў прасторы 210 метров. Уваход у вялікі зал з унутранага дворыка, у іншыя памяшканні з боку вуліцы Чапаева.

Каб згуляць сінхрон, трэба запоўніць форму-рэгістрацыю ў тэлеграм-канале сінхклуба.

Таксама сінхроны праводзяцца і ў МДПДіМ (палацы) па панядзелках а 19:00, сачыць за раскладам можна ў тэлеграм-канале ЧГК Дворец 2.0.

Для студэнцкіх каманд часта бываюць зніжкі, а школьнікі часам нават гуляюць бясплатна (залежыць ад вырашэння рэдактараў сінхрона).

Студэнцкі чэмпіянат Мінску

Цягам сезона праводзяцца студэнцкія чэмпіянаты Мінску па розных дысцыплінах (чэмпіянат па ШДК праводзіцца ў некалькі этапаў). За анонсамі можна сачыць у тэлеграм-канале Студенческое ЧГК в Беларуси.

Таксама існуе Студэнцкая ліга Мінска па Індывідуальнай сваёй гульні. Сачыць за анонсамі можна ў тэлеграм-канале.

Пра студэнцкі рух у Віцебску

У Віцебску трэніроўкі праводзяць Сяргей Генералаў (@sig75 у тэлеграме) ў ВДМУ (калі вы не студэнт ВДМУ, перад наведваннем трэніроўкі, напішыце Сяргею ў асабістыя) і Аляксандр Серада (@LexLuser у тэлеграме) ў ВДУ. На гэтыя трэніроўкі могуць прыходзіць гульцы незалежна ад месца навучання.

Таксама ў Віцебску ёсць лігі па ШДК, КСГ і брэйне, за анонсамі турніраў можна сачыць у тэлеграм-канале Витебский Интеллектуальный Клуб.

Дзе можна згуляць сінхроны ў іншых гарадах?

Пляцоўка для правядзення сінхронаў ёсць у Магілёве. Сачыць за інфармацыяй можна ў тэлеграм-чаце ЧГК-Могилёв.

Пра сінхроны ў Гомелі можна даведацца з тэлеграм-каналу Сельмашевский клуб знатоков.

Сінхронная пляцоўка існуе і ў Гродне. Па інфармацыю пра яе звяртайцеся ў тэлеграме да Максіма Сыраваткіна @droodr.

У Полацку і Наваполацку дзейнічае інтэлектуальны клуб Рубон, які арганізуе розныя івэнты, у тым ліку і адыгрыш сінхронаў. Сачыць можна ў пабліку ўкантакце Клуб интеллектуальных игр "Рубон".

Калі у месцы, дзе вы жывяце, таксама праводзяцца студэнцкія трэніроўкі/ёсць пляцоўка для сінхронаў, напішыце пра гэта ў каментары да паста, калі ласка.

Што вы можаце зрабіць для самастойных трэніровак?

Калі ў месцы, дзе вы жывяце, не праводзяцца студэнцкія трэніроўкі/няма пляцоўкі для сінхронаў, але вы хочаце надалей гуляць у ШДК, вы можаце бясплатна адыгрываць пакеты на сайтах https://db.chgk.info/ і https://gotquestions.online/.

Таксама вы можаце папрасіць вашага школьнага трэнера, каб ён/яна трэніраваў вас далей.

Калі ў вас засталіся якія-небудзь пытанні, не саромцеся задаваць іх у каментарах. Далучайцеся да нашага руху, мы будзем вам рады!